Темы

22 сакавіка адзначаецца народнае свята — Саракі

22 сакавіка адзначаецца народнае свята — Саракі

Свята цікавае і вядомае найперш сваімі народнымі прыкметамі. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прылятаюць 40 птушак, альбо 40 жаўрукоў, ці нават 40 выраяў. На Саракі сарока (быццам бы!) пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Лічылася, калі 22-га сакавіка было марозна, то трэба яшчэ чакаць 40 марозаў!

Адно з народных павер’яў кажа: хто ўбачыць у гэты дзень птушыны вырай, таму будуць спрыяць поспех і шчасце.

Увогуле ж 22 сакавіка адзначаюць Дзень сарака пакутнікаў Севасцейскіх, якія пакутвалі ў Севасційскім возеры. Драматычная гісторыя распавядае пра воінаў, якія адмовіліся прынесці ахвяру ідалам падчас праўлення імператара Лікінія. За непаслушэнства іх пад аховай пакінулі на ноч на лёдзе Севасційскага возера, якое знаходзіцца ў Арменіі. Пакутуючых ад холада людзей спакушалі тым, што на беразе была растоплена лазня. Адзін з сарака воінаў не вытрымаў, пабег да лазні, але памёр на парозе. Тады адзін з вартаўнікоў, уражаны мужнасцю і верай астатніх пакутнікаў, далучыўся да іх.

Аднак у народзе склаліся свае прыкметы, свае традыцыі святкавання Саракоў. Ёсць яны, дарэчы, і ў нашым раёне. С цягам часу людзі надалі яму крыху іншы сэнс, звязаўшы хрысціянскую гісторыю з надыходам сапраўднай вясны, якую прыносяць з сабою пералётныя птушкі.

Таму ўзірайцеся пільней у неба, каб быць шчаслівымі гэтай вясной і ўвогуле цэлы год. А вось пашанцуе!

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Фота аўтара

Последние новости

Официально

Лукашенко высказался о глубокой реформе Верховного Суда и личных качествах его председателя

9 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Пасынкование томатов в июне: как не упустить момент и не перегрузить куст

9 июня 2026
Читать новость
Общество

В стране принята и реализуется программа развития электротранспорта 

9 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Артисты и мастера Дрибинского района приняли участие в XXIV Международном фестивале «Золотая пчелка»

9 июня 2026
Читать новость
Общество

«Купальскае кола» станет сердцем ярмарки на празднике «Купалье» в Александрии

9 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня 2026 года: что обещают астрологи

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем