У Дрыбінскай дзіцячай бібліятэке прайшла акцыя «Падзяліся крыніцай ведаў»

Калейдоскоп Официально

Гэты год праходзіць у нашай краіне як Год Кнігі — дзеля павышэння ролі і значнасці кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання. У рамках Года Кнігі праходзіць шмат розных мерапрыемстваў. У нашым раёне рэалізуецца маладзёжны праект “Гартаючы старонкі мудрасці…”. Праграма данага праекта даволі змястоўная, і сярод мерапрыемстваў значыцца дабрачынная акцыя “Падзяліся крыніцай ведаў”.

У рамках акцыі актыў ГА “БРСМ”, піянерскія дружыны праводзяць збор і перадачу кніг для дзяцей у дзіцячыя дамы, сацыяльныя прытулкі, малазабяспечаным сем’ям, сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным стане.

На мінулым тыдні РК ГА “БРСМ” і дзіцячая бібліятэка арганізавалі ў рамках дабрачыннай акцыі “Падзяліся крыніцай ведаў” сустрэчу з сям’ёй Хмуровіч (Дзіцячы дом сямейнага тыпу) з г.п. Дрыбін, дзе прыёмныя бацькі выхоўваюць сем дзяцей. На сустрэчу прыйшлі маці Валянціна Уладзіміраўна і дзеці. Праходзіла гэтая сустрэча ва ўтульнай і прыгожай чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі. Загадчыца бібліятэкі Святлана Ігараўна Верам’ёва і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Уладзімір Дземідовіч віталі сям’ю Хмуровіч, расказалі аб прекце і акцыі, якія сабралі іх разам. У наш час патрэбную інфарацыю можна знайсці ў розных крыніцах, але ж першапачаткова была і застаецца кніга.

Як адзначыла загадчыца бібліятэкі, усе дзеці сям’і Хмуровіч з’яўляюцца актыўнымі чытачамі, заўсёды ветлівыя і выхаваныя дзеці, удзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, якія арганізуе бібліятэка. Такіх чытачоў вельмі рады бачыць работнікі біблітэкі.

У.А. Дземідовіч перадаў сям’і Хмуровіч сабраныя ўдзельнікамі акцыі кнігі і часопісы. Свой уклад у акцыю і сямейную бібліятэку ўнесла дзіцячая бібліятэка, якая падарыла дзецям мастацкія кнігі для рознага ўзросту, сертыфікат на падпіску на часопіс “Вясёлка” і энцыклапедычнае выданне — Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь (том з жывёламі).
Валянціна Ўладазіміраўна падзякавала за добрыя падарункі, сказала, что дзеці іх сям’і любяць чытаць і з радасцю наведваюць дзіцячую бібліятэку, а атрыманыя ў дар кнігі будуць вельмі дарэчы ў іх доме.
На памяць аб гэтай сустрэчы дзеці і дарослыя сфатаграфаліся разам з падарункамі.
Тэкст і фота Галіны КАЖЭЎНІКАВАЙ  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *