Темы

Вялікая Айчынная ў лічбах

Пра Вялікую Айчынную напісана шмат дакументальных і мастацкіх твораў. На жаль, да ХХІ стагоддзя ў друку, інтэрнэце з’явілася і працягвае з’яўляцца сёння шмат хлусні і фальсіфікацый, горкіх і ганебных, як сама фашысцкая навала. Аднак нават лічбы – гаваркія і красамоўныя – здольны данесці да нас Праўду!
Кажуць, што лічбы сухія. Аднак менавіта яны красамоўна сведчаць пра маштаб вайны, пра драматызм падзей, трагедыю народаў планеты Зямля.
*Гітлер запланаваў правесці «маланкавую вайну» ўсяго за 150 дзён, аднак працягвалася Вялікая Айчынная доўгія 1418 дзён і начэй.

  • 22 чэрвеня 1941 г. першым прыняў ўдары гарнізон Брэсцкай крэпасці, абаронцы якой здолелі супрацьстаяць ворагу звыш месяца.
    *Агульная франтавая лінія вайны склала 3 000 км. Савецкія войскі ў вайну прайшлі з усходняга боку на захад 2 000 км, вызваляючы на гераічным шляху гарады, пасёлкі і вёскі Айчыны.
    *Ваенныя падзеі адбываліся ў 1941-45 гг. на адлегласці 3 мільёнаў кв. км. на асноўных васьмі стратэгічных франтах.
    *На 165-ты дзень вайны савецкім войскам удалося прыпыніць наступленне гітлераўцаў пад Масквой – і такім чынам план «Барбароса» быў сарваны.
    *Ленінградская блакада пачалася 8 верасня 1941 года, працягвалася 872 дні, разарваць яе змаглі толькі 27 студзеня 1944-га. За гэты час памерла ад голаду, бамбардзіровак 800 000 жыхароў.
    *Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 – 2 лютага 1943 г.) – магутнае сражэнне вайны паміж Чырвонай Арміяй, Вермахтам і арміяй краін “восі”. У бітве мы пазбавіліся 480 000 чалавек.
    *Узяць стратэгічную ініцыятыву і перайсці з абароны ў наступленне салдатам і афіцэрам Чырвонай Арміі дазволіла легендарная Курская бітва (5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.), якая пачалася на 743-ці дзень вайны. Па сваіх маштабах, сродках, напружанасці гэта адна з самых ключавых бітваў вайны, самае магутнае танкавае змаганне, у якім удзельнічалі каля 2 мільёнаў чалавек, 6 тысяч танкаў, 4 тысячы самалётаў.
    *Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын.
    *У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай. Значную ролю ў вызваленні адыграла Беларуская наступальная аперацыя – “Баграціён”.
    *23 чэрвеня 1944 г. адбыўся пачатак наступлення, а 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана.
    *Баі за Мінск пачаліся і скончыліся  3 ліпеня.
    *У значнай колькасці крыніц сцвярджаецца, што на баку Чырвонай Арміі ваявала 34 500 000 чалавек, на баку Германіі, сумесна з саюзнікамі – 17 500 000 чалавек.
    *У армію і на флот было прызвана 490 тысяч жанчын. 80 тысяч савецкіх афіцэраў былі жанчынамі. Званне Герой Савецкага Саюза атрымалі 87 жанчын.
    *У тыле змагалася з ворагам больш 1 мільёна партызан. Дарэчы, вайна на тэрыторыі Беларусі і была ў многім менавіта партызанскай.
    *Усяго за ваенныя гады загінуўшых, трапіўшых у палон, прапаўшых без вестак каля 11 900 000 савецкіх воінаў, каля 13 700 000 мірнага насельніцтва (у іншых крыніцах падаецца агульная лічба 26,6 мільёна чалавек ці нават звыш 29 мільёнаў).
    *З боку Германіі было загублена 8 600 000 чалавек. Як бачым, Савецкі Саюз за аднаго акупанта заплаціў трыма суайчыннікамі.
  • За гады вайны акупанты на тэрыторыі Савецкага Саюза парушылі 1710 гарадоў, 70 000 вёсак, разграмілі 98 000 калгасаў, 1876 саўгасаў, 32 000 заводаў і фабрык. Было знішчана 2 000 архітэктурных помнікаў, больш 400 музеяў, 30 000 000 жыллёвых збудаванняў.
    *Кожны пяты з савецкіх воінаў за мужнасць быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, многія атрымалі іх пасмяротна. Больш 400 чалавек здзейснілі “матросаўскі” подзвіг. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 11 681 воіну, а 2532 з’яўляюцца Поўнымі кавалерамі ордэна Славы.
    *Пяць піянераў СССР сталі Героямі Савецкага Саюза, звыш 200 дзяцей і падлеткаў атрымалі медаль “Партызану ВАВ”, больш 15 тысяч – за абарону Ленінграда, больш 20 тысяч – за абарону Масквы.
  • У  Другую сусветную  былі спалены жывымі жыхары 628 беларускіх вёсак,  186 з іх так і не ўсталі з небыцця. Хатынь стала надзвычай гаваркім сімвалам айчыннай трагедыі.
    Канстанцін Карнялюк

Последние новости

Президент

Лукашенко встретился с ректором Пекинского университета Гун Цихуаном

15 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

14 июля председатель Дрибинского райисполкома Дмитрий Чигирь провел рабочее совещание по вопросам, касающимся работы УКП «Жилкомхоз»

15 июля 2025
Читать новость
Общество

Сколько будет стоить пользование школьными учебниками, рассказали в Минобразования

15 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

Фотофакт: благоустройство дорог

15 июля 2025
Читать новость
Общество

К сведению жителей Дрибина!

15 июля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

✅ Гороскоп для всех знаков на 15 июля 2025 года ♈️♉️♊️♋️♌️♍️♎️♏️♐️♑️♒️♓️

15 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем