Темы

За межамі Дрыбінскага раёна: 305 год бітве пад Лясной

Пад ЛяснойБітва пад Лясной адбылася ў час Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг. паміж Расіяй і Швецыяй. 16-тысячны корпус Левенгаупта, які меў вялізны абоз з боепрыпасамі і харчаваннем, ішоў на злучэнне з арміяй шведскага караля Карла ХII. Для разгрому Левенгаупта па загаду Пятра I з найбольш баяздольных часцей рускай арміі быў сфарміраваны «Лятучы корпус» (карвалант) у складзе 12 тыс. чалавек.

Вечарам 27 верасня 1708 г.(тут і далей даты па старому стылю) шведы знаходзіліся ў Лясной. Левенгаупт загадаў паслаць да Прапойска (зараз Слаўгарад) 3-тысячны атрад для рамонту мастоў і расчысткі дарогі ад завалаў. З гэтым атрадам была адпраўлена большая частка абозу. Свае галоўныя сілы Левенгаупт размясціў на вялікай паляне непадалёк ад Лясной. Уперадзе, у невялікім пералеску, стаялі лепшыя часці – 6 батальёнаў. Навокал Лясной з абозных павозак і бярвенняў сялянскіх дамоў быў пабудаваны так званы вагенбург (умацаванне са счэпленых павозак). Раніцай 28 верасня рускі карвалант перайшоў р. Расту і накіраваўся на Лапацічы і Лясную. Да Лясной вяла вялікая дарога, але ісці па ёй усім палкам было небяспечна з прычыны блізкасці шведаў, якія маглі раптоўна атакаваць расцягнутую на некалькі кіламетраў калону рускіх і нанесці ёй цяжкія страты. Невядомы беларускі селянін згадзіўся правесці рускія войскі па вядомых яму сцежках да размяшчэння ворага. Апоўдні 28 верасня перадавыя часці рускіх выйшлі да паляны, дзе размяшчаліся шведы, і перастроіліся ў баявы парадак.

Левенгаупт, які імкнуўся ўзяць ініцыятыву ў свае рукі, на чале шасці батальёнаў выступіў з пералеску і атакаваў левы фланг рускіх, дзе знаходзіліся Iнгерманландскі і Неўскі пяхотныя палкі. Несучы вялікія страты, рускія стойка стрымлівалі націск шведаў. Калі перадавыя рускія палкі апынуліся ў цяжкім становішчы, ім на дапамогу прыйшлі спачатку Сямёнаўскі, потым Прэабражэнскі гвардзейскія палкі. Шведскія батальёны былі адкінуты і адступілі ў пералесак.

У другой палове дня рускі карвалант рушыў на шведаў. У першай лініі былі Сямёнаўскі, Прэабражэнскі і Iнгерманландскі палкі. На флангах першай лініі былі па два драгунскія палкі. Усе астатнія палкі размясціліся ў другой лініі. Некалькі гадзін ішоў жорсткі бой з пераменным поспехам. Амаль ва упор гучалі ружэйныя залпы. Нарэшце рускія адкінулі ворага. Шведы страцілі 8 гармат і адступілі да вагенбурга. Жорсткі бой так стаміў абодва бакі, што яны вырашылі спыніць бітву. «Вораг ля свайго абозу, — пісаў у сваім журнале Пётр I, — а нашы на баявым месцы селі і даволі доўга адпачывалі, адлегласцю ліній адна ад другой у палавіне гарматнага стрэлу палкавой гарматы або бліжэй».

Праціўнікі адпачывалі каля дзвюх гадзін. У пяць гадзін вечара на дапамогу рускім з-пад Крычава прыбыло 8 палкоў пад камандаваннем генерала Баура ў колькасці 4076 чалавек. Яны прайшлі пад агнём шведскай артылерыі і прыстроіліся да левага фланга баявога парадку карваланта. З прыбыццём новых сіл Пётр I вырашыў нанесці галоўны ўдар па леваму флангу ворага, дзе знаходзіўся мост праз раку Ляснянка, па якому праходзіла дарога на Прапойск. Наступіў трэці, рашаючы этап бітвы.

Зрабіўшы перагрупоўку сіл, рускія зноў перайшлі ў наступленне, іх разгорнутыя лініі падышлі да шведаў на адлегласць ружэйнага выстралу і адкрылі агонь. Праз некалькі хвілін закіпела жорсткая рукапашная бітва. Шведы аказвалі ўпартае супраціўленне, аднак праз некаторы час іх левы фланг быў адкінуты і рускія захапілі мост на Ляснянцы. У гэты момант да месца бою падышоў 3-тысячны шведскі атрад з Прапойска. Прыбыццё свежых сіл дапамагло Левенгаупту вярнуць мост, але перайсці ў наступленне і адкінуць рускіх шведы не маглі. Яны схаваліся у вагенбурзе і адтуль працягвалі адбіваць атакі рускіх.

Пад вечар 28 верасня пайшоў снег з моцным ветрам. З наступіўшым змрокам бой быў спынены. Раніцай Пётр I меркаваў аднавіць бітву і канчаткова знішчыць ворага. Левенгаупт пасля заканчэння бою стаў абмяркоўваць становішча. З 16-тысячнага шведскага корпуса каля паловы было знішчана, астатнія амаль поўнасцю страцілі баяздольнасць. Таму пад прыкрыццём цемры непрыкметна для рускіх шведскія палкі, пакінуўшы артылерыю, параненых і частку абозу, адзін за адным сталі адыходзіць да Прапойска.

Бітва пад ЛяснойБітва пад Лясной завяршылася выдатнай перамогай рускай арміі. Шведы страцілі 17 гармат, 44 сцягі, увесь абоз з 7 тыс. павозак, да 8 тыс. чалавек забітымі, 877 чалавек трапілі ў палон. Страты рускіх склалі забітымі 1111 чалавек і параненымі 2856 чалавек. Рускія войскі заставаліся ў Лясной тры дні. Тут яны адзначылі перамогу «пры трохкратнай стральбе з гармат і ружжаў». У бітве пад Лясной рускія воіны праявілі найвялікшую храбрасць. Так, напрыклад, грэнадзёр Сямёнаўскага палка Ружаў, які атрымаў тры раны, працягваў змагацца са шведамі да таго часу, пакуль варожае ядро не адарвала яму нагу. Адзін рускі афіцэр, праследуючы ворага, зайшоў занадта далёка ўперад і быў акружаны шведамі. Яму на дапамогу кінуліся пяць гвардзейцаў Сямёнаўскага палка. Знішчыўшы дзесяткі варожых салдат, рускія героі загінулі.

Гераічны подзвіг здзейснілі салдаты Акулаў, Вішнеўскі, Казьякоў, Кастаўсаў, Ланскі, Назараў, Нечаеў, Панкрацьеў і Ракіцін, кожны з якіх захапіў у бітве пад Лясной па аднаму шведскаму сцягу. За вялікую храбрасць многія воіны былі ўзведзены ў чын афіцэраў, некаторыя атрымалі грашовыя ўзнагароды.

З 16-тысячнага корпуса Левенгаупт прывёў да Карла ХII толькі каля 5 тыс. чалавек. Без абозу з боепрыпасамі і харчаваннем. У выніку гэтага ў Палтаўскай бітве 27 чэрвеня 1709 г. з усёй шведскай артылерыі былі забяспечаны порахам толькі 4 гарматы.

Аляксандр ШЛЕЯНКОЎ, “Могилевская правда”

Последние новости

Общество

Слет юных спасателей-пожарных прошел в Дрибине

29 апреля 2024
2024 - Год качества

Красивую и качественную продукцию выпускает ЧПУП «Сурожен»

29 апреля 2024
Общество

«Жар-птушка-2024» в Дрибине: яркие мгновения кинопраздника

29 апреля 2024
Президент

Лукашенко заслушал доклад Косинца и Мицкевича, поставив задачи по выстраиванию работы ВНС

29 апреля 2024
Президент

Лукашенко утвердил соглашение о Координационном совете СНГ в судебно-экспертной деятельности

29 апреля 2024
Президент

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Общество

В центре внимания — безопасность труда

29 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Посевная кампания под контролем прокуратуры

29 апреля 2024
Общество

Отчетный концерт учащихся Дрибинской ДШИ — настоящий праздник творчества

29 апреля 2024
Общество

Вниманию незанятого населения Дрибинского района

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Общество

«Жизнь пришлось строить заново». Житель Коровчино Александр Авчинников — о чернобыльской трагедии и любви к родной земле

26 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
Официально

В Дрибинском районе прошел Единый день информирования

18 апреля 2024