Темы

Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі

Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі

Усё вялікае пачынаецца з малога. Гэтая аксіёма аднолькавая для ўсіх сфер жыцця грамадства. Не з’яўляецца выключэннем  і гісторыя. І перш чым казаць пра гісторыю Беларусі і беларускага народа ў цэлым, трэба ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, свайго горада, вёскі, рэгіёна. З гэтых маленькіх сегментаў і складаецца агульная карціна нашай гісторыі і сучаснасці.

Веды пра свай край, яго мінулае і сучаснасць, неабходны для непасрэднага ўдзелу ў яго пераўтварэнні, бо родны край – жывая, дзейная часцінка ўсёй краіны. Краязнаўства дапамагае пераадолець «безаблічнасць», безназоўнасць, бязлюднасць гісторыі.

Менавіта гісторыі свайго краю і Году малой радзімы і будзе прысвечана  Рэспубліканская краязнаўчая канферэнцыя «БАЦЬКАЎШЧЫНА», якая пройдзе 22 снежня 2020 года. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей і кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА БДСГА.

У канферэнцыі могуць узяць удзел навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк горада і раёна, настаўнікі агульнаадукацыйных школ і ўсе, хто займаецца ці цікавіцца гісторыяй сваёй роднай зямлі, сваёй малой радзімы.

У гэтым годзе канферэнцыя атрымала статус рэспубліканскай, таму пашырылася тэматыка навуковых даследаванняў:

  1. Гісторыя БДСГА, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі;
  2. Гісторыя, археалогія, этнаграфія і літаратурныя традыцыі Горацкага краю;
  3. Праблемы захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
  4. Месца і роля нацыянальнай гісторыі і культуры ў вучэбна-выхаваўчым працэсе;
  5. Беларуская вёска: асобы, гісторыя, сучаснасць, традыцыі.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская. Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік тэзісаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 снежня 2020 г. даслаць матэрыялы ў электронным выглядзе па адрасах:

 musej@tut.by (гісторыка-этнаграфічны музей)

 istoria_gorki@mail.ru (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).

 

Патрабаванні да публікацый: аб’ём 2-3 поўныя старонкі (фармат А5, арыентацыя – кніжная, тэкставы рэдактар Microsoft Office Word 2007 або найбольш ранні, палі: злева – 2,0, справа – 2,0, зверху – 2,2, знізу – 2,6, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, шрыфт – Times New Roman – 10 pt,  табліца (пры наяўнасці) – 8 pt, літаратура – 8 pt. Спіс літаратуры: не меньш двух крыніц, афармленне па патрабаваннях ВАК.

Структура публікацый:

НАЗВА (вялікімі літарамі – паўтлусты) – выраўнанне па левым краі

Праз радок

Прозвішча і ініцыялы аўтара (малымі літарамі паўтлусты)- выраўнанне па правым краі

Для магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў –   Навуковы кіраўнік (малымі літарамі – курсіў) – Прозвішча і ініцыялы (малымі літарамі – курсіў), навуковая ступень, навуковае званне (малымі літарамі – курсіў) – выраўнанне па правым краі

Праз радок – Тэкст артыкула – абзац – тры знакі (0,5 см) – выраўнанне па шырыні

    Праз радок – ЛІТАРАТУРА (вялікімі літарамі) – выраўнанне па цэнтры

Праз радок – Пералік літаратуры ў –абзац– тры знакі (0,5 см) – выраўнанне па шырыні.

Запрашаем ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у канферэнцыі. Тэлефоны для даведак: 48819 (музей), 79769 (кафедра).

Радзіма падобна велізарнаму дрэву, на якім не злічыць лісця. І ўсё, што мы робім добрага, дадае сілы яму. Але кожнае дрэва мае карані. Без каранёў яго паваліў бы нават нямоцны ветрык. Карані – гэта наша гісторыя. Гэта нашы дзяды і прадзеды, гэта іх справы, што маўкліва жывуць поруч з намі, у песнях і казках. Кожнае маладое сэрца сёння і заўсёды павінна захоўваць гэту памяць, толькі так мы можам пабудаваць будучыню.

 

Последние новости

Официально

17 сентября будет проводить личный прием граждан Лобановская Зинаида Михайловна

14 сентября 2025
Читать новость
Официально

17 сентября будет проводить прием граждан и прямую телефонную линию Мартинович Тимофей Владимирович

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

Дрибинчанин Владислав Артеменко рассказывает о службе в танковых войсках

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

11 сентября дрибинские школьники приняли участие в областном празднике «Вместе мы будущее страны»

13 сентября 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

В Дрибинском районе приступили к уборке кукурузы

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

КГК. Мониторинг хода заготовки кормов

13 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем