«Паэтычная скарбонка Ніны Кавалёвай»

Общество

У юбілейны год адкрыцця літаратурна-краязнаўчага музейнага пакоя Н.Дз. Кавалёвай, што 5-ты год працуе пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле, на прыканцы лютага прайшоў літаратурны кругабег «Паэтычная скарбонка Ніны Кавалёвай». У бібліятэцы сабраліся вучні і настаўнікі ДУА «Цемналескі ВПК яслі-сад-базавая школа», госці з Горацкага раёна: старшыня раённага ГА «Беларускі Саюз жанчын» Наталля Мікалаеўна Кавалёва, яе намеснік Наталля Ігараўна Кулагіна, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Людміла Мікалаеўна Дзеружкова і наша зямлячка — супрацоўнік установы «Дрыбінскі РЦСАН» Людміла Ўладзіміраўна Краўцова, а таксама журналіст газеты «Горацкі веснік» Валерыя Драздоўская.


Падчас сустрэчы бібліятэкар паведала наведвальнікам гісторыю стварэння музейнага пакоя, расказала аб праектах, рэалізаваных на яго базе, супрацоўніцтве з Н.Дз. Кавалёвай і народным аб’яднаннем «Роднае слова». Далей, у ходзе мерапрыемства, члены клуба «Спадчына» прачыталі верш Н. Кавалёвай «Як у Дрыбінскім раёне» з новага зборніка паэтэсы «Як купалі ў купелі». Настаўніца Цемналескай школы Н.С. Скокава пазнаёміла прысутных з сумеснай навукова-даследчай дзейнасцю школы і бібліятэкі па жыцці і творчасці паэтэсы, з творамі Н. Кавалёвай, уключаных у рэпертуар народнага ансамбля «Журавінка», які дзейнічае пры Цемналескім сельскім клубе.
Ад імя дэлегацыі з Горак і Н.Дз. Кавалёвай выступіла кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Л.М. Дзеружкова. Яна расказала аб значэнні творчасці паэтэсы, прачытала верш-прысвячэнне Ніны Кавалёвай Беларускаму Саюзу жанчын і перадала падарункі ў фонд музейнага пакоя. Потым бібліятэкар прапанавала ўвазе гасцей экскурсію-знаёмства з экспанатамі музейнага пакоя, прадставіла асабісты канал бібліятэкі на інфармацыйным рэсурсе YouTube, электронныя дакументы, створаныя па жыцці і творчасці паэтэсы, прэзентацыі аб дзейнасці музейнага пакоя. У завяршэнні мерапрыемства госці абмеркавалі далейшыя планы супрацоўніцтва.
Алена Шэвардова,
бібліятэкар Цемналескай бібліятэкі-філіяла
ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *