Темы

Беларускае слова гучала на Дрыбіншчыне — у вершах, песнях, меркаваннях

Беларускае слова гучала на Дрыбіншчыне — у вершах, песнях, меркаваннях

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца ў свеце 21 лютага, у Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшлі прымеркаваныя да гэтай даты мерапрыемствы.

Адбылася тэматычная сустрэча “Мова — жывая душа народа”, удзельнікамі  якой сталі навучэнцы Дрыбінскай сярэдняй школы і наша мясцовая паэтэса Святлана Цмугунова — член Саюза пісьменнікаў Беларусі і клуба творчых сустрэч “Вянок Дрыбіншчыны”, які дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Супрацоўнікі ўстановы распавядалі ўдзельнікам сустрэчы пра свята роднай мовы, азнаёмілі з кнігамі арганізаванай выставай. Святлана Алегаўна не толькі прачытала школьнікам свае шчырыя пранікнёныя вершы пра мову, але і распавядала пра значначнась для народа менавіта беларускай мовы, узгадала гістарычныя моманты і сённяшнія магчымаці і адносіны да мовы ў грамадстве, зрабіўла акцэнт на тым, што наша мова існуе, яна жывая, на беларускай мове напісаны шмат выдатных літаратурных твораў.

Школьнікі разам з бібліятэкарамі ўзгадалі імёны беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, прачылалі некаторыя вершы падчас так званых “гучных чытанняў”, назвалі свае любімыя словы на беларускай мове. У зале прагучалі “матуля”, “Радзіма”, “каханне” і іншыя мілагучныя родныя словы.

Дарэчы, у гэты дзень ва ўсіх бібліятэках раёна ладзіліся тэматычныя выставы, віктарыны, сустрэчы.

На базе раённай бібліятэкі таксама вучнямі класа хору і аддзялення мастацкіх рамёстваў Дрыбінскай дзіцячай школы мастацтваў было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці “У роднай мовы родныя карані”. Усе жадаючыя маглі паглядзець творчыя работы вучняў аддзялення мастацкіх рамёстваў, а таксама слухаць песні пра любімую Беларусь на роднай мове.

Галіна КАЖЭЎНІКАВА

Последние новости

Калейдоскоп

Как получить крупный и богатый урожай чеснока

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Делегация Дрибинского района побывала в Кричеве на международном форуме «Что ты сделал для Родины»

2 мая 2025
Читать новость
Общество

Будущие врачи-стоматологи посетили Дрибинскую ЦРБ

2 мая 2025
Читать новость
Общество

Урок мужества пройдет в учреждениях образования Беларуси 7 мая

2 мая 2025
Читать новость
Официально

В Дрибинском районе назначен первый заместитель председателя райисполкома Андрей Гусарев

2 мая 2025
Читать новость
Общество

На Могилевщине с 8 мая по 1 июня пройдет месячник Красного Креста

2 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем