Темы

21 лютага — Міжнародны Дзень роднай мовы

21 лютага — Міжнародны Дзень роднай мовы

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.

Якуб Колас

Пранікнёныя словы Якуба Коласа сення набываюць асаблівы сэнс для беларусаў: 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.  Свята праводзіцца ўжо ў 22 раз і мае на мэце захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымку нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

У Міхееўскай сярэдняй школе да гэтай значымай падзеі кожны год прымеркаваны мерапрыемствы Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Не стаў выключэннем і гэты год. 21 лютага тэматычна-ілюстраванай выставай “У сузор’і геніяў”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Коласа і Я.Купалы, распачаліся мерапрыемствы тыдня. У фае школы вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі пісьменнікаў, асноўнымі этапамі іх жыцця, а таксама даведацца пра мерапрыемствы, што будуць праводзіцца ў школе на працягу гэтага юбілейнага года.

Некалькі вучняў і настаўнікаў школы далучыліся да акцыі, якая праводзілася Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтральнай навуковай бібліятэкайімя Якуба Коласа, “Пішам дыктоўку разам”. Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове праводзілася ў анлайн-рэжыме і мела на мэце падтрымку цікавасці да роднай мовы як лёсавызначальным фактары для захавання беларускай нацыі. Праз тэкст дыктоўкі (Т.Хадкевіч “Багацце роднай зямлі”) кожны з прысутных меў магчымасць у чарговы раз далучыцца да беларускай мовы, адчуць яе энергію і смак, убачыць ххараство і прыгажосць роднага слова. Усе ўдзельнікі мерапрыемсва атрымалі сапраўдную асалоду ад блізказці да невычэрпнай крыніцы – роднай мовы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.Л. Шаўчэнка

Последние новости

Общество

Делегат второго ВНС Галина Пыткова сегодня с уверенностью отмечает: «Принятые тогда решения повлияли на улучшение нашего благосостояния»

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Счастье и радость Валентины Цыцаревой, сельской женщины, в простых мелочах

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Дрибинский центр социального обслуживания населения получил ключи от нового комфортного микроавтобуса

3 ноября 2025
Читать новость
Приемы граждан и прямые телефонные линии

5 ноября личный прием граждан проведет Котов Сергей Викторович

3 ноября 2025
Читать новость
Приемы граждан и прямые телефонные линии

5 ноября личный прием граждан проведет Дубиковская Наталия Федоровна

3 ноября 2025
Читать новость
Прокуратура информирует

Прокурора Дрибинского района на страже интересов граждан

2 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем