Темы

Пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле быў адкрыты літаратурна-краязнаўчы музейны пакой вядомай паэтэсы Ніны Кавалёвай “Паэтычная зорка маленькай радзімы”

Пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле быў адкрыты літаратурна-краязнаўчы музейны пакой вядомай паэтэсы Ніны Кавалёвай “Паэтычная зорка маленькай радзімы”

Пяць год таму назад, 21 сакавіка, пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле быў адкрыты літаратурна-краязнаўчы музейны пакой вядомай паэтэсы Ніны Кавалёвай “Паэтычная зорка маленькай радзімы”. У літаратурным жыцці нашага края гэта сапраўды важная падзея. Больш таго, стварэнне музейнага пакоя Ніны Кавалёвай і па сённяшні дзень застаецца адзіным унікальным вопытам у літаратурна-краязнаўчай дзейнасці бібліятэк Магілёўшчыны. Першы юбілей стаў добрай нагодай для святочнага мерапрыемства, якое адбылося ў мінулую пятніцу ў Цемналескім сельскім клубе і сабрала разам аматараў творчасці нашай таленавітай зямлячкі.
Ніна Кавалёва — асоба сапраўды легендарная. Бучучы цяжка хворай, яна не губляе паэтычнага натхнення, і многія з яе вершаў пранізаны святлом, душэўнай цеплынёй і аптымізмам. Яна аўтар 24 вершаваных зборнікаў, больш за 30 яе твораў пакладзены на музыку. Нядаўна Горацкім раённым ваканаўчым камітэтам Ніне Дзмітрыеўне прысвоена ганаровае званне “Чалавек года -2018” у намінацыі “Грамадска-палітычная дзейнасць”. Нездарма, музейны пакой паэтэсы атрымаў шырокую славу і сярод яе прыхільнікаў, і ўвогуле сярод аматараў паэтычнага слова з усёй Беларусі і нават замежжа. Праект па яго стварэнні стаў пераможцам на 22 рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “ Інавацыі ў бібліятэчнай справе”. Як было адзначана падчас сустрэчы , работа музейнага пакоя шырока папулярызуецца, у тым ліку праз інтэрнэт. Кожны год музейны пакой ў сярэднім наведвае 750 чалавек. За час яго існавання колькасць экспанатаў павялічылася да 1500 адзінак. Гэта ў асноўным асабістыя рэчы Ніны Дзмітрыеўны з розных перыядаў яе жыцця, шмат твораў і фотаздымкаў. Дзякуючы багатай экспазіцыі, удалося стварыць паўнавартасную базу дадзеных пра жыццё і творчасць паэтэсы.
На святочнае мерапрыемства завіталі вучні і настаўнікі Цемналескай базавай школы, мясцовыя жыхары, супрацоўнікі Дрыбінскай бібліятэчнай сеткі, а таксама госці з Горацкага раёна. Сярод іх кіраўнік народнага аб’яднання “Роднае слова”, што дзейнічае пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі, Людміла Дзеружкова, нашы землякі, члены “Роднага слова” Святлана Цярэшка, у мінулым медыцынскі работнік, Святлана Ластачкіна, дацэнт кафедры кадастра і зямельнага права Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, дацэнт сельскагаспадарчых навук, Людміла Краўцова, спецыяліст Горацкага РЦСАН, таксама калега Ніны Дзмітрыеўны па пяру Аляксандр Ведзянееў і іншыя. Гэтыя людзі не толькі добра ведаюць творчасць паэтэсы, але і падтрымліваюць стасункі з Нінай Дзмітрыеўнай. Кожнаму з іх падчас свята было што расказаць і прыгадаць. Не абышлося і без прыемных падарункаў. У выкананні вакальнага калектыву “Сузор’е” дзяржаўнай установы “Горацкі РЦСАН” прагучалі песні Ніны Кавалёвай.
Бібліятэкар Цемналескай бібліятэкі-філіяла Алена Шэвардова разам са сваімі калегамі і супрацоўнікамі культуры пастараліся зрабіць гэтую творчую сустрэчу насычанай, як мага больш пазнавальнай і душэўнай. Парадавалі сваім выступленнем і мясцовыя артысты, удзельнікі народнага ансамбля “Журавінка”. Шмат гучала вершаў, у тым ліку ў выкананні юных краязнаўцаў клуба “Спадчына”, што дзейнічае пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле. Цікава было паслухаць гісторыю стварэння і творы з новага зборніка паэтэсы “Як купалі ў купелі”. На свяце сваё пачэснае месца заняла выстава творчасці нашай зямлячкі. Госці мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі аб наведванні музейнага пакоя, выказалі падзяку і найлепшыя пажаданні.
У Ніны Кавалёвай наперадзе яшчэ шмат творчых ідэй, а ў планах Цемналескай бібліятэкі і літаратурна-музейнанага пакоя — цікавых праектаў.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Калейдоскоп

Вербное воскресенье-2024 приближает христиан к завершению Великого поста и Пасхе

25 апреля 2024
Президент

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: Беларусь не отрицает прогрессивные формы западноевропейской демократии

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: в Беларуси не отделяют власть от народа

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко о ВНС: славянское вече в современном облике

24 апреля 2024
Президент

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
Профилактика и безопасность

26 апреля пройдёт Единый день безопасности дорожного движения «Открой сезон без нарушений!»

24 апреля 2024
Благоустройство

Добрые дела Дрибинской районной ветеранской организации

24 апреля 2024
Официально

VII Всебелорусское народное собрание начало свою работу

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Официально

В Дрибинском районе прошел Единый день информирования

18 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024