Темы

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дрыбіне пачаўся з ускладання кветак на алеі Славы

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дрыбіне пачаўся з ускладання кветак на алеі Славы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дрыбіне пачаўся з ускладання кветак на алеі Славы. На мітынг, які адбыўся ля брацкай магілы, прыйшлі прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў.

Павіншаваў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў старшыня Дрыбінскага райвыканкама Мікалай Сцяпанаў, які адзначыў, што Беларусь адбылася як суверэнная і незалежная дзяржава, у якой ёсць гераічная гісторыя.

 

— Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне непарушная і святая, — падкрэсліў Мікалай Уладзіміравіч.

Віншаванні дрыбінчанам і гасцям горада прагучалі і ад Алега Дземянкаўца, начальніка Галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, айца Сергія, настаяцеля Спаса-Праабражэнскага храма, і лідара маладзёжнай арганізацыі БРСМ Арцёма Шаўкунова.

 

Пасля мітынга ў 10.20 на гарадской плошчы з манітора святлодыёднага экрана будзе прадэманстраваны відэа-канцэрт “Расквітай, зямля родная”, падрыхтаваны салістамі раённага Цэнтра культуры, вечарам, з 21.00, — відэа-праект “Роднай зямлі шматгалоссе”.

У 22.55 на плошчы ля раённага цэнтра культуры адбудзецца Рэспубліканская акцыя “Праспяваем гімн разам”.

Последние новости

Общество

В МНС напомнили, что истекает срок уплаты налога физлицами на основании декларации о доходах за 2024 год

13 мая 2025
Читать новость
Общество

Могут ли у семьи забрать средства семейного капитала? Нюансы пояснили в Минтруда

13 мая 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Муравьи уйдут надолго! Как защитить яблони от вредителей с помощью соды

12 мая 2025
Читать новость
Президент

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Акции

В Беларуси стартует акция “Вместе – за крепкую и здоровую семью”

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем