Темы

Новыя ўнікальныя выданні збіраецца набыць Музей гісторыі Магілёва

Новыя ўнікальныя выданні збіраецца набыць Музей гісторыі Магілёва

Як вы ведаеце,  у мiнулым годзе Музей гісторыі Магілева набыў кнiгу Казiмiра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» 1651 года i Статут ВКЛ 1558 года выдання.  Два унікальныя выданні плануе набыць музей і селета. Пра гэта паведаміў “Тэлерадыёкампаніі “Магілёў” дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Адно з выданняў – фрагмент Бібліі Францыска Скарыны 1518 года выдання, другое – кніга Спірыдона Собаля “Апостал”. Фаліянты зараз знаходзяцца за межамі краіны.

Фрагмент Бібліі Францыска Скарыны – гэта некалькі старонак выдання 1518 года, надрукаваных у Празе. Выданне ўнікальнае. Верагоднасць таго, што гэта арыгінал, больш за 99%, кажуць навукоўцы. Зараз выданне знаходзіца ў адной з краін Еўрасаюза, у прыватнай калекцыі. Прадаваць яго ўладальнік не збіраўся. Аднак пасля некалькіх перамоў пагадзіўся. І назваў кошт – 9 тыс. долараў. У Беларусі пакуль ёсць толькі адзін канвалют з 10 кніг Францыска Скарыны. Цэны на выданні Скарыны даходзяць да 500 тыс. долараў за кнігу. Магілёўскі музей плануе набыць фрагмент, які ацэньваецца менш.

Знайшлі магілёўскія навукоўцы і яшчэ адно каштоўнае выданне. Кнігу Спірыдона Собаля “Апостал” — Куцеінскае выданне 1632 года. Зараз яна таксама за мяжой. Перамовы пра яе набыццё ўжо вядуцца. Для Магілёва Спірыдон Собаль з’яўляецца першадрукаром.

— У год, калі Магілёў аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі і СНД, атрымаць два экземплеры двух першадрукароў, якія сімвалізуюць і Беларусь, і Магілёў, было б вельмі значна, — падкрэсліў Аляксей Бацюкоў.

Тыя, хто хоча дапамагчы Музею гісторыі Магілёва папоўніць калекцыю гэтымі двума выданнямі, могуць пералічыць грошы на рахунак музея: № 3642014673147, г. Магілёў, вуліца Першамайская, 71, філіял 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк», МФО 153801536. Мэта плацяжу — на развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі Скарыны ці для куплі кнігі Спірыдона Собаля).

 

Последние новости

Общество

В Дрибине ряды БРСМ и «Белой Руси» пополнила активная молодежь

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

МАРТ подвел итоги 10 лет своей деятельности и презентовал ориентир

8 сентября 2026
Читать новость
Приемы граждан и прямые телефонные линии

11 сентября будет проводиться тематическая горячая линия по вопросам соблюдения прав и гарантий для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Премьера национального фильма «Неизвестный абонент» пройдет в местах кинопоказа Дрибинского района с 10 сентября по 2 октября 2026 года

8 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Осенняя уборка в саду и огороде. Что оставить, а что сжечь?

8 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем