Темы

Прадстаўніца аб’яднання «Вянок Дрыбіншчыны» Таццяна Чарняўская заняла 2-е месца на абласным свяце паэзіі

Прадстаўніца аб’яднання «Вянок Дрыбіншчыны» Таццяна Чарняўская заняла 2-е месца на абласным свяце паэзіі

Багатая зямля беларуская самабытнымі талентамі: Фр. Скарына, Е.Полацкая, Я.Колас, Я.Купала … Гэтыя імёны ведае ўвесь свет.

Дрыбінская зямля не выключэнне. Колькі талентавітых людзей, вядомых не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі, узгадавала яна: члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Сцяпан Гаўрусёў і Уладзімір Бутрамееў, Віктар Кудлачоў і Ніна Кавалёва, член Саюза пісьменнікаў Украіны Міхась Казакоў… І гэта далёка не ўсе імёны, якімі мы ганарымся.
На паэтычным небасхіле Дрыбіншчыны паступова загараюцца новыя зоркі, адна з якіх — Таццяна Чарняўская. З 2007 года Таццяна з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Вянок Дрыбіншчыны”, створанага пры Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
У гэтым годзе Таццяна была вылучына да ўдзелу ў 1-ым абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, якое адбылося 26 мая на радзіме знакамітага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, на Касцюкоўшчыне.

Супрацоўнікі бібліятэкі прадстаўлялі на свяце літаратурную спадчыну Дрыбінскага краю праз выставу-прагляд “Дрыбіншчына літаратурная”, на якой былі размешчаны краязнаўчыя матэрыялы, творы пісьменнікаў-землякоў, тэматычныя падборкі аб іх жыцці і творчасці. Асаблівай цікавасцю карысталіся матэрыялы літаратурнага аб’яднання “Вянок Дрыбіншчыны”, зборнікі вершаў паэтаў-землякоў “И это всё моё родное…”, “Живуча память о войне…” і інш., выдадзеныя цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Прыемна адзначыць, што ў паэтычным конкурсе ў намінацыі ўдзельнікаў ад 18 да 30 год Таццяна заняла ганаровае 2-ое месца. Гэта першая значная перамога маладой паэтэсы. А раённая бібліятэка была адзначана памятным Дыпломам за ўдзел у свяце.
Віншуем маладую паэтку і жадаем ёй творчага натхнення і новых перамог!
Марына Сакалова, загадчыца аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі

Последние новости

Калейдоскоп

Симптом, который нельзя игнорировать: о чем говорят частые синяки на теле

19 октября 2026
Читать новость
Общество

Что смотрят белорусы? «МедиаИзмеритель» проводит исследование телепривычек

19 октября 2026
Читать новость
Общество

«Белтелеком» информирует об изменении тарифов

19 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

От ЛТП до попечительства: как по закону спасти семейный бюджет от алкоголика рассказали в Дрибинском РОВД

19 октября 2026
Читать новость
Общество

В Дрибине подвели итоги олимпиады по финансовой грамотности

19 октября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Спасатели и правоохранители Дрибинщины приняли участие в спортивном празднике «Мама, папа, я — здоровая семья!»

19 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем