Темы

Слова пра сапраўднага настаўніка

Слова пра сапраўднага настаўніка

«Не хочаш у акадэміі вучыць замежнікаў — паедзеш, як Ленін, у Шушанскае!» — сказаў, як адрэзаў, Міхаіл Добышаў, які працаваў у васьмідзесятых гадах начальнікам Горацкага райана, маладой настаўніцы Зіначцы Афанасьевай. Лепшай студэнтцы галоўнай ВНУ краіны — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — прадставілася магчымасць быць выкладчыкам беларускай мовы ў сельскагаспадарчай акадэміі, але маладая настаўніца і ўявіць сабе не магла, як будзе стаяць перад замежными студэнтамі, якіх у тыя часы вучылася ў акадэміі на парадак больш чым цяпер. Пасля такой адмовы паехала Зінаіда Аляксандраўна ў Кароўчынскую школу вучыць мясцовых дзетак.

Родам з вёскі Маляцічы Крычаўскага раёна, тады дзяўчына і падумаць не магла, што Кароўчына стане для яе другой малой радзімай. Кароўчына — лёсавызначальная вёска ў жыцці маладой настаўніцы. Менавіта тут сустрэла яна таго, з кім правядзе сваё жыццё, з кім выгадуе дзяцей, пабудуе дом, у які будуць прыязджаць любімыя ўнучкі. Вось табе і Шушанскае …
Але муж Васіль Малікаў, дочкі Таццяна і Марына, унучкі Машанька і Ксенія — не адзіная сям’я, якую здабыла ў Кароўчына Зінаіда Аляксандраўна. Дружны і згуртаваны калектыў педагогаў і вучняў школы стаў не менш значнай часткай жыцця, чым родная сям’я.
Дзень ведаў 2019 года — юбілейны для Зінаіды Аляксандраўны МАЛІКАВАЙ, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Роўна сорак гадоў таму пераступіла яна цераз парог Кароўчынскай школы, якая складалася тады з чатырох драўляных старэнькіх пабудоў, якія з цягам часу змяніліся на яе вачах на сучасны будынак. Але бытавыя нязручнасці не мелі значэння для настаўніка, які любіць свой прадмет, якім літаральна зараджала вучняў, адразу заваяваўшы давер і павагу рабят. I, нягледзячы на выпрацаваны педагагічны стаж, яна да гэтага часу ў страі і сёння знаёміць сваіх вучняў з творчасцю Купалы і Коласа, Быкава і Мележа, дае дзеткам мудрыя парады, вучыць быць сапраўдным чалавекам. Няўрымслівая па сваёй натуры Зінаіда Аляксандраўна заусёды была ў цэнтры увагі. Гэта дзіўны і рознабаковы чалавек з баявым характарам, які ў свой час праверылі старшакласнікі, захацеўшы сарваць апошнія ўрокі другой змены. Высекшы электрычнасць, разлічвалі, што маладая настаўніца Зінаіда Аляксандраўна адпусціць усіх дадому. Але тая не разгубілася, выклікала электрыка, няспраўнасць ліквідавалі, а ўрок зацягнуўся. Так што праверку на трываласць прайшла.
Юбілей — круглая дата, якая прымушае трапятаць кожнага, хто набліжаецца да таго ці іншага рубяжа свайго жыцця. Гэта свята мудрасці, вельмі багатага жыццёвага вопыту. Тым больш, калі гэта юбілей прафесійнай дзейнасці. Задумайцеся, 40 гадоў — лічба сур’ёзная. Менавіта столькі гадоў аддала вучням і калектыву Зінаіда Малікава, 17 з якіх была кіраўніком сваёй роднай Кароўчынскай школы (з 1996 па 2013 год).
Сямнаццаць гадоў — гэта шмат ці мала для пасады дырэктара школы? Напэўна, для любога чалавека гэта не проста перыяд у жыцці, а велізарны шлях, поўны ўзлётаў і перамог, радасцяў і нягод… Але, што значаць для кіраўніка школы гэтыя гады?! Гэта — пастаянная і мэтанакіраваная праца па выхаванні дзяцей, самаўдасканаленне і фарміраванне адзінай адукацыйнай прасторы. Працуючы дырэктарам школы, Зінаіда Аляксандраўна праяўляла сваё майстэрства і лепшыя якасці адміністратара, што дазволіла педагагічнаму калектыву вырасці ў дружную і згуртаваную каманду, здольную вырашаць любыя пытанні навучання і выхавання падрастаючага пакалення.
Па словах маёй гераіні, у гады яе дырэктарства калектыў кіраўнікоў школ раёна быў вельмі прафесійны, творчы — О.А. Далжанкова, А.М. Кавалёў, У.М. Крывіцкі і іншыя, а самае галоўнае —дружны і згуртаваны. Кожны гатовы быў прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну, не лічачыся з асабістым часам. Шмат што рабілі разам.
Скажу шчыра, у нашых зносінах мая суразмоўніца раз-пораз вярталася да вучняў, да калектыву, да калег — да таго як многа ў яе жыцці яны значаць. I як, напэўна, пашанцавала тым, з кім ёй давялося працаваць плячом да пляча. Гэтая жанчына валодае нейкім нязгасным імпульсам, умее бачыць пазітыў ва ўсім. А за гады педагагічнай і кіруючай дзейнасці яна выпусціла не адно пакаленне вучняў Кароўчынскай школы, выхавала і выгадавала маладых педагогаў, якія ў наступныя гады сталі кіраўнікамі, педагогамі — прафесіяналамі. Адна з іх — цяперашні дырэктар школы Пачко Іна Васільеўна. 3 вялікай павагай кажа Зінаіда Малікава пра сваю прыемніцу, якая не разгубіла калектыў, за які заўсёды стаіць гарой. I гэта не проста словы, бо нездарма ж педагогі-ветэраны заўсёды ідуць у сваю школу, дзе ім рады і дзе іх чакаюць. Ды і лёс у сапраўднага настаўніка — заўжды быць побач са школай як Зінаіда Малікава.


Таццяна БРЫЧЫКАВА

Последние новости

Общество

В преддверии Дня Победы в Дрибинском районе чествовали ветерана Великой Отечественной войны Владимира Аксенкова

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Вербное воскресенье-2024 приближает христиан к завершению Великого поста и Пасхе

25 апреля 2024
Президент

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: Беларусь не отрицает прогрессивные формы западноевропейской демократии

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: в Беларуси не отделяют власть от народа

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко о ВНС: славянское вече в современном облике

24 апреля 2024
Президент

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
Профилактика и безопасность

26 апреля пройдёт Единый день безопасности дорожного движения «Открой сезон без нарушений!»

24 апреля 2024
Благоустройство

Добрые дела Дрибинской районной ветеранской организации

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Официально

В Дрибинском районе прошел Единый день информирования

18 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024