Темы

У Дрыбінскім раёне прайшоў ідэалагічны семінар настаўнікаў беларускай мовы

У Дрыбінскім раёне прайшоў ідэалагічны семінар настаўнікаў беларускай мовы

Семинар-1Нягледзячы на раўнапраўе беларускай і рускай моў у нашай краіне, не сакрэт, што перавагу мы аддаём менавіта рускай: і ў паўсядзённых зносінах, і на працы, і ў краме, і сярод блізкіх нам людзей мы размаўляем часцей па-руску. Як у такіх умовах растлумачыць падрастаючаму пакаленню беларусаў, якія ва ўсім бяруць прыклад з нас, дарослых, што ведаць, любіцьі шанаваць сваю, беларускую мову як неад’емную частку нацыянальнай культуры проста неабходна? Што гэта наша адметнасць, наш твар і тая самая нябачная, але моцная нітачка, што звязвае нас з мінулымі пакаленнямі і дзякуючы якой мы маем права звацца беларусамі? Так склалася, што гэта задача лягла сёння на плечы школьных педагогаў і найперш выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры, па-сапраўднаму адданых сваёй справе. Прычым, ведаць і любіць сваю справу, быць у добрым сэнсе слова апантаным карпатлівай штодзённай працай — умова абавязковая, інакш не знайці шляху да тонкай і ўспрымальнай дзіцячай душы. Пра гэта добра ведаюць у Кароўчынскай сярэдняй школе. На фоне таго, што 85 працэнтаў сучасных школ з’яўляецца рускамоўнымі, гэта установа адукацыі нашага раёна свядома імкнецца захаваць у сваіх сценах астравок беларускасці. У мінулую пятніцу, 12 снежня, тут прайшоў раённы ідэалагічны семінар педагогаў на тэму “Папулярызацыя беларускай мовы ў сучасных умовах”. Удзельнікі семінара пабывалі на своеасаблівай творчай справаздачы, падрыхтаванай настаўнікамі разам з вучнямі.
Мова — сама па сабе каштоўны здабытак народа — з’яўляецца часткай яго багатай культуры, што ўвабрала ў сабе і гісторыю, і традыцыі, і побыт беларусаў. А таму вывучаць яе мэтазгодна і правільна іменна ў кантэксце культурных адметнасцей нашага народа. Даўнія сяброўскія адносіны звязваюць Кароўчынскую сярэднюю школу з мясцовым Домам рамёстваў. Вучні не толькі прыходзяць сюды з экскурсіямі, тут яны ахвотна далучаюцца да багатай спадчыны нашых продкаў, асвойваючы на гуртковых занятках тэхніку розных відаў народнай творчасці, у тым ліку пляцення лапцей. Гэты ўнікальны від старажытнага рамяства, якім далёка за межамі праславілася наша зямля, занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Падчас семінара ў школе працавала выстава Кароўчынскага Дома рамёстваў, дзе шырока былі прадстаўлены работы народных ўмельцаў, у тым ліку і юных майстроў: вырабы ткацтва, саломапляцення, вышыванкі, шматлікія лялькі-абярэгі і многае іншае. Дзеці разам са сваім кіраўніком тут жа прадэманстравалі майстар-клас па пляценні лапцей. Навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў, ветэран педагагічнай працы Валянціна Міхайлаўна Паўлюк зрабіла агляд выставы і падрабязна расказала гасцям пра дзейнасць установы, накіраванай у тым ліку на перадачу сакрэтаў майстэрства падрастаючаму пакаленню.
Семинар-2Асяродкам культурнага жыцця, дзе жывуць і развіваюцца добрыя традыцыі дрыбінскай зямлі, з’яўляецца і Кароўчынскі сельскі Дом культуры. Хто ў нашым раёне не ведае такі фальклорна-песенны калектыў як “Івушка” альбо народны ансамбль бытавога танца “Вытокі”? Гэта ўсё кароўчынскія артысты. Працуе пры Доме культуры і дзіцячы танцавальны калектыў “Спадчына”, які аб’ядноўвае юных прыхільнікаў народных танцаў. Вучні — удзельнікі калектыва — у гэты дзень таксама прадэманстравалі гасцям свае таленты. У цеснай сувязі са школай ажыццяўляюць сваю дзейнасць работнікі культуры, далучаючы падрастаючае пакаленне да багатай духоўнай спадчыны беларусаў.
Семинар-4З нагоды сустрэчы была арганізавана ў школе і выстава Кароўчынскай бібліятэкі-філіяла. Бібліятэкар Наталля Уладзіміраўна Кулікоўская адзначыла найбольш актыўных чытачоў з ліку школьнікаў і ўручыла ім памятныя падарункі.
Асобным пунктам праграмы семінара стала наведванне ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, падрыхтаваных настаўнікамі школы. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі на факультатыўным занятку “Роднае слова”, які з вучнямі 2 класа правяла Н.Б. Малікава, папрысутнічалі на ўроку ў 8 класе з З.А. Малікавай і на класнай гадзіне ў 5-м пад кіраўніцтвам В.І. Гарбылёвай. Шмат незабыўных уражанняў пакінула пазакласнае мерапрыемства “Запрашаем ў матчыну хату”, якое ў школьным музеі з вучнямі 9 класа падрыхтавала Т.А. Суворава. Гасцям таксама была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Мая малая радзіма!”. Чым славіцца кароўчынская зямля, пра яе багатую гісторыю і таленавітых людзей расказалі самі вучні. Сакавітая, мілагучная беларуская мова лілалася з вуснаў дзяцей і ў паэтычных радках. Сярод аўтараў вершаў, якія гучалі ў гэты дзень са сцэны, былі і мясцовыя паэты.
Усё ўбачанае наводзіць на думку, што зацікаўленыя сваёй справай настаўнікі здольны павесці за сабой і вучняў. Вывучэнню беларускай мовы сёння ў школе адведзены толькі дзве гадзіны на тыдзень, але, як паказвае вопыт педагогаў Кароўчынскай школы, заўсёды можна знайсці дадатковыя магчымасці, каб расшырыць гэтыя досыць абмежаваныя рамкі школьнай праграмы. У прыватнасці, так з’явілася ідэя праводзіць у школе тыдні беларускай мовы і літаратуры.
— Тыдзень беларускай мовы ў нас стаў традыцыйным, — расказала ўдзельнікам семінара дырэктар Кароўчынскай СШ Іна Васільеўна Пачко. — Да яго мы рыхтуемся грунтоўна, загадзя вывешваем аб’яву і запрашаем усіх, у тым ліку і бацькоў, прыняць удзел. Цікава, напрыклад, праходзіць конкурс на лепшую насценную газету для вучняў пачатковых класаў. А для вучняў 5-11 класаў — конкурс фотаздымкаў. З задавальненнем дзеці ўдзельнічаюць і ў конкурсе чытальнікаў, аратараў “Неўміручая родная мова” , а таксама ў міні-праекце “Чароўны куфэрак”. У рамках тыдня праводзяцца алімпіяды па прадмеце, а самым доўгачаканым мерапрыемствам стаў ужо традыцыйны “Беларускі кірмаш”, з пачастункамі і гасцямі.
Семинар-3 Акрамя гэтага, у час правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры настаўнікі прадумваюць найбольш цікавыя формы ўрокаў, выкарыстоўваюць цікавы, займальны матэрыял. У выніку павялічылася актыўнасць удзелу вучняў у конкурсе “Буслік”, сярод нашых вучняў стала больш пераможцаў.
Падводзячы вынік работы калектыва школы ў накірунку папулярызацыі беларускай мовы, Іна Васільеўна таксама расказала пра дзейнасць школьнага музея, калекцыя якога паступова папаўняецца. Тут знайшла прытулак у рэчах, прадметах побыту і іншых матэрыялах багатая культура беларускага народа. Дырэктар школы падзялілася планамі на будучыню і адзначыла як значнае дасягненне той факт, што на працягу некалькіх апошніх год вучні ўсё часцей выбіраюць беларускую мову для здачы на цэнтралізаваным тэсціраванні.
Семинар-5Напрыканцы госці падзяляліся сваімі ўражаннямі. Высокую ацэнку дзейнасці калектыва педагогаў школы па фарміраванні беражлівых адносін і павагі да беларускай мовы далі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.М. Рабкавец, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму М.М. Панчанка. Было прапанавана і надалей працягваць гэту цікавую і пазнавальную работу па вывучэнні беларускай мовы і культуры, з такім жа імпэтам і энтузіязмам. Бо самае галоўнае — яна знаходзіць водгук у сэрцах саміх вучняў.
Тэкст і фота Ірыны Цяцерынай

Последние новости

Общество

“Благодатная жизнь” балтийцев — призрачный миф

19 апреля 2024
Общество

Туристический маршрут по Дрибинскому району был представлен на международной выставке «ОТДЫХ-2024»

19 апреля 2024
Благоустройство

В Дрибинском районе завершается ремонт мостов

19 апреля 2024
Общество

КГК. На контроле – объекты незавершенного строительства

19 апреля 2024
Благоустройство

Сложный участок на тротуарной дорожке

19 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024
Официально

23 апреля 2024 г. состоится прямая телефонная линия по вопросам государственной поддержки лиц из числа детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей

19 апреля 2024
Общество

Поступление-2024: где найти информацию о новых специальностях и сколько длятся отработки

19 апреля 2024
Общество

Мария Кузьминична Аксенкова, жительница деревни Белая: Война оставляет шрамы на всю жизнь, наносит неизлечимые раны

19 апреля 2024
Общество

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

«Моя малая и такая большая родина». Живописный уголок на карте района — Трилесино

8 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Общество

«Я люблю Темный Лес»

10 апреля 2024
2024 - Год качества

Дрибинщина приняла участие в акции «Вместе для зеленой Беларуси!»

8 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Герои Великой отечественной войны, в честь которых названы улицы в Дрибинском районе: Владимир Маркович Пасиков

15 апреля 2024