Темы

Нязгасна зорка маленькай радзімы

Нязгасна зорка маленькай радзімы

Кладзецца дзень у ложак лета,
Святло апошняе лаўлю.
Якая зорка ў паэта?
А што засвеціць на зямлю.
Ніна Кавалёва

Кажуць, што чалавек жыве пакуль аб ім памятаюць, жыве ў добрых справах, якія ён пакінуў пасля сябе сваім нашчадкам. У гэтым сэнсе Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва, член Саюза пісьменнікаў Беларусі — шчаслівы чалавек. Бо яе творчая спадчына — каштоўны дыямент у літаратурна-краязнаўчай скарбонцы нашай краіны, які прываблівае аматараў літаратурнага слова з розных куткоў Беларусі і замежных краін.

З нагоды нараджэння (28 ліпеня 1949 г.) вядомай беларускай паэтэсы, ураджэнкі вёскі Еськаўка Дрыбінскага раёна, у Цемналескай бібліятэцы-філіяле напрыканцы ліпеня ладзілася літаратурна-музычная вечарына “Нязгасная зорка маленькай радзімы”. Бібліятэкар Алена Шэвардова выступіла ў якасці вядучай.

Ніну Дзмітрыеўну памятаюць і шануюць на маленькай радзіме. Аб папулярызацыі творчасці нашай зямлячкі на Дрыбіншчыне ў час мерапрыемства расказала дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Дрыбінская бібліятэчная сетка” Святлана Верам’ёва.

Добрыя справы, што здзяйсняліся дзякуючы намаганням Ніны Дзмітрыеўны, і сёння прыносяць карысць грамадству, служаць прыкладам жыцця сапраўднага чалавека, да ўзроўня духоўнай сталасці якога нам усім трэба імкнуцца. У апошні год жыцця Ніна Кавалёва пазнаёмілася з настаяцелям храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Расна Дрыбінскага раёна іерэем Генадзіем Мартынавым. Бацюшка Генадзій заўсёды быў жаданым госцем у Ніны Дзмітрыеўны і ў час свайго выступлення на мерапрыемстве расказаў аб асабістым знаёмстве з паэткай і прапанаваў прачытаць малітву святому князю Уладзіміру-хрысціцелю Русі, які таксама нарадзіўся ў гэты дзень.

Духоўная тэматыка, тэмы Радзімы і Вялікай Айчыннай вайны найбольш выразна прадстаўлены ў творчасці Ніны Кавалёвай. Цяжкасці надзённага жыцця нашай зямлячцы дапамагалі пераадольваць вера ў Бога, любоў да сваёй Айчыны і памяць аб сваіх продках, якія прайшлі дарогамі вайны. Ніна Дзмітрыеўна часта звярталася ў сваёй творчасці да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Яе апошні зборнік “На перекрёстке родины и жизни”, які выйшаў у свет яшчэ пры жыцці паэткі, безумоўна, найбольш значны ў гэтым накірунку. У гэтай кнізе Ніна Дзмітрыеўна прадстаўляе ў жанры невялікіх апавяданняў вынікі сумеснай пошуковай работы з Аленай Іванаўнай Шутавай, афіцэрам запаса Узброеных сіл Расійскай федэрацыі. Кожнае апавяданне арганічна дапоўнена вершамі паэткі. У апошнім раздзеле зборніка апублікавана перапіска нашай зямлячкі з вядомым беларускім журналістам Раманам Ярохіным, асабістыя фотаздымкі, дыпломы і граматы нашай зямлячкі. Алена Іванаўна жыве ў Маскоўскай вобласці, таму яна перадала аўдыёзапіс з успамінам аб асабістым знаёмстве з паэтэсай для прысутных на мерапрыемстве.

Не толькі рэчку, сцежку, дом.
Любоў, сяброў і песню матчыну,
Мы прыгажосць душы бяром
Ад нашых прадзедаў у спадчыну.

Клуб “Спадчына” дзейнічае пры бібліятэцы з 2012 году. Гэтыя радкі Ніна Дзмітрыеўна напісала для ўсіх краязнаўцаў-землякоў, калі даведалася аб існаванні аб’яднання. У краязнаўчай дзейнасці заўсёды прымаюць актыўны ўдзел вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Цемналескі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”. Аб тым, як выкарыстоўваюцца краязнаўчыя здабыткі ў вучэбным працэсе, і супрацоўніцтве з бібліятэкай расказала прысутным настаўнік пачатковых класаў Наталля Скокава.

Ніна Кавалёва не мела сваіх дзетак, але калі бачыла чыё-небудзь дзіцяці, то яе вочы свяціліся ад шчасця і на свет нараджаліся прыгожыя вершы для маленькіх чытачоў. Юныя наведвальнікі бібліятэкі часта звяртаюцца да творчасці нашай зямлячкі. Многія з іх прыязжаюць ў вёску да сваіх бабуль і дзядуль у час летніх канікул. Безумоўна, вершы паэткі ў выкананні Матвеевай Вікторыі, вучаніцы 4-га класа Дрыбінскай сярэдняй школы; Ляховіч Валерыі, вучаніцы 5-га класа сярэдняй школы № 39 г. Магілёва; Аўсяннікавай Міланы, вучаніцы 2-га класа ДУА “Цемналескі ВПК яслі-сад-базавая школа”; Авіжыч Варвары, вучаніцы 2-га класса сярэдняй школы № 101 г. Мінска; Тарабаравай Яны, вучаніцы 7-га класа ДУА “Цемналескі ВПК яслі-сад-базавая школа”, зацікавілі наведвальнікаў вечарыны. Дзяўчынкі вельмі добра падрыхтаваліся, і іх выступленне стала найбольш яркім упрыгожваннем мерапрыемства.

Дзве радзімы гушкаюць мяне,
І дзве мовы нада мной спяваюць.
Дзве рукі такія падтрымаюць.
І мяне ліхое абміне.

Так здарылася, што ў Ніны Дзмітрыеўны дзве маленькія радзімы. З роднай весачкі Еськаўка ў горад Горкі Магілёўскай вобласці сям’я Кавалёвых пераехала жыць ў 1986 годзе. Пры актыўнай падтрымцы народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” (Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей), Р.А. Ярохіна і іншых прафесіяналаў літаратурнага слова ў Горках выйшлі ў свет 25 літаратурна-краязнаўчых зборнікаў рознай тэматыкі. Больш за 40 вершаў паэткі пакладзены на музыку і выконваюцца работнікамі культуры і іншымі прафесіяналамі на розных мерапрыемствах. Пасля таго як Ніна Дзмітрыеўна пакінула гэты свет, значная частка асабістых рэчаў, дакументаў была перададзена роднымі і блізкімі паэткі ў фонд літаратурна-краязнаўчага музейнага пакоя Ніны Кавалёвай “Паэтычная зорка маленькай радзімы”, які дзейнічае пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле з 2014 году. Бібліятэкар Алена Шавардова плённа супрацоўнічае з кіраўніком народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” Людзмілай Дзеружковай ў накірунку папулярызацыі творчасці землякоў. Таму ўдзел дэлегацыі з Горацкай старонкі ў мерапрыемствах, прысвечаных творчасці Ніны Дзмітрыеўны, стаў традыцыяй. У час свайго выступлення Людзміла Дзеружкова расказала аб правядзенні мерапрыемстваў па папулярызацыі творчасці Ніны Дзмітрыеўны ў рамках работы аб’яднання “Роднае слова”. Нагадала аб творчых і грамадскіх дасягненнях нашай зямлячкі, прачытала вершы Ніны Дзмітрыеўны. Аб асабістым знаёмстве з паэткай успаміналі і іншыя ўдзельнікі дэлегацыі з Горацкай старонкі: Святлана Цімашэнка і Святлана Леўшукова. Жанчыны на працягу многіх гадоў знаходзіліся побач з Нінай Дзмітрыеўнай, падтрымлівалі і дапамагалі нашай зямлячцы ў цяжкія хвіліны жыцця. Свае прыгожыя вершы-прысвячэнні Ніне Дзмітрыеўне традыцыйна прадставіў ўвазе гасцей мерапрыемства член народнага аб’яднання “Роднае слова” Аляксандр Ведзянеяў.

Да многіх вершаў нашай зямлячкі самадзейнымі і прафесійнымі кампазітарамі напісана музыка. Да некаторых вершаваных радкоў Ніна Кавалёва “напісала” музыку сама. Таму ў рэпертуар народнага ансамбля народнай песні “Журавінка”, які дзейнічае пры Цемналескім сельскім клубе, сістэматычна ўключаюцца музычныя творы паэткі. У час мерапрыемства ў выкананні работнікаў сельскага клуба прагучала песня на словы і музыку Ніны Кавалёвай “Вёсачка”. Ход мерапрыемства таксама суправаджаўся дэманстрацыяй відэафільма “Талент ад роднай старонкі” (аб жыцці і творчасці паэткі), прэзентацый (аб рабоце бібліятэкі) “Паэтычная зорка маленькай радзімы ў сетцы Інтэрнет”, “Наша спадчына”.

Мерапрыемства арганізавана Цемналескай БФ. У яго падрыхтоўцы прымалі актыўны ўдзел: дырэктар і метадычная служба ДУК “Дрыбінская бібліятэчная сетка”, вучні і настаўнікі ДУА “Цемналескі ВПК яслі-сад-базавая школа”, жыхары вёскі Цёмны Лес, Цемналескі СК, супрацоўнікі Дрыбінскай клубнай сістэмы. Дзякуй усім, хто захоўвае памяць аб нашай дарагой Ніне Дзмітрыеўне і садзейнічае папулярызацыі яе творчасці ў розных накірунках жыцця. Мы ганарымся нашай зямлячкай і заўсёды рады вітаць усіх прыхільнікаў яе творчасці ў літаратурна-краязнаўчым музейным пакоі Н.Дз. Кавалёвай “Паэтычная зорка маленькай радзімы”.

Матэрыял падрыхтавала
бібліятэкар
Цемналескай бібліятэкі-філіяла Алена Шэвардова

Последние новости

Общество

В преддверии Дня Победы в Дрибинском районе чествовали ветерана Великой Отечественной войны Владимира Аксенкова

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Вербное воскресенье-2024 приближает христиан к завершению Великого поста и Пасхе

25 апреля 2024
Президент

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: Беларусь не отрицает прогрессивные формы западноевропейской демократии

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: в Беларуси не отделяют власть от народа

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко о ВНС: славянское вече в современном облике

24 апреля 2024
Президент

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
Профилактика и безопасность

26 апреля пройдёт Единый день безопасности дорожного движения «Открой сезон без нарушений!»

24 апреля 2024
Благоустройство

Добрые дела Дрибинской районной ветеранской организации

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Официально

В Дрибинском районе прошел Единый день информирования

18 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024