Темы

А у Чэрнеўцы свята

А у Чэрнеўцы свята

“Зара над Чэрнеўкай пылае. Садзіцца сонца на спакой. За Басяй дзесь гармонік грае, Вярба палошча косы ў ёй”. З гэтых пранікнённых слоў  паэта Анатолія  Кананкова пачалося свята вёскі Чэрнеўка, якое прайшло ў мінулую  суботу.

Ужо з самай раніцы тут адчуваўся святочны, прыўзняты настрой. А бліжэй да адзінаццаці гадзін у цэнтры аграгарадка, каля сельвыканкама пачалі збірацца вяскоўцы, каб разам адзначыць свята.

А пачалося яно з выступлення народнага ансамбля “Вярбіца” Раснянскага сельскага Дома культуры.

Як сведчыть гісторыя, Чэрнеўка — адна са старэйшых вёсак у нашым раёне, якая размешчана на маляўнічым беразе ракі Бася. Лічыцца, што гэтаму населенаму пункту больш чым за 380 гадоў. Паходжанне назвы вёскі, адна з якіх сведчыць, што вёска Чэрнеўка атрымала назву ад ракі Чэрніцы, якая упадала ў раку Бася. Другая назва – ад слова “чорны”, “чарнакі”, — расткі лісцевых дрэў. А яшчэ старажылы казалі, што тут людзі займаліся рознымі промысламі і ад працы ў іх рабіліся твары чорнымі. Адсюль пайшла і назва – Чэрнеўка. Першы ўспамін аб Чэрнеўцы адносіцца да 1636 года, калі яна ўваходзіла ў склад Бардзілаўскага войтаўства Магілёускай эканоміі Аршанскага павета.

Прайшлі стагоддзі з моманту яе ўзнікнення, а вёска па-ранейшаму застаецца цудадзейнай старонкай Дрыбінскага краю. І галоўны здабытак населенага пункту, вядома ж, людзі! Працалюбівыя і сціплыя, яны не прывыклі да славы, але іх жыццё, гэта штодзённая праца — крыніца чалавечай мудрасці і вернасці.

Зразумела, у адрас землякоў гучала шмат цёплых, шчырых слоў віншавання. І гэта яны заслужылі сваёй штодзённай працай. Звяртаючыся да прысутных, старшыня Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Завідоўская адзначыла, што калі ішла на свята, убачыла маці і бабулю з унучкай. Гэта значыць, што тры пакаленні вяскоўцаў з’яднаны агульнымі ідэямі, меркаваннямі, а галоўнае — шчырай любоўю да малой радзімы.

Вы перадаеце з пакалення ў пакаленне вопыт, жыццёвую мудрасць, любоў да роднага края, за што вам вялікі дзякуй, — адзначыла Святлана Мікалаеўна. Яна цёпла павіншавала са святам, пажадала моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту ўсім вяскоўцам, што сабраліся на свята. Разам з тым старшыня райсавета дэпутатаў уручыла падзячнае пісьмо старшыні Чэрнеўскага сельскага Савета депутатаў Аляксандру Кавалёву за дабрасумленные адносіны да работы па вырашэнні пытаняў жыццязабеспячэння насельніцтва сельсавета, актыўны ўдзел у жыцці дэпутацкага корпуса раёна, вялікі асабісты ўклад у развіццё мясцовага самакіравання Дрыбінскага раёна.

Словы шчырай удзячнасці выскоўцам выказаў на свяце старшыня сельвыканкама Аляксандр Кавалёў.

— Вы людзі, адданыя  роднай зямлі, умееце не толькі добра працаваць, але паважаеце культуру, самабытнасць, а галоўнае – любіце свой край – адзначыў Аляксандр Мікалаевіч.

Словы віншаванняў гучалі ад інспектара па кадрах сельскагаспадарчага прадпрыемства “ЧэрнеўкаАгра” Таццяны Кацянковай. Разым з тым, яна ўручыла ветэранам вытворчасці, працаўнікам падарункі ад кіраўніцтва гаспадаркі.

Вядучая зачытала пісьмо-віншаванне ад уражэнца в. Чэрнеўка Віталія Васільевіча Шпакава, палкоўніка ў адстаўцы, узнагароджанага ордэнам “За ваенныя заслугі”, а таксама 11 медалямі і граматамі Міністэрства абароны:

“Віншую са святам і ўспамінаю родную Чэрнеўку. Мне ўжо за семдзесят, але заўсёды ганарыўся і ганаруся сваімі аднавяскоўцамі. Нас яднае любоў да малой радзімы і адданасць зямлі. Незалежна ад часу пражывання тут ва ўсіх была толькі адна льгота – рана ўставаць і позна класціся спаць. Ва ўсіх – аднолькавыя задачы: павысіць узровень надояў, сабраць багаты ўраджай, нарыхтаваць дровы і торф, утрымліваць чыстымі двары і агароды.

У маёй памяці вы – працалюбівыя, захоўваючыя веру, паважлівыя да суседзяў.

Мы вялікая і дружная сям’я. Будзьце заўсёды здаровыя, няхай у вашай вёсцы пануе мір і дабрабыт”.

Вось такія цёплыя словы адрасаваў сваім землякам ураджэнец тутэйшых мясцін.

Цёплыя, шчырыя віншаванні гучалі ад дырэктара Чэрнеўскай школы Вікторыі Андрэевай. Яна падзякавала за самаадданасць былых і цяперашніх педагогаў. А ветэранам уручыла падарункі.

Перад святам быў аб’яўлены конкурс “ На лепшы падворак”. Многія жыхары Чэрнеўкі ахвотна прынялі ў ім удзел.

Па выніках конкурсу ў намінацыі “Крылы творчасці” пераможцам стаў падворак вуліцы Цэнтральная, у намінацыіі ”Вясёлыя выдумшчыкі” пераможца – падворак вуліцы Лясная, і намінацыях “Каларытны падворак” і “Крэатыўны падворак” адзначаны жыхары вуліц Школьная, Маладзёжная. Таксама свае работы прадставілі майстры народнай творчасці.

Вікторыя Андрэева і Аляксандр Кавалёў уручылі падарункі.

А яшчэ жыхарам аграгарадка  Чэрнеўка былі прысужаны званні: “Залатыя рукі” – Васілію Віктаравічу Бехаву, “Гаспадар-2022” – Віктару Сцяпанавічу Несцераву, “Фларыст-2022” – Людміле Антонаўне Каплуновай, “Восем-я” – Кацярыне Леанідаўне Сцяпанавай, “Лепшы касец” – Аляксандру Вячаслававічу Акалакулаку.

Падарункі да свята атрымалі загадчык Чэрнеўскага ФАПа Таццяна Яфімава,  начальнік адзялення паштовай сувязі Таццяна Кунцэвіч, ,касір-прыёмшчык КВК “Бытпаслугі”Лілія Едзінак і іншыя.

Свае песні на працягу свята дарылі ўдзельнікі народнага ансамбля “Вярбіца”. Канцэртная праграма падрыхтавана сумесна з аўтаклубам ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Дрыбінскага раёна”.

Алег Дзятлаў

Последние новости

Общество

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
Общество

В Дрибине с 19 апреля возобновили подачу тепла в дома

19 апреля 2024
Проиcшествия

Пал травы на участке привел к гибели пенсионерки

19 апреля 2024
Общество

Дрибинский районный центр детского творчества принял участие в 26-й Международной выставке-ярмарке туристских услуг “ОТДЫХ”

19 апреля 2024
Президент

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

19 апреля 2024
Президент

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Проводится правовой мониторинг постановления об установлении требований к лицам, ответственным за организацию и выполнение автомобильных перевозок

18 апреля 2024
Общество

Заведующий отделением комплексной поддержки в кризисной ситуации Марина Горбачевская свою работу считает интересной и нужной

18 апреля 2024
Официально

В Дрибинском районе прошел Единый день информирования

18 апреля 2024
Общество

Председателем Федерации профсоюзов Беларуси избран Юрий Сенько

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

«Моя малая и такая большая родина». Живописный уголок на карте района — Трилесино

8 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Общество

«Я люблю Темный Лес»

10 апреля 2024
2024 - Год качества

Дрибинщина приняла участие в акции «Вместе для зеленой Беларуси!»

8 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Герои Великой отечественной войны, в честь которых названы улицы в Дрибинском районе: Владимир Маркович Пасиков

15 апреля 2024