Темы

Марына Сухаварава: «Трэба кожнаму быць патрыётам, перажываць за сваю краіну»

Марына Сухаварава: «Трэба кожнаму быць патрыётам, перажываць за сваю краіну»

У канцы лютага ў нашай краіне плануецца правесці рэферэндум, падчас якога на галасаванне будзе вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні важнай падзеі паўсюдна праходзяць сустрэчы кіраўніцтва Дрыбіншчыны, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў з працоўнымі калектывамі, насельніцтвам раёна, дзе абмяркоўваецца праект і кожны з грамадзян можа выказаць свае меркаванні і погляды наконт змяненняў, прапанаваных для ўнясення ўАсноўны закон. Сёння сваімі думкамі падзялілася з чытачамі газеты першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Марына Сухаварава:
— Усе змены, прадугледжаныя новым праектам Канстытуцыі, своечасовыя. Для мяне, як для першага сакратара БРСМ, асабліва важна захаванне гістарычнай праўды і памяці, патрыятычнае выхаванне.
Будучыня нашай дзяржавы залежыць ад маладых, таму важна, каб яны шчыра любілі Беларусь, захоўвалі і прымнажалі дасягненні старэйшага пакалення.
Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — гэта будучыня нашай дзяржавы, а значыць, і моладзі, якая на сённяшні дзень прымае значны ўдзел у развіцці грамадства.
Размаўляючы з прадстаўнікамі маладога пакалення Дрыбіншчыны, актывісты нашай арганізацыі асабліва падкрэсліваюць, што ў кожнага з нас, грамадзян любімай краіны, ёсць магчымасць выказаць свае меркаванні наконт змяненняў, прапановы.
У сацыяльных сетках нашай арганізацыі для моладзі падрыхтаваны пост аб самых важных кропках у гісторыі фарміравання Асноўнага закона дзяржавы. Думаю, маладым людзям будзе карысна пацікавіцца гэтай інфармацыяй.
У апублікаваным праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі замацаваны многія пазіцыі, важныя для грамадства, у тым ліку нададзена вялікая ўвага развіццю моладзі, падтрымцы падрастаючага пакалення. Так з’явіўся артыкул 32: “Дзяржава садзейнічае духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах усяго грамадства”.
На мой погляд, гэтае новаўвядзенне будзе садзейнічаць эфектыўнаму ўзаемадзеянню моладзі і дзяржавы, што створыць спрыяльныя ўмовы для падтрымкі маладзёжных аб’яднанняў, праектаў і ініцыятыў.

Последние новости

Общество

Кому для пенсии достаточно всего 5 лет страхового стажа, ответили в Минтруда

22 июля 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко заслушал доклад министра обороны

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Почему важно соблюдать сроки строительства? Глава района Дмитрий Чигирь провел личный прием граждан

22 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Заведующая Дрибинской центральной районной аптекой Галина Шинкарева 47 лет в своей профессии

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Информационно-образовательная акция «Лето без кишечных инфекций» проходит в Могилевской области

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Чем и как встречала гостей из профсоюзной организации Дрибинщина

22 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем