Темы

У Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

У Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага, у Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося тэматычнае мерапрыемства “Мова народа — яго святыня”, удзельнікамі якога сталі вучні пятых класаў Дрыбінскай сярэдняй школы.

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»

І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Менавіта з гэтых прыгожых, звонкіх радкоў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, прысвечаных нашай роднай мове, пачалася сустрэча ў бібліятэцы.  

Супрацоўнікі ўстановы расказалі сваім юным чытачам пра гісторыю святочнай даты, якая мае важнае значэнне для кожнага народа. Дырэктар ДУК “Дрыбінская бібліятэчная сетка”, кіраўнік Дрыбінскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства “Веды” Святлана Верам’ёва азнаёміла вучняў з навінкамі беларускамоўнай літаратуры, параіла выданні, якія дзецям будзе карысна пачытаць. 

На мерапрыемстве прысутнічала член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Святлана Цмугунова. Святлана Алегаўна паведаміла ўдзельнікам сустрэчы пра нашых вядомых пісьменнікаў, якія шмат пісалі пра беларускую мову, унеслі значны ўклад у яе захаванне і развіццё і ў сваіх творах выражалі любоў і павагу да мілагучнага роднага слова. Дрыбінская паэтка таксама прачытала дзецям свой новы вершаваны твор пра беларускую мову, дзе захапляецца яе прыгажосцю і пяшчотай, называючы “ласкавым морам” і “напевам салаўя”.

Потым вучні з цікавасцю ўключыліся ў інтэрактыўную гульню, выконваючы розныя інтэлектуальныя заданні, прадэманстравалі веданне беларускай мовы і адначасова даведаліся шмат новай інфармацыі па тэме мерапрыемства.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Общество

Команда МТК «Черневка» нацелена на эффективную работу

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 июня 2026 года: что обещают астрологи

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Поезд «Детство. Юность-2026» двинулся в путь: в Дрибинском районе прошел большой выпускной бал

12 июня 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Дороги под усиленным контролем!

12 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Отдыхаем дружно в «Дружном»: весело и с пользой проводят время ребята в воспитательно-оздоровительном лагере на базе Дрибинской СШ

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Узнали, как налажена работа по воспроизводству стада в районе

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем