Темы

Новыя ўнікальныя выданні збіраецца набыць Музей гісторыі Магілёва

Новыя ўнікальныя выданні збіраецца набыць Музей гісторыі Магілёва

Як вы ведаеце,  у мiнулым годзе Музей гісторыі Магілева набыў кнiгу Казiмiра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі” 1651 года i Статут ВКЛ 1558 года выдання.  Два унікальныя выданні плануе набыць музей і селета. Пра гэта паведаміў “Тэлерадыёкампаніі “Магілёў” дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Адно з выданняў – фрагмент Бібліі Францыска Скарыны 1518 года выдання, другое – кніга Спірыдона Собаля “Апостал”. Фаліянты зараз знаходзяцца за межамі краіны.

Фрагмент Бібліі Францыска Скарыны – гэта некалькі старонак выдання 1518 года, надрукаваных у Празе. Выданне ўнікальнае. Верагоднасць таго, што гэта арыгінал, больш за 99%, кажуць навукоўцы. Зараз выданне знаходзіца ў адной з краін Еўрасаюза, у прыватнай калекцыі. Прадаваць яго ўладальнік не збіраўся. Аднак пасля некалькіх перамоў пагадзіўся. І назваў кошт – 9 тыс. долараў. У Беларусі пакуль ёсць толькі адзін канвалют з 10 кніг Францыска Скарыны. Цэны на выданні Скарыны даходзяць да 500 тыс. долараў за кнігу. Магілёўскі музей плануе набыць фрагмент, які ацэньваецца менш.

Знайшлі магілёўскія навукоўцы і яшчэ адно каштоўнае выданне. Кнігу Спірыдона Собаля “Апостал” – Куцеінскае выданне 1632 года. Зараз яна таксама за мяжой. Перамовы пра яе набыццё ўжо вядуцца. Для Магілёва Спірыдон Собаль з’яўляецца першадрукаром.

– У год, калі Магілёў аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі і СНД, атрымаць два экземплеры двух першадрукароў, якія сімвалізуюць і Беларусь, і Магілёў, было б вельмі значна, – падкрэсліў Аляксей Бацюкоў.

Тыя, хто хоча дапамагчы Музею гісторыі Магілёва папоўніць калекцыю гэтымі двума выданнямі, могуць пералічыць грошы на рахунак музея: № 3642014673147, г. Магілёў, вуліца Першамайская, 71, філіял 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк», МФО 153801536. Мэта плацяжу — на развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі Скарыны ці для куплі кнігі Спірыдона Собаля).

 

Последние новости

Общество

Учащиеся Рясненской школы-интерната стали победителями ХIV республиканского фестиваля детского творчества «Вясёлкавы карагод»

30 апреля 2025
Читать новость
Здоровье

С 27 апреля по 3 мая 2025 года на территории Республики Беларусь проводится Европейская неделя иммунизации

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

Признание успехов и стимул дерзать. Обновленную Республиканскую доску Почета открыли в Минске

30 апреля 2025
Читать новость
Президент

«Вместе мы — мощнейшая сила. И нас никогда не победить!» Полное выступление Лукашенко на союзном форуме в Волгограде

30 апреля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Что делать, если загорелось масло на сковороде?

30 апреля 2025
Читать новость
80 лет Победы

Вячеслав Скухторов и его товарищи 9 месяцев сражались с фашистами, освобождая Дрибинский район

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем