Темы

«Вянкоўцы» з дрыбінскай старонкі» 

«Вянкоўцы» з дрыбінскай старонкі» 

У Дрыбіне ва ўсю кіпіць работа па падрыхтоўцы да VIII рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі». Менавіта ў рамках гэтага фестывалю адбудзецца юбілейнае пасяджэне клуба творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны», які ўжо 20 год збірае разам людзей творчых і таленавітых. 

Напярэдадні гэтага свята супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі вырашылі арганізаваць для жыхароў і гасцей Дрыбіна акцыю-знаёмства «Вянкоўцы» з Дрыбінскай старонкі». 

 Акцыя, накіраваная на папулярызацыю творчасці пісьменнікаў і паэтаў-землякоў, стартавала 2 жніўня і праводзіцца кожны чацверг месяца на цэнтральнай плошчы г.п. Дрыбін з 10 да 13 гадзін.  

У рамках акцыі арганізавана выстава-прадстаўленне «Галерэя славутасцей», на якой змешчаны партрэты, тэматычныя папкі, зборнікі, біяграфічныя звесткі аб паэтах і пісьменніках-земляках. Бібліятэкары знаёмяць людзей з творчасцю аўтараў, расказваюць аб літаратурным конкурсе «Славим Дрибинский наш край», аб клубе творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны», які дзейнічае пры раённай бібліятэцы,і, канешне, аб юбілейным пасяджэнні клуба, якое адбудзецца падчас правядзення VIII рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі». 

На памяць кожны ўдзельнік акцыі атрымлівае лістоўку са звесткамі аб аўтарах. А самыя маленькія чытачы – паветраны шарык. 

Мілена Сіліна, бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі 

Последние новости

Калейдоскоп

От антифриза до проводки: автоэксперт назвал три опасных запаха в салоне машины, которые нельзя игнорировать

4 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

6 привычек, которые помогают пережить сентябрь без эмоционального выгорания

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

В ОАО «Трилесино-агро» сеют озимый ячмень

4 сентября 2026
Читать новость
День белорусской письменности

День белорусской письменности отметили в Москве выставкой и спектаклем

4 сентября 2026
Читать новость
Президент

Благодарность Президента Беларуси объявлена труженикам АПК и коллективам шести сельхозпредприятий

4 сентября 2026
Читать новость
День белорусской письменности

Откройте тайны Шаповалов и сокровища слова на Дне белорусской письменности!

4 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем