Темы

На адной мове з вучнямі

На адной мове  з вучнямі

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.

                                                                 Марына Шавялькова

З гісторыі вядома, што першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO і абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Беларуская мова жыве, актыўна ўжываецца і падабаецца многім, яе справядліва лічаць мілагучнай, мяккай, багатай і нават меладычнай. Між тым не сакрэт, што нашы дзеці знаёмяцца блізка з беларускай мовай, раскрываючы для сябе яе хараство і шырокія магчымасці, пачынаюць грунтоўна вывучаць пераважна толькі ў школе. У гэтым выпадку вялікая адказнасць лажыцца на плечы настаўнікаў. Менавіта ад іх прафесійнага майстэрства і зацікаўленасці сваім прадметам у многім залежыць, наколькі вучні змогуць пранікнуцца пачуццём павагі да роднай мовы, ці будуць яе добра ведаць, а ў далейшым берагчы і карыстацца ёю.

Па-сапраўднаму ўлюбёная ў сваю справу настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пудаўнянскай сярэдняй школы Марына Шавялькова. Яна ж таксама з’яўляецца кіраўніком раённага рэсурснага цэнтра па гэтым прадмеце. На яе ўроках і пазакласных занятках вучням не даводзіцца сумаваць. Марына Рыгораўна, чалавек творчы, натхнёны, рознабакова развіты, умее не толькі знайсці падыход да кожнага дзіцяці, але і прыпаднесці так вучэбны матэрыял, каб найперш самім школьнікам было цікава — цікава адкрываць вялізны і непаўторны свет менавіта праз прызму мілагучнага беларускага слова. Як вынік — многія яе вучні дэманструюць высокую культуру вуснай і пісьмовай мовы, паказваюць добрыя веды на выпускных экзаменах, займаюць прызавыя месцы на прадметных алімпіядах, паспяхова прымаюць удзел у творчых конкурсах. Выдатніца ў мінулым, яна і зараз імкнецца зрабіць сваю справу на выдатна.

Марына Шавялькова скончыла Горацкае педвучылішча, а затым і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Пудаўнянскай сярэдняй школе працуе амаль увесь час з 2005 года, а яе агульны педагагічны стаж складае без малога дваццаць пяць год.

— Я заўсёды марыла стаць педагогам, — прызнаецца Марына Рыгораўна, — люблю дзяцей і мне падабаецца з імі працаваць, адзін з адным мы стараемся знаходзіць паразуменне, а што да беларускай мовы, то яна мне заўсёды была блізкай. Па-першае, я вучылася ў беларускамоўнай школе, і гэта, вядома, адклала свой адбітак на ўспрыманенне беларускай мовы як асноўнай мовы зносін, яе проста неабходна было ведаць. Ну а па-другое… Падчас вучобы ў вучылішчы вялікі ўплыў на мяне як будучага настаўніка аказалі выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры Святлана Васільеўна Старавойтава (яна і зараз там працуе) і Васіль Міхайлавіч Супрун. У іх быў асаблівы падыход, свая методыка выкладання, і на іх занятках мне было цікава.

Так, трывалыя веды, атрыманыя яшчэ ў гады вучобы і, самае галоўнае, любоў да сваёй справы дапамаглі Марыне Рыгораўне спаўна рэалізаваць сябе ў абранай прафесіі. Пры чым расчароўвацца ў сваім выбары ёй пакуль не даводзілася. Больш таго, з педагогікай вырашыла звязаць свой лёс і дачка Марыны Рыгораўны Ксенія, і маці не імкнулася ёй ў гэтым пярэчыць.

Ці выклікае цяжкасці ў сучасных школьнікаў вывучэнне беларускай мовы — менавіта гэтае хвалюючае пытанне я задаю сваёй суразмоўцы. Яна пагаджаецца, што пэўныя цяжкасці сапраўды існуюць. Як правіла, яны выкліканы аб’ектыўнымі прычынамі. Проста сёння дзеці рэдка чуюць беларускую гаворку па-за межамі школьных заняткаў. І калі ў старэйшых класах слоўнікавы запас ўжо даволі багаты, то вучні малодшага ўзросту падчас не разумеюць самых простых слоў. Прыходзіцца тут жа, прама на ўроку, перакладаць на рускую мову і тлумачыць. Вельмі важна, зазначае вопытны педагог, навучыць дзяцей працаваць са слоўнікамі. Цярпенне і настойлівасць, а таксама ўменне знайсці адпаведны наглядны матэрыял для лепшага засваення інфармацыі, розныя прэзентацыі ў выніку прыносяць свой плён. А на ўроках літаратуры, каб зацікавіць вучняў творам, раскрывае сакрэт настаўніца, часам дастаткова стварыць інтрыгу наконт сюжэту, і цікаўным ад прыроды дзецям самім захочацца даведацца, чым жа скончыўся гэты твор. Ці, напрыклад, наўмысна прыдумаць іншую канцоўку і такім чынам праверыць, ці добрасумленна падрыхтаваліся дзеці да ўроку. Калі не згаджаюцца і настойваюць, што такога ў творы не было, — можна толькі парадавацца выніку.

— Прыемна, калі і самі вучні праяўляюць актыўнасць, — кажа педагог. — Могуць, да прыкладу, знайсці ў інтэрнэце дадатковыя заданні. Вялікі дзякуй вучням, якія згаджаюцца паўдзельнічаць у алімпіядах, што, зразумела, патрабуе таксама дадатковай падрыхтоўкі і ведаў. Асабліва прыемна, калі інтарэс дзяцей да прадмету падтрымліваюць іх бацькі.

У мінулым годзе Марына Рыгораўна і яе вучні паспяхова прынялі ўдзел у шматлікіх (у агульнай колькасці каля трыццаці!) конкурсах, фестывалях, праектах рознага кірунку і тэматыкі, уключаючы алімпіяды, творчыя конкурсы, непасрэдна звязаныя з яе прадметам. За гэты перыяд заваявана больш за 20 дыпломаў. Па выніках 2021 года як педагог яна ўдастоена ганаровай намінацыі “Лепшы па прафесіі”. Для Марыны Шавяльковай, якая неаднаразова была пераможцам раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”, гэта цалкам заслужаная ўзнагарода. Яна — прызнанне ўнікальнага педагагічнага вопыту Марыны Рыгораўны , яе здольнасцей і паспяховай прафесійнай дзейнасці, значная частка якой прысвечана захаванню такой вялікай нацыянальнай каштоўнасці, як родная мова.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА
Фота Максіма ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Общество

“Благодатная жизнь” балтийцев — призрачный миф

19 апреля 2024
Общество

Туристический маршрут по Дрибинскому району был представлен на международной выставке «ОТДЫХ-2024»

19 апреля 2024
Благоустройство

В Дрибинском районе завершается ремонт мостов

19 апреля 2024
Общество

КГК. На контроле – объекты незавершенного строительства

19 апреля 2024
Благоустройство

Сложный участок на тротуарной дорожке

19 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024
Официально

23 апреля 2024 г. состоится прямая телефонная линия по вопросам государственной поддержки лиц из числа детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей

19 апреля 2024
Общество

Поступление-2024: где найти информацию о новых специальностях и сколько длятся отработки

19 апреля 2024
Общество

Мария Кузьминична Аксенкова, жительница деревни Белая: Война оставляет шрамы на всю жизнь, наносит неизлечимые раны

19 апреля 2024
Общество

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

«Моя малая и такая большая родина». Живописный уголок на карте района — Трилесино

8 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Общество

«Я люблю Темный Лес»

10 апреля 2024
2024 - Год качества

Дрибинщина приняла участие в акции «Вместе для зеленой Беларуси!»

8 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Герои Великой отечественной войны, в честь которых названы улицы в Дрибинском районе: Владимир Маркович Пасиков

15 апреля 2024