Темы

Памёр Генадзь Бураўкін

Памёр Генадзь Бураўкін

buravkin_genadzyСёння раніцай памёр паэт Генадзь Бураўкін. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Генадзю Мікалаевічу было 77 гадоў.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 верасня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе “Камуніст Беларусі”, у газеце “Літаратура і Мастацтва”, быў карэспандэнтам “Правды” па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі”.

З’яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу.

У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень (“Белы снег”, “Зачараваная”, “Матылі”, “Малітва” і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў “Табе, Беларусь” (1984). “Калыханку” на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі. Аўтар дзвюх кніг паэзіі для дзяцей “Тры казкі пра Зая” (1974) і “Сінія арэлі” (1987), дакументальных аповесцей “Тры старонкі з легенды” (1971), выступаў у друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма “Полымя” (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым). Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі “Наш Быкаў” – першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за 1972 год. За кніжку паэзіі “Варта вернасці” (1978) у 1980 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.

Последние новости

Общество

В Дрибинской средней школе открылась вторая смена оздоровительного лагеря

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Не вирусная атака или взлом. Что происходило с картами белорусов, рассказали в Нацбанке

12 июля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Житель Дрибина Александр Ганкевич прожил достойную жизнь и отметил свой прекрасный юбилей

12 июля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

✅ Гороскоп для всех знаков на 12 июля 2025 года ♈️♉️♊️♋️♌️♍️♎️♏️♐️♑️♒️♓️

12 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

В ОАО «Дрибинрайагропромтехснаб» активно идет заготовка травянистых кормов и сена из трав первого укоса

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем