Темы

Беларусь адзначае Дзень роднай мовы

Беларусь адзначае Дзень роднай мовы

У нашай краіне дзяржаўныя мовы дзве, але штогод 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны рашэннем ЮНЕСКА ў 1999 годзе — узгадваем і вядзем размову менавіта пра беларускую. Беларуская мова жыве і развіваецца, пранікаючы ў розныя сферы дзейнасці, межы яе выкарыстання з цягам часу пашыраюцца. Аднак, не сакрэт, што ў паўсядзённым жыцці, як сродак зносін, яна не вельмі папулярная (распаўсюджаная трасянка, разумееце самі, беларускай мовай не з’яўляецца). Захаваць сваю мову як нацыянальную адметнасць, як частку нашай багатай духоўнай культуры вельмі важна. У свеце сучасных падзей гэта аксіёма. Хто бярэ на сябе такую сур’ёзную адказнасць? Справядліва будзе адзначыць — няхай даруюць мне прадстаўнікі іншых прафесій — у першую чаргу настаўнікаў. Многія дзеці толькі ў школе ўпершыню чуюць беларускія словы, толькі на ўроках знаёмяцца з беларускімі аўтарамі і ў выніку застаюцца ўражанымі тым, якой мілагучнай, багатай і цікавай можа быць беларуская мова. Для кагосьці яна па жыцці становіцца самай роднай і блізкай.


Наталля Шаўчэнка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Міхееўскай сярэдняй школы, за 23 гады прафесійнага шляху распрацавала сваю методыку выкладання прадмету, знайшла многа цікавых і творчых формаў навучання. Як вынік — шматлікія перамогі вучняў у алімпіядах, творчых конкурсах і разнастайных праектах. Беларуская мова для яе не проста руцінная штодзённая праца, гэта паўнавартасная частка жыцця, нібыта тое паветра, без якога не абысціся. З роднай мовай Наталля Леанідаўна сама параднілася ў дзяцінстве. І дзякуючы менавата педагогам, якія змаглі па-сапраўднаму зацікавіць сваім прадметам няўрымслівых вучняў, знайсці водгук у іх адкрытых і шчырах сэрцах, натхнілася на больш глыбое і сур’ёзнае вывучэнне роднага слова.
— На настаўнікаў беларускай мовы мне ў свой час пашанцавала, — расказвае суразмоўца. — Першай з іх была Таццяна Уладзіміраўна Дзем’янкова, ёй я ўдзячна па сённяшні дзень. Яна прыйшла да нас маладым, ініцыятыўным і зацікаўленым у сваёй справе спецыялістам пасля заканчэння БДУ. У школе працаваў тэатр — меў нават званне ўзорнага, дзе пад кіраўніцтвам Таццяны Уладзіміраўны ставіліся цудоўныя спектаклі паводле беларускіх твораў. Менавіта праз тэатр я і палюбіла беларускую мову. Гэта было ў Горацкім раёне. 10-11 класы я заканчвала ў Дрыбінскай сярэдняй школе, і лёс мяне ізноў звёў з цікавым, добрым настаўнікам Наталляй Фёдараўнай Казловай. Яна ў многім паўплывала на мой будучы выбар прафесіі, упэўніла мяне паступаць на педагагічную спецыяльнасць. Так я апынулася на філалагічным факультэце ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова. Паступіла туды, нягледзячы на сур’ёзны конкурс каля чатырох чалавек на месца. Мой дыплом дазваляе мне выкладаць і рускую мову з літаратурай, але з самага пачатку я аддала перавагу беларускай. І не шкадую. Увогуле не шкадую, што так склаўся мой прафесійны лёс, што апынулася ў гэтым дружным школьным калектыве, дзе працую ўжо больш за дваццаць год. І з боку калег, і з боку адміністрацыі заўсёды, у любой справе адчуваю падтрымку і дапамогу.
Родную мову вучні Міхееўскай сярэдняй школы разам з Наталляй Леанідаўнай вывучаюць не только на ўроках. Асобнай увагі заслугоўвае разнастайная пазакласная дзейнасць, якая сур’ёзна стымулюе цікавасць да прадмета і садзейнічае агульнаму развіццю школьнікаў.
— Па-першае, удзельнічаем ва ўсіх творчых конкурсах, звязаных з напісаннем вершаў, казак, апавяданняў, — расказвае настаўніца. — Усе творы захоўваюцца ў школе, лепшыя з іх друкуюцца ў насценнай школьнай газеце. Займаюся і далучаю вучняў да даследчай дзейнасці. Апошнія гады зацікавілася ўмоўнай мовай шапавалаў — “катрушніцкім лемезнем”, у тым ліку як лінгватурыстычным прадуктам. З навуковай работай на гэту тэму прымала ўдзел ў рэспубліканскім конкурсе ”Тут родныя прымаюць карані”. У мінулым годзе абагуліла свой вопыт па выхаванні нацыянальнай самасвядомасці сродкамі краязнаўчай дзейнасці ў школе. Прыемна, што работа адзначана Дыпломам першай ступені на рэспубліканскай выставе метадычнай літаратуры. Кожны год у школе праводзім тыдні беларускай мовы і літаратуры. Першы — напачатку года, прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці, другі — дзесьці ў лютым. Шэраг мерапрыемстваў запланавана правесці і ў гэтым годзе, у тым ліку конкурс буктрэйлераў, акцыю “Павітайся па-беларуску”. Заходзіш у школу, вітаешся на беларускай мове — атрымоўваеш пачастунак. Дробязь — але прыемна. Увогуле, лічу, што ўсё наша выхаванне пачынаецца з ветлівасці.
Яшчэ разам з вучнямі стараемся не прапускаць мерапрыемствы, звязаныя з выразным чытаннем і дэкламацыяй вершаў. Я сама з задавальненнем выступаю на сцэне і імкнуся прывіваць цікавасць да гэтага вучням. Вынікі таксама ёсць. Выразнае чытанне — запатрабаваная форма работы, бо фарміруе камунікатыўныя, неабходныя ў паўсядзённым жыцці навыкі.
Зрэшты і на ўроках у Наталлі Леанідаўны сумаваць няма калі. Даўно ўвайшла ў практыку такая форма работы, як творчыя заданні. Вучні спрабуюць свае сілы ў напісанні вершаў — сама Наталля Леанідаўна добра сябруе з рыфмай і адчувае паэтычнае слова (гэтыя здольнасці, дарэчы, перадаліся і яе сынам), таму спрабуе разгледзець паэтычны талент у сваіх выхаванцаў. Пішуць сцэнарыі да твораў, ставяць інсцэніроўкі, шырока выкарыстоўваюцца гульнёвыя формы работы…
Твар настаўніка — гэта і яго кабінет. Кабінет Наталлі Леанідаўны — сапраўдны астравок беларускасці, утульны і сучасна абсталяваны, тут шмат самай разнастайнай метадычнай літаратуры і наглядных матэрыялаў.
Як навучыць дзяцей любіць і паважаць беларускую мову, калі паўсюдна гучыць пераважна руская? Канешне, гэта няпроста, канстатуе настаўніца.
— Але эмоцыя, калі яна шчырая, ідзе ад сэрца і ад душы, на якой бы мове ні была выказана, будзе зразумелай. Напрыклад, падчас правядзення тыдня роднай мовы я выходжу ў школьнае фае, праводжу мерапрыемствы, і дзеці з ахвотай і задавальненнем далучаюцца да мяне: прыгадваюць вершы, любімыя беларускія словы, расказваюць і паказваюць любімых казачных ці міфічных герояў… Увогуле, гульня — гэта дзейсны сродак у навучанні і авалодванні ведамі. А яшчэ ўласны прыклад. Вось спампавала сабе Word на беларускай мове. Дзеці зацівавіліся, для іх гэта нешта незвычайнае (напрыклад, “корзина” стала “сметніцай”), ім таксама захацелася.
Як бы там ні было, але ж беларуская мова запатрабавана ў школьнікаў. Кожны год вучні Наталлі Леанідаўны прымаюць удзел у алімпіядах і займаюць прызавыя месцы, здаюць па беларускай мове тэсціраванне і таксама паказваюць добрыя вынікі. А многія з былых вучняў настаўніцы і па сёння звяртаюцца да яе за парадай, што лепш пачытаць, якую кнігу выбраць… Галоўнае падчас навучальна-выхаваўчага працэсу, упэўнена Наталля Леанідаўна, разгледзець ў дзіцяці іскрынку і прыпаднесці веды так, каб быў стымул імі авалодаць.

Тэкст і фота
Ірыны ЦЯЦЕРЫНАЙ

Последние новости

Сельское хозяйство

Вести с полей Дрибинского района на 23 апреля

23 апреля 2024
Официально

Представители Дрибинского района 24 апреля отправятся на Всебелорусское народное собрание

23 апреля 2024
Здоровье

Европейская неделя иммунизации

23 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Урок безопасности в Дрибинском детском саду

23 апреля 2024
Общество

Минюст принимает заявки для участия в творческом конкурсе «Право на детство»

23 апреля 2024
Здоровье

Что стоит добавить в рацион для психического здоровья

23 апреля 2024
Президент

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
Общество

Пройдемся по Малиновой, заглянем на Вишневую… Агрогородок Пудовня в судьбе поэтессы Людмилы Лисовой

22 апреля 2024
Президент

“Надо сделать все необходимое, чтобы удержать страну”. Лукашенко обозначил задачи для местной вертикали

22 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Общество

«Я люблю Темный Лес»

10 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024
Общество

“Гремячая криница”. Природное наследие Дрибинщины

22 апреля 2024