Темы

Юным дрыбінчанам уручылі пашпарты

Юным дрыбінчанам уручылі пашпарты

15 сакавіка ўвесь беларускі народ адзначыў Дзень Канстытуцыі. Гэты знамянальны дзень назаўсёды застанецца ў гісторыі нашай краіны, як адзін з самых значных дзяржаўных святаў.
Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі, прайшла 15 сакавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Удзельнікамі акцыі сталі 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты нашага раёна, яны сабраліся, каб атрымаць галоўны дакумент грамадзяніна нашай дзяржавы. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак са значнай падзеяй у іх жыцці сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, культуры. Традыцыйна на свяце прысутнічаў Герой Сацыялістычнай працы — А. А. Байкоў.
Дзмітрый Уладзіміравіч Гатоўчык, кіраўнік раёна, ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства са знамянальнай падзеяй у іх жыцці. Пажадаў дзецям светлага жыццёвага шляху, поспехаў у далейшых справах і не забываць парады старэйшага пакалення.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Дзмітрый Уладзіміравіч уручыў юнакам і дзяўчатам пашпарты — галоўны дакумент грамадзян нашай краіны.
Старшыня раённага Савета ветэранаў Віктар Антонавіч Гушча ў сваім выступленіі выказаў упэўненасць у тым, што маладое пакаленне стане годным прадаўжальнікам слаўных спраў сваіх дзядоў і прадзедаў.
Прыйшла павіншаваць хлопцаў і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Уладзіміраўна Брычыкава. Яна пажадала юнакам быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны, свайго раёна. Быць актыўнымі пачынальніка новых цікавых ідэй. Ад грамадскай арганізацыі ўручыла маладым людзям памятныя сувеніры.
У сваю чаргу, моладзь, паклялася сваёй вучобай, своёй працай умацоўваць аўтарытэт свайго краю, гонар і незалежнасць сваёй Радзімы. Паабяцалі быць годнымі грамадзянамі і зрабіць усё для росквіту сваёй малой радзімы. Падзякавалі за падтрымку, якую аказваюць маладому пакаленню. Запэўнілі ў тым, што моладзь Дрибинщины не падвядзе старэйшае пакаленне.
Усім прысутным мерапрыемства быў прапанаваны відэафільм, прысвечаны галоўнаму дакументу краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Людміла СВІРЫДЗЕНКА
Фота аўтара

Последние новости

Общество

В Дрибине отметили древний праздник Купалье в духе народных традиций — с песнями, танцами и загадочными легендами

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Дрибинский район был достойно представлен на фольклорном празднике «Александрия собирает друзей»

7 июля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Почем дачники без ума от этого растения? Цветок, который сделает за вас половину работы

7 июля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

✅ Гороскоп для всех знаков на 7 июля 2025 года ♈️♉️♊️♋️♌️♍️♎️♏️♐️♑️♒️♓️

7 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко на празднике “Купалье”: белорусы – нация с древней историей 

6 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко принял участие в открытии музея Славы Могилевщины 

5 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем