Темы

Народны каляндар: у чаканні вясны

Зіма пакуль не спяшаецца адыходзіць. У апошнія дні намяло столькі снегу, што, здаецца, ён увогуле ніколі не растае. Між тым аднастайная карціна наваколля (зіма, згадзіцеся, сціплы на фарбы мастак) ужо не вабіць так вока сваёй халоднай красой, як яшчэ месяц таму назад: і чалавек, і зямля, скаваная холадам ды цяжарам гурбаў, і усё жывое на ёй знаходзяцца ў прадчуванні радыкальных пераменаў. Не трэба, аднак, забываць і пра тое, што вясна — гэта найперш стан душы чалавека. І вельмі цудоўна, калі насуперак сакавіцкай завірусе ў ёй, у душы, сонечна квітнее першацвет. Гэтую дзіўную ўласцівасць чалавечай натуры — настройваць сябе на лепшае, тым самым прыбліжаючы жаданае, людзі заўважылі яшчэ спрадаўна. А таму з адпаведным настроем сустракалі і адзначалі такія адметныя святочныя даты ў каляндары, як Масленіца, Саракі, дзень вясенняга раўнадзенства. Сёння кожнае з гэтых святаў, незалежна ад паходжання, звязана з мноствам народных традыцый і ўяўленняў, галоўнае з якіх — спадзяванне на хуткі надыход сапраўднай вясны.

У мінулую нядзелю мы адзначылі Масленіцу. Гэта адно з нямногіх старадаўніх святаў перыяду язычніцтва, перанятых хрысціянствам. Масленіца прыпадае на тыдзень, які папярэднічае Вялікаму посту і атрымаў адпаведна назву Сырнага альбо Сырапуснага. У былыя ж часы славяне проста адзначалі свята провадаў зімы, звязанае з імем бога ўрадлівасці і жывёлагадоўлі Велеса. І па сённяшні дзень яно ўвасабляе надзею на багаты ўраджай, на тое, што год будзе шчодрым і, безумоўна, сімвалізуе сабой абуджэнне прыроды і пачатак палявых работ. Для таго ж, каб усе лепшыя надзеі спраўдзіліся, Масленіцу трэба было сустракаць і праводзіць з добрым настроем, весела, шумна і гасцінна.

Заўтра на каляндары — дзень вясенняга раўнадзенства. З пункту гледжання навукі гэта ўнікальная з’ява прыроды. Сонца пераходзіць з паўднёвага паўшар’я ў паўночнае, і ў гэтыя дні ва ўсіх краінах дзень роўны ночы. У даўнія часы дзень вясенняга раўнадзенства лічыўся таксама за свята, на гэту дату прыпадала Масленіца, людзі развітваліся з зімой і чакалі ўжо хуткага цяпла. І да сённяшніх дзён захавалася шмат народных павер’яў. Напрыклад, калі ў гэты дзень стаіць сонечнае і цёплае надвор’е, то лета будзе спякотным.

Між іншым, з заўтрашняга дня пачынаецца Новы год у некаторых народаў: Іран, Афганістан, Таджыкістан, Казахстан, Кыргыстан, Узбекістан — фактычна ўсе краіны Вялікага шаўковага шляху звязваюць пачатак новага года з гэтай з’явай прыроды.

22 сакавіка беларусы святкуюць Саракі. Існуюць дзве версіі паходжання гэтай даты: хрысціянская і язычніцкая. Так, праваслаўная царква лічыць Саракі святам сарака пакутнікаў, якія выбралі страшную смерць, але не адступіліся ад сваіх рэлігійных поглядаў. Адбылося гэта ў чацвёртым стагоддзі ў Арменіі, калі перад чарговым паходам адзін з вышэйстаячых ваенных прыказаў сваім падначаленым зрабіць ахвярапрынашэнне, каб задобрыць багоў. Аднак у яго свіце было сорак хрысціян, якія адмовіліся ўдзельнічаць у рытуале. У выніку яны былі забітыя, бо не адракліся ад сваёй веры. Сорак пакутнікаў назаўсёды засталіся ў гісторыі, кожны год царква ўзгадвае іх мужнасць і непахіснасць духу.

Ёсць у гэтага свята і язычніцкія корні: лічылася, што ён звязаны з сарака цёмнымі сіламі, якія, згодна з старажытнымі ўяўленнямі, моцна трымалі ў палоне зямлю зімой. Таму Саракі — гэта цэлы комплекс старажытных рытуалаў і абрадаў, якія павінны былі ў першую чаргу падкрэсліць перавагу чалавека над цёмнымі сіламі і прыблізіць такім чынам вясну і цяпло. Напрыклад, раніцою на Саракі дяўчаты пераломвалі сорак дошчачак і разрывалі сорак вяровак. Альбо гушкаліся на арэлях, стараючыся ўзляцець як мага вышэй, каб высокім рос лён.

Лічылася таксама, што ў гэты дзень прылятала сорак птушыных чарод, і для іх сустрэчы жанчыны пяклі з цеста фігуркі “сарака жаўранкаў”: пячэнне, булачкі, піражкі, каржы, бліны, нават клёцкі. Рытуальным печывам затым частавалі адзін аднаго, кармілі хатнюю жывёлу, а ў некаторых вёсках нават закопвалі на полі, каб ураджайным быў год.
Існуе цэлы шэраг прыкмет, звязаных з Саракамі. Калі ў гэты дзень быў мароз, то лічылася, што наперадзе яшчэ чакаецца сорак маразоў, калі на дахах дамоў ляжаў снег, то ён будзе ляжаць да красавіка, а то і, месцамі, да пачатку мая. Важнае значэнне меў і доўгачаканы прылёт птушак. Калі яны прыляталі, значыць, зусім хутка прыдзе і вясна. У народзе казалі, што птушкі прыносяць на сваіх крылах сапраўднае цяпло …
Увогуле, людзям так нясцерпна хацелася веснавога сонца, што яны спецыяльна прыдумвалі розныя рытуалы, каб наблізіць жаданую пару года.

Сёння мы, безумоўна, больш верым прагнозам сіноптыкаў. А яны пакуль не суцяшальныя. Аднак многае нам проста неабходна пераняць у мудрых продкаў, якія вякамі жылі ў згодзе з прыродай. Народныя прыкметы вучаць нас быць назіральнымі, уважлівымі, цікаўнымі і ў цэлым неабыякавымі да акаляючага свету. Народныя ўяўленні — радавацца кожнаму сонечнаму промню, які ўсё больш настойліва прабіваецца скрозь аблокі, блакітнаму небу і быць удзячнымі за кожны пагодлівы дзень. Як бы зіма ні палохала нас, як бы ні паказвала свой суровы нораў, яе пара ўжо прайшла…

Падрыхтавала Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Общество

В Дрибинской библиотеке прошла диалоговая площадка «Чернобыль: не гаснет памяти свеча»

26 апреля 2024
Общество

В день памяти чернобыльской катастрофы в Дрибине прошел митинг

26 апреля 2024
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

26 апреля 2024
Общество

«Жизнь пришлось строить заново». Житель Коровчино Александр Авчинников — о чернобыльской трагедии и любви к родной земле

26 апреля 2024
Официально

26 апреля — День памяти чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

В преддверии Дня Победы в Дрибинском районе чествовали ветерана Великой Отечественной войны Владимира Аксенкова

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Вербное воскресенье-2024 приближает христиан к завершению Великого поста и Пасхе

25 апреля 2024
Президент

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: Беларусь не отрицает прогрессивные формы западноевропейской демократии

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Общество

«Жизнь пришлось строить заново». Житель Коровчино Александр Авчинников — о чернобыльской трагедии и любви к родной земле

26 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Официально

В Дрибинском районе прошел Единый день информирования

18 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024