Темы

Беларускае слова гучала на Дрыбіншчыне — у вершах, песнях, меркаваннях

Беларускае слова гучала на Дрыбіншчыне — у вершах, песнях, меркаваннях

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца ў свеце 21 лютага, у Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшлі прымеркаваныя да гэтай даты мерапрыемствы.

Адбылася тэматычная сустрэча «Мова — жывая душа народа», удзельнікамі  якой сталі навучэнцы Дрыбінскай сярэдняй школы і наша мясцовая паэтэса Святлана Цмугунова — член Саюза пісьменнікаў Беларусі і клуба творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны», які дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Супрацоўнікі ўстановы распавядалі ўдзельнікам сустрэчы пра свята роднай мовы, азнаёмілі з кнігамі арганізаванай выставай. Святлана Алегаўна не толькі прачытала школьнікам свае шчырыя пранікнёныя вершы пра мову, але і распавядала пра значначнась для народа менавіта беларускай мовы, узгадала гістарычныя моманты і сённяшнія магчымаці і адносіны да мовы ў грамадстве, зрабіўла акцэнт на тым, што наша мова існуе, яна жывая, на беларускай мове напісаны шмат выдатных літаратурных твораў.

Школьнікі разам з бібліятэкарамі ўзгадалі імёны беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, прачылалі некаторыя вершы падчас так званых «гучных чытанняў», назвалі свае любімыя словы на беларускай мове. У зале прагучалі «матуля», «Радзіма», «каханне» і іншыя мілагучныя родныя словы.

Дарэчы, у гэты дзень ва ўсіх бібліятэках раёна ладзіліся тэматычныя выставы, віктарыны, сустрэчы.

На базе раённай бібліятэкі таксама вучнямі класа хору і аддзялення мастацкіх рамёстваў Дрыбінскай дзіцячай школы мастацтваў было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці «У роднай мовы родныя карані». Усе жадаючыя маглі паглядзець творчыя работы вучняў аддзялення мастацкіх рамёстваў, а таксама слухаць песні пра любімую Беларусь на роднай мове.

Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

Калейдоскоп

Кожура, которую нельзя выбрасывать: хитрости с апельсином для сада

16 июня 2026
Читать новость
Официально

Полная версия интервью Александра Лукашенко телеканалу «Аль-Арабия»

16 июня 2026
Читать новость
Общество

25 июня в Могилевской области пройдет профсоюзный выездной правовой прием

16 июня 2026
Читать новость
Общество

Кого проверят во втором полугодии 2026 года: КГК опубликовал планы

16 июня 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Что грозит подростку за использование вейпов?

16 июня 2026
Читать новость
Официально

20 июня будет проводить прямую телефонную линию Веремьева Татьяна Григорьевна

16 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем