Темы

У Пудаўні працуе “Зялёная школа”

У Пудаўні працуе “Зялёная школа”

Ахове навакольнага асяроддзя ў Беларусі надаецца вялікая ўвага. І ўладу, і грамадзян хвалююць пытанні захавання экасістэм і ландшафтаў, а таксама аздараўлення экалагічнай абстаноўкі. Дзеля гэтага прымаюцца шматлікія меры. Да прыкладу, дзейнічаюць экалагічныя грамадскія аб’яднанні, цэнтры, а таксама сетка “Зялёных школ”, якіх у Беларусі налічваецца больш за 150. Адзін з такіх праектаў рэалізуецца і ў нашым раёне.

 

Магілёўскі абласны рэсурсны цэнтр па рэалізацыі адукацыйнага праекта “Зялёныя школы” амаль год функцыянуе на базе ДУА “Пудаўнянскі яслі-сад”. Сваю дзейнасць ён выконвае пры падтрымцы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», фінансуемага Еўрапейскім саюзам і рэалізуемага Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Праект накіраваны на павышэнне ўзроўню экалагічнай адукацыі выхаванцаў, фарміраванне ў іх экалагічна арыентаваных паводзін, а таксама на інфармаванне дзяцей, іх бацькоў, педагагічных работнікаў па пытаннях захавання біяразнастайнасці, эканоміі водных рэсурсаў і энергіі, правільнага абыходжання з адходамі, спажывання тавараў і паслуг.
Рэсурсны цэнтр актыўна працуе ў накірунку захавання навакольнага асяроддзя. Да прыкладу, у кастрычніку мінулага года з дапамогай выхаванцаў дзіцячага садка і іх бацькоў на адной з пустак аграгарадка Пудаўня, якая мела непрывабны выгляд і патрабавала акультурвання, быў закладзены парк, высаджана 37 дрэў. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з педагогамі прынялі ўдзел у акцыях “Чысты двор – чысты аграгарадок”, “Ляцяць пералётныя птушкі”.
А ў красавіку-маі бягучага года рэсурсны цэнтр аказаў падтрымку ў рэалізацыі грамадскай ініцыятывы насельніцтва Пудаўні па навядзенні парадку на цэнтральнай вуліцы і стварэнні на месцы разбуранага будынка зялёнай зоны. Да добрай справы, пры садзейнічанні цэнтра, далучыліся і індывідуальныя прадпрымальнікі Уладзімір Маркевіч і Юрый Бачкароў. Яны выдзелілі піламатэрыялы для вырабу лавак. Сіламі цэнтра яны былі выраблены і ўстаноўлены ў зялёнай зоне аграгарадка.
І гэта толькі пачатак. Толькі маленькі ўклад для нашай зямлі, для нашых аднавяскоўцаў, гасцей аграгарадка і для нас саміх. У планах рэсурснага цэнтра шмат ідэй і задумак. Калі ж кожны далучыцца да экалагічнай ініцыятывы і прыкладзе хоць трошкі намаганняў, магчыма, свет зменіцца і мы захаваем нашу планету для новых пакаленняў.
Вольга ГАЦЭНКА

Последние новости

Экономика

Пассажирооборот в Беларуси за январь-август вырос на 6,6% 

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Употребление алкоголя после аварии: чем грозит водителю в Беларуси

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Международная промышленная выставка «ИННОПРОМ. Беларусь»

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

На Земле зафиксирована очередная магнитная буря

16 сентября 2025
Читать новость
Президент

Белорусский путь, безумство на границе и фрагменты биографии. Какие “секреты” Лукашенко раскрыл “Разведчику” 

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Зачем Польша отгораживается от Беларуси, с которой вместе зарабатывали

16 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем