Темы

НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ

Я ўжо даўно ўсвядоміў, што не можа быць іншага сапраўднага заканадаўца, чым сам народ.  Варта, канешне,  не толькі хваліцца, што ты выйшаў з народа, але трэба па-сапраўднаму заставацца з гэтым народам да апошніх дзён жыцця.  Многія з нас нярэдка папракаюць дзяржаву, што яна нам абавязана тое, павінна другое, а што ты сам асабіста зрабіў карыснага і важнага для гэтай дзяржавы, для тых, хто з табой побач?! Нам, грамадзянам,  нельга забываць, што мы не толькі маем правы, гарантаваныя  Канстытуцыяй, але таксама абавязкі. А то як служыць у арміі, добра вучыцца, эфектыўна працаваць, мы чамусьці забываем, а вось патрабаваць штодзённа  хлеб з  маслам на талерачцы, тут  вучыць не трэба…

 

 Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь  надзвычай хвалюе падрыхтоўка ў краіне да такой значнай грамадскай падзеі, як Шосты Усебеларускі народны сход.   Добра, што рашэнні  такіх   з’ездаў могуць стаць канстытуцыйнымі,  што само палажэнне пра дзейнасць  народных сходаў плануецца ўнесці ў  новую Канстытуцыю.

Радуе, што  амаль ва ўсіх гарадах, пасёлках і вёсачках Беларусі  актыўна працуюць дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя, дзе суайчыннікі, землякі выказваюць сваю пазіцыю, уносяць шмат прапаноў  наконт далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, удасканалення палітычнай сістэмы. Безумоўна, кожны з нас хоча, каб яго пачулі, каб яго голас быў улічаны.

Зразумела, што ніякія заморскія дзядзькі і цёткі  ніякім чынам  не дапамогуць нам,  беларусам. Яны могуць толькі зрабіць горш – разваліць  Беларусь, пазбавіць яе суверэнітэту. Таму наша будучыня – толькі ў нашых руках.

Як  сёння абмяркуем нашы заўтрашнія крокі – так і жыць будзем у будучыні.  Каштоўна, што ўсенародныя думкі і меркаванні з месцаў, з рэгіёнаў  і будуць вынесены на абмеркаванне народнага сходу.  Добра, што на форуме будуць прадстаўлены многія працоўныя калектывы,   палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, людзі розных узростаў і прафесій. 

У нашай краіне менавіта народ – адзіная крыніца дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту. І я не згодны з апанентамі, з прадстаўнікамі апазіцыі,  што народны сход – нейкі атрыбут аўтарытарызму, а то і наогул праява папулізму. Сход у Беларусі – кансультатыўна-нарадавы орган, які з’яўляецца сапраўдным  эталонам права ў сучасным свеце, красамоўнай формай дэмакратыі.

У 21 стагоддзі ўлада павінна актыўна суадносіцца з народам, кансультавацца з грамадзянамі па праблемах жыцця, асабліва спрэчных і складаных. І лепшыя прадстаўнікі ад народа, не прэтэндуючы на атрыманне высокай улады, на месцах, у сваіх калектывах гатовы на яе  штодзённа ўплываць. Дзяржаўная палітыка – наогул з’ява надзвычай сур’ёзная, скрупулёзная, і ніякай блытаніны, спешкі, рашэнняў  перакаці-поле тут не павінна быць!

Успамінаю, што некаторыя грамадзяне і да Першага Усебеларускага сходу ставіліся песімістычна, нават негатыўна. Час паказаў, як яны памыляліся. Сход стаў лёсавырашальным для краіны, кардынальна змяніў не толькі палітычны ландшафт, але і значна ўзрасла ўпэўненасць майго народа ў заўтрашнім дні. Пачалося актыўнае будаўніцтва суверэннай Беларусі. І сам далейшы росквіт дзяржавы залежыць ад творчай працы кожнага з нас. І нават калі ты сёння яшчэ студэнт і дрэнна вучышся, заўтра ты не зможаш якасна дапамагчы сваёй краіне.

Новы сход, упэўнены,  дасць эстафету новым гістарычным, жыццёвым, нават бытавым здзяйсненням. Як добрая  кніга, разгорне найбольш важныя, стрыжнявыя, балявыя праблемы.  Гэта будзе яшчэ адна яскравая старонка сучаснасці і будучыні беларускага народа, нашай Бацькаўшчыны. Сход – гэта агульнацыянальная і агульнадзяржаўная пляцоўка, якая люстэркава адлюстроўвае і духоўны стан беларускага народа,  і яго дабрабыт, і прававое ўзаемадзеянне органаў  кіравання. У Сходзе як мадэлі дзяржаўнага кіравання закладзены механізмы нацыянальнай бяспекі (інфармацыйнай, тэхналагічнай, навуковай, эканамічнай, энергетычнай), народнагаспадарчай  эфектыўнасці, сацыяльнай справядлівасці, адкрытасці ўладаў, іх адказнасці перад народам. Часу на раскачку, на размовы на кухнях ужо няма. Упэўнены, што  Сход стане новым, якасным этапам у далейшым гістарычным будаўніцтве  Беларусі, паставіць жорсткую заслонку заморскім  аванцюрам.  Сход – гэта сапраўдная мадэль у канстытуцыйнай жыццядзейнасці Беларусі, новая філасофія самой якасці жыцця дзяржавы і яе людзей. 

Сёння Беларусь сутыкнулася з несяброўскім, а нярэдка і зусім варожым  акружэннем як з Захаду, так і з Усходу. Не толькі Еўропа, а нават Амерыка з-за далёкага  акіяну вучыць нас, як нам жыць далей. Нашы недругі хочуць зрабіць з маёй сінявокай старонкі, Радзімы Купалы і Коласа, Караткевіча і Мележа, нейкую калонію, прыдатак.

     

 Канстанцін Карнялюк

Последние новости

Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

26 апреля 2024
Общество

«Жизнь пришлось строить заново». Житель Коровчино Александр Авчинников — о чернобыльской трагедии и любви к родной земле

26 апреля 2024
Официально

26 апреля — День памяти чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

В преддверии Дня Победы в Дрибинском районе чествовали ветерана Великой Отечественной войны Владимира Аксенкова

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Вербное воскресенье-2024 приближает христиан к завершению Великого поста и Пасхе

25 апреля 2024
Президент

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: Беларусь не отрицает прогрессивные формы западноевропейской демократии

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: в Беларуси не отделяют власть от народа

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко о ВНС: славянское вече в современном облике

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Официально

В Дрибинском районе прошел Единый день информирования

18 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024