Темы

Мерапрыемства да Дня роднай мовы падрыхтавалі ў Дрыбінскай бібліятэцы

Мерапрыемства да Дня роднай мовы падрыхтавалі ў Дрыбінскай бібліятэцы

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі вучні 3 “Б” класа Дрыбінская сярэдняй школы.

Увазе юных наведвальнікаў бібліятэкі была прапанавана змястоўная выстава дзіцячых кніг на беларускай мове. Цікава і маляўніча аформленыя, яны так і запрашаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у незвычайнае, поўнае прыгод і адкрыццяў, падарожжа, абуджаюць цікавасць маленькіх чытачоў да друкаванага слова.

Дырэктар Дрыбінскай бібліятэчнай сеткі Святлана Верам’ёва прадставіла прысутным госця сустрэчы — нашу мясцовую паэтэсу, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлану Цмугунову. Святлана Алегаўна нагадала вучням пра класікаў беларускай літаратуры, якія ўнеслі свой значны творчы ўклад у папулярызацыю беларускай мовы, прачытала іх вершы, расказала пра тое, наколькі важна шанаваць і берагчы сваю родную мову. А таксама пазнаёміла з уласнымі зборнікамі твораў, напісаных спецыяльна для дзяцей.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для школьнікаў невялікую гульнёвую праграму: трэцякласнікі па чарзе адгадвалі загадкі, падбіралі і складвалі словы-эпітэты, якія найбольш трапна характарызуюць нашу прыгожую беларускую мову. А на памяць пра гэту сустрэчу кожны з вучняў атрымаў прыемны падарунак ад арганізатараў мерапрыемства.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Официально

17 сентября будет проводить личный прием граждан Лобановская Зинаида Михайловна

14 сентября 2025
Читать новость
Официально

17 сентября будет проводить прием граждан и прямую телефонную линию Мартинович Тимофей Владимирович

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

Дрибинчанин Владислав Артеменко рассказывает о службе в танковых войсках

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

11 сентября дрибинские школьники приняли участие в областном празднике «Вместе мы будущее страны»

13 сентября 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

В Дрибинском районе приступили к уборке кукурузы

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

КГК. Мониторинг хода заготовки кормов

13 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем