Ратавальнікі-навасельцы. У Дрыбіне супрацоўнікі МНС атрымалі ключы ад арэндных кватэр

У Дрыбіне адбылася цырымонія ўрачыстага ўручэння ключоў ад арэндных кватэр работнікам МНС.
Ключы ад кватэр у новым чатырохпавярховым доме па вуліцы Савецкай шасці супрацоўнікам РАНС уручыў начальнік Дрыбінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Шайкоў. Уладальнікамі новых квадратных метраў сталі 6 работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іх сем’і.








