Темы

5 сакавіка спаўняецца 130 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, сатырыка і байкапісца Кандрата Крапівы

5 сакавіка спаўняецца 130 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, сатырыка і байкапісца Кандрата Крапівы

Кандрат Кандрацьевіч Атраховіч (1896-1991) — сапраўднае прозвішча літаратара — увайшоў у гісторыю як выдатны майстра трапнага, жывога народнага слова, аўтар яркіх вобразаў і сюжэтаў, чыя творчасць і па сённяшні дзень не губляе  мастацкай вартасці і злабадзённасці.

«Я ў мастацкім агародзе толькі марная трава. А якая? Смех, дый годзе: я — пякучка-крапіва», — гэтыя вершаваныя радкі па сутнасці служаць эпіграфам да ўсёй творчасці Кандрата Крапівы. Байкі «Дыпламаваны баран», «Дзед і баба», «Сава, асёл ды сонца», «Ганарысты парсюк»,  «Жаба ў каляіне», п’есы «Брама неўміручасці», «Хто смяецца апошнім»… Гэтыя і іншыя творы пісьменніка вядомыя многім з нас яшчэ з дзяцінства. Ды што казаць, нават тыя, хто не паказваў падчас вучобы ў школе выдатных ведаў па беларускай літаратуры, могуць  лёгка працытаваць Кандрата Крапіву, бо самыя сур’ёзныя сацыяльныя пытанні і праблемы ён прыпадносіў чытачам у лёгкай, гумарыстычнай форме, прапанаваў сквозь прызму смеху глянуць на недахопы людзей і заганы грамадства.

Аднак, магчыма, не кожны ведае, што наш любімы байкапісец ужо ў 18 год пачаў выкладаць, прымаў удзел у чатырох войнах, распрацоўваў слоўнікі і быў делегатам ад БССР на 1-й Генеральнай Асамблеі ААН. Кандрат Кандрацьевіч пражыў доўгае, досыць цікавае, але складанае жыццё.

Нарадзіўся Кандрат Крапіва ў вёсцы Нізок Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі (зараз гэта Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Вучыўся ў  царкоўна-прыходскай школе, Уздзенскім народным вучылішчы, Стаўбцоўскім і  Койданаўскім чатырохкласных гарадскіх вучылішчах.

У 1913 годзе экстэрнам здаў экзамен на настаўніка, і ўжо праз год 18-гадовы Крапіва ўдадкаваўся педагогам у школу ў вёсцы Мнішаны Воложынскага раёна. Аднак выкладчыцкі шлях будучага народнага пісьменніка спыніла Першая сусветная вайна: яго прызвалі ў войска. Паколькі Кандрат Крапіва быў чалавекам адукаваным, яму прапанавалі вучобу ў школе прапаршчыкаў. Пасля яе заканчэння ён у 1916 годзе трапіў на румынскі фронт. Адтуль Кандрат жывым і здаровым вярнуўся ва Уздзенскі раён, уладкаваўся на працу ў школу. Але ў 1919-м яго зноў мабілізавалі ў войска — на гэты раз для ўдзелу ў савецка-польскай вайне. Пісьменнік апынуўся ў самым франтавым пекле, але, на шчасце, уцалеў. Наступным выпрабаваннем стала савецка-фінская вайна, а  ў хуткім часе пачалася і Вялікай Айчынная, падчас якой асабліва ярка праявіўся публіцыстычны талент пісьменніка. Крапіва ў эвакуацыі ўдзельнічаў у выданні газеты «За Советскую Беларусь» і з’яўляўся адказным сакратаром газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Там складаў подпісы да карыкатур, якія ўзнімалі маральны і баявы дух партызан і чырвонаармейцаў.

Нягледзячы на ​​ўдзел у шматлікіх бітвах, Крапіву не цягнула пісаць на гэтую тэму. Ён не любіў нават расказваць пра вайну, таму што ў 1942 годзе пад Сталінградам загінуў яго старэйшы сын Барыс, страту якога ён цяжка перажываў.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Крапіва вярнуўся да навуковай дзейнасці ў Акадэміі навук БССР. У 1956 годзе ён стаў яе віцэ-прэзідэнтам.У гэтым жа годзе Кандрату Кандрацьевічу прысвоена званне Народнага пісьменніка Беларусі.

Талент Кандрата Крапівы ярка праявіўся не толькі ў пісьменніцкай дзейнасці, але і ў  навуковай, дзяржаўнай і грамадскай рабоце. Больш таго, знакаміты пісьменнік стаў роданачальнікам творчай дынастыі. Захавальнікам сямейнай гісторыі і творчай спадчыны байкапісца з’яўляецца яго ўнучка Алена Атраховіч, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчыца кафедры дызайна моды БДУ. Алена Ігараўна падзялілася некаторымі цікавымі звесткамі з жыцця свайго дзядуді.

Напрыклад, заслугоўвае ўвагі той факт, што да ведаў будучы пісьменнік, які нарадзіўся ў простай сялянскай сям’і — бацька толькі ведаў літары, а маці была непісьменнай, цягнуўся яшчэ змалку, і яму фактычна прыйшлося адстойваць сваё права на атрыманне адукацыі, бо мачыха — маці памерла рана — «чытанне кніг лічыла заняткам абсалютна бескарысным, марным» для простых людзей.

Цікава было даведацца і пра першае юнацкае каханне Кандрата Крапівы да дачкі вядомага ў сваіх кругах купца Пятра Абакшына Кацярыны, з якой пазнаёміўся падчас службы ў горадзе Асташкава (Расія). Ім — простаму хлопцу ды дзяўчыне з заможнай сям’і — не суджана было звязаць свае лёсы, але, праводзячы  Кандрата на румынскі фронт, Кацярына дала яму на памяць своеасаблівы абярэг —  стары срэбны рубель, і ён быццам сапраўды меў цудадзейную сілу, бо, прайшоўшы чатыры вайны, пісьменнік нават не быў ні разу параненым.

Са сваёй жонкай Аленай Канстанцінаўнай, з якой пазнаёміўся на малой радзіме, Кандрат Крапіва пражыў у згодзе больш за 40 год, яны выхавалі траіх дзяцей. І пасля яе смерці больш не жаніўся.

— Яны былі рознымі. Бабуля — вельмі вясёлая, а дзед — маўклівы і досыць суровы, — узгадвае Алена Ігараўна. —  Дзед — высокі, плячысты, а бабуля — маленькая і поўная жанчына. Усю сябе яна прысвяціла дзецям, сям’і і да апошніх дзён была адданай баявой сяброўкай і паплечніцай пісьменніка. У сям’і ніхто ніколі не чуў, каб яны павышалі голас адзін на аднаго.  Дзядуля быў галоўным у адносінах, галавой сям’і. Вядома, са сваёй жонкай ён раіўся, абмяркоўваў усё, але апошняе слова пры прыняцці важных рашэнняў заўсёды заставалася за ім.

Ён увесь час быў у працы, пры гэтым ніколі не дыстанцыяваўся ад сям’і. Кандрат Кандрацьевіч любіў нас усіх, імкнуўся да таго, каб быць у курсе спраў кожнага.

Падрыхтавала Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Общество

Гороскоп на 8 сентября 2026 года: что обещают астрологи

8 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Где нельзя сушить белье жильцам многоэтажек – за это грозит до 225 рублей штрафа

7 сентября 2026
Читать новость
Президент

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

7 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Как повысить мотивацию ребёнка к учёбе без скандалов и давления, рассказала психолог

7 сентября 2026
Читать новость
Проиcшествия

ГАИ Могилевщины за выходные выявила 796 нарушений ПДД

7 сентября 2026
Читать новость
День белорусской письменности

Творческие площадки Дрибинского района получили высокую оценку на Дне белорусской письменности

7 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем