Темы

Да перамогі — праз паэтычнае слова

Да перамогі — праз паэтычнае слова

У штогадовым конкурсе “Вучань года” апошняя перамога, як ўжо вядома, належыць дзевяцікласніку з Міхееўскай сярэдняй школы Ільі Шаўчэнка. І вось літаральна на днях з’явілася яшчэ адна прыемная нагода расказаць пра гэтага таленавітага юнака. Ілья атрымаў Гран –пры ў намінацыі “Літаратурная дзейнасць. Паэзія” па выніках рэспуліканскага конкурсу “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”, прысвечанага 95-годдзю паэмы “Новая зямля” і 100-годдзю паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа. Перамога сур’ёзная, улічваючы, што ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 1600 вучняў з усёй краіны. Прафесійнае журы высока ацаніла творчыя здольнасці хлопца, і верш, які Ілья напісаў з нагоды святочных юбілеяў, знайшоў сваё ганаровае месца ў фондах Дзяржаўнага музея Якуба Коласа, а разам з ім — і першы аўтограф юнага паэта.


Беларуская мова і літаратура для Ільі значна большае, чым проста школьныя дысцыпліны. Мілагучнае роднае слова вучню блізкае і знаёмае з ранняга дзяцінства, а творы беларускіх аўтараў ён чытае не толькі, каб падрыхтавацца да чарговага ўроку. Стаць беларускім філолагам у будучым малады чалавек не збіраецца. У прафесійным плане яго больш прываблівае англійская мова. Ды і ўвогуле для паспяховага юнака, вучоба якому даецца лёгка, многа варыянтаў знайсці сваё прызванне.
—Але б дзе ты ні працаваў і кім бы ні быў, — разважае Ілья, — трэба добра валодаць роднай мовай, яна ў жыцці заўсёды спатрэбіцца.
Цікавасць да беларускага слова, а разам з тым і культурна-гістарычнай спадчыны роднай зямлі маладому чалавеку прывіла яго маці, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Міхеееўскай сярэдняй школы Наталля Шаўчэнка. Яна першая заўважыла ў сыне і пісьменніцкі талент.
—Ілья яшчэ ў пачатковых класах спрабаваў пісаць нейкія гісторыі, часта з цікавым фантастычным сюжэтам, — прыгадвае Наталля Леанідаўна і з ўсмешкай дадае: — Можа ён і сам таго не ведае, але я іх заўсёды перачытвала. У гэтым жа ўзросце ўзнікла і цікавасць да прадмета, да яго асэнсаванага вывучэння. У чацвёртым класе Ілья паспытаў свае сілы ў раённай алімпіядзе па беларускай мове і стаў яе пераможцам. Добрыя вынікі ён паказвае на працягу ўсяго гэтага часу, а да поспехаў у алімпіядным руху паступова дабавіліся і шматлікія іншыя.
Юнак прымаў удзел у розных конкурсах, так ці інакш звязаных з беларускай мовай і культурай, разам з маці займаецца і даследчай працай. Напрыклад, у лістападзе мінулага года Ілья прадстаўляў вобласць, дзе заняў першае месца, у рэспубліканскім конкурсе “Патрыёт. бай”. Творчая работа, якую дзевяцікласнік абараняў на гэтым конкурсе, была прысвечана дрыбінскім шапавалам. Крыху пазней, у снежні, вучань атрымаў узнагароду — Дыплом трэцяй ступені — за даследчую працу, прысвечаную малой радзіме, у рэспубліканскім конкурсе “Тут родныя трымаюць карані”. У шматлікіх спаборніцтвах сярод чытальнікаў Ілья таксама адзін з лепшых. Так, у конкурсе “Чытаем з Velcom па-беларуску”, якую праводзіла мабільная сетка Velcom, ён увайшоў у трыццатку пераможцаў сярод 600 ўдзельнікаў ад Магілёўскай вобласці. Ёсць і іншыя перамогі і дасягненні.
Што да напісання асабістых твораў, то Ілья паступова шліфуе, развівае свае здольнасці, а Наталля Леанідаўна толькі рада падтрымаць сына, дапамагчы, падзяліцца неабходнымі ведамі і вопытам.
—Я часта прапаную сваім вучням розныя творчыя заданні: напрыклад, напісаць сачыненне альбо верш, — раскрывае сваю методыку настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая прысвяціла любімай справе — вучыць дзяцей роднаму слову — больш за дваццаць год. Менавіта гэту спецыяльнасць Наталля Леанідаўна выбірала свядома, натхніўшыся прыкладам сваёй настаўніцы беларускай мовы. Як вынік — не толькі поспехі ўласнага сына, але і многіх іншых вучняў. Дарэчы будзе сказаць, што і малодшы брат Ільі чацверакласнік Сцяпан спрабуе таксама пісаць вершы і рыхтуецца прыняць удзел у алімпіядзе па беларускай мове.
Апошняя творчая перамога стала сапраўднай падзеяй у жыцці Ільі Шаўчэнка. Новыя, цікавыя сустэчы, незабыўныя ўражанні пакінула пасля сябе ўрачыстае мерапрыемства ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу, арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.
—Мы амаль да апошняга, нават калі атрымалі запрашэнне, не ведалі пра перамогу, — расказвае Ілья, які атрымаў сваю заслужаную ўзнагароду з рук вядомага беларускага паэта і перакладчыка Міколы Маляўкі. Разам з Дыпломам наш юны зямляк прывёз дадому і прыемныя падарункі: насценны гадзіннік, альбом, прысвечаны жыццю і творчасці Якуба Коласа, а таксама паўгадавую падпіску на дзіцячы часопіс “Шапакляк” з пажаданнямі дасылаць сюды свае творы.
Нельга не сказаць і пра тое, што ў гэтым конкурсе актыўны ўдзел прынялі і іншыя вучні Міхееўскай сярэдняй школы. Святлана Громава і Анастасія Мельнікава даслалі свае малюнкі, а Міхаіл Кусцікаў— фотаздымак. Ужо многія поспехі вучняў гэтай школы сведчаць пра зладжаную і плённую работу педагагічнага калектыва, накіраваную не толькі на вучэбны працэс, але і развіццё творчага патэнцыялу дзяцей.
Ірына ЦЯЦЕРЫНА
P.S.Творы вучняў Міхееўскай СШ таксама трапілі ў зборнік вершаў “Дзеці за мір”, выпушчаны Беларускім фондам міру. Верш Ільі Шаўчэнкі будзе надрукаваны ў бліжэйшых нумарах на тэматычнай старонцы «Літаратурная галактыка».

Последние новости

Общество

Фотофакт: в Дрибине прошел праздничный концерт ко Дню народного единства «Мир и единство — сила народа»

17 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Windows 10 – все? Microsoft совсем скоро прекратит поддержку ОС

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в Дрибинской библиотеке прошла диалоговая площадка «Единый народ — единая история», посвященная празднованию Дня народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Требования к менеджерам в 2025 году: как занять престижную должность

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Почему книги из списка Мининформа не должны попадать на полки, пояснил министр

17 сентября 2025
Читать новость
Официально

Татьяна Веремьева назначена первым заместителем председателя райисполкома в Дрибинском районе

17 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем