Темы

Народжаны над Свіслаччу, калыханы гарадзенскімі хвалямі Нёмана

Народжаны над Свіслаччу, калыханы гарадзенскімі хвалямі Нёмана

Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча бібліятэкар Расненскай бібліятэкі-філіяла правяла з вучнямі агляд жыцця і творчасці паэта каля выставы «Вянок». Пад час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай таленавітага мастака слова, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэта, празаіка, публіцыста.

Народжаны над Свіслаччу, калыханы гарадзенскімі хвалямі Нёмана, паэт і маленства, і ўсе свае юначыя гады правёў далёка ад іх – на Волзе. Вучыўся Максім Багдановіч у гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля. Кароткім быў жыццёвы шлях Максіма Багдановіча, яшчэ карацейшым – творчы. У зборніку «Вянок» каля 100 вершаў (лірычнага і патрыятычнага характару) і 2 паэмы. Яны былі аб’яднаны па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны». Сам Багдановіч пазней так ахарактарызаваў сваю кнігу: «Недахватаў розных – гібель, ды і кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 г., калі мне было 17-20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур’ёзная праца…». У 2003 годзе зборнік быў перавыдадзены і поўнасцю адпавядае выдадзенаму ў 1913 г. у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, што дазволіла ўдзельнікам мерапрыемства ўявіць кнігі і пачытаць вершы на мове таго часу.
Зацікавіла дзяцей і трохтомнае выданне, прысвечанае вершам М.Багдановіча, «Раманс» (Зорка Венера ўзышла над зямлёю…), «Слуцкія ткачыхі» і «Пагоня» ў перакладзе на дзесяці мовах.
Мерапрыемства атрымалася напоўненае вобразамі, што сталі сімваламі роднага краю, склалі такое арыгінальнае адзінства, з якім асацыіруюцца і сам воблік Максіма Багдановіча, і яго жыццёвы лёс…

Майя Каралёва,
бібліятэкар Расненскай бібліятэкі-філіяла

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля 2026 года: что обещают астрологи

7 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси будут штрафовать за перевозку детей на руках в автомобиле

6 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: по-настоящему суверенной может быть только страна с хорошо вооруженной и преданной армией

6 июля 2026
Читать новость
Проиcшествия

За три выходных в Могилевской области произошло пять ДТП с пострадавшими

6 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси заработала электронная очередь для подачи документов в вузы: как записаться

6 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Листья есть, урожая нет: что вы делаете не так с помидорами

6 июля 2026
Читать новость