Темы

Саракі прыляцелі! У Кароўчына штогод разам з вучнымі адзначаюць любімае народнае свята

Саракі прыляцелі! У Кароўчына штогод разам з вучнымі адзначаюць любімае народнае свята

Сёння, 22 сакавіка, беларусы адзначаюць Саракі. Паводле царкоўнага календара, гэта дзень памяці сарака воінаў Севасційскіх, якія прынялі мукі за веру ў Хрыста. У народзе ж сімвалам свята з’яўляліся жаваранкі — прадвеснікі вясны, лічылася, што 22 сакавіка з цёплых краёў прыляталі 40 відаў птушак. Казалі таксама, што на Саракі дзень з ноччу сустракаюцца.

Каму калісьці прыйшло ў галаву спалучыць дзень памяці сарака пакутнікаў з прылётам птушак, цяпер ужо не дазнацца. Тым не менш людзі ўдала спалучылі ў сваёй свядомасці святкаванне веснавага раўнадзенства з падзеямі хрысціянскай гісторыі.

З даўніх часоў усталяваліся адмысловыя традыцыі святкавання Саракоў. Напрыкад, у гэты дзень было прынята выпякаць з цеста жаваранкаў, гукаць-зазываць вясну… Печаныя фігуркі птушак раздавалі дзецям, сваякам, суседзям. Было прынята падкідаць іх у гару, сочачы за тым, каб “птушачка” падлятала як найвышэй. Так варажылі на здароў’е. Чым вышэй птушка падляціць, тым здаравейшы будзеш напрацягу года. 

Добрыя  звычаі захоўваюць і на дрыбінская зямлі, асабліва прыжыліся яны ў Кароўчынскім Доме рамёстваў. Штогод супрацаўнікі ўстановы ў дзень свята прыходзяць у госці да вучняў мясцовай школы, каб расказаць ім пра багатыя народныя традыцыі, прывіць цікавасць да культурнай спадчыны нашых продкаў.  І сёлетні год не стаў выключэннем.

Мерапрыемства заўсёды праходзіць весела, суправаджаецца абрадавымі гульнямі, забавамі, не абыходзіцца і без традыцыйных смачных пачастункаў, якія майстры Дома рамёстваў рыхтуюць самі. Абавязкова падчас сустрэчы праводзяць з дзецьмі майстар-класы па саломапляценні.

Школьнікі кожны раз з нецярпеннем чакаюць гэтай святочнай дзеі і з задавальненнем прымаюць у ёй актыўны ўдзел.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Общество

О безграничной любви к природе и непростой работе рассказал мастер леса Николай Сиротин

21 сентября 2025
Читать новость
Официально

24 сентября будет проводить личный прием граждан Веремьева Татьяна Григорьевна

21 сентября 2025
Читать новость
Официально

24 сентября будет проводить прием граждан Чигирь Дмитрий Павлович

21 сентября 2025
Читать новость
Официально

26 сентября проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц в Горецком райисполкоме Павловский Владимир Сергеевич

21 сентября 2025
Читать новость
Официально

26 сентября Могилевский облисполком будет проводить тематическую горячую линию

21 сентября 2025
Читать новость
Официально

Руководство района поздравляет работников лесного хозяйства с профессиональным праздником!

21 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем