Темы

Дрыбіншчына — радзіма вядомых пісьменнікаў і паэтаў

Дрыбіншчына — радзіма вядомых пісьменнікаў і паэтаў

Свой юбілей у 2024 годзе адзначае Саюз пісьменнікаў Беларусі. Арганізацыі споўнілася 90 год. Гэта адно з найвялiкiх літаратурных аб’яднанняў на тэрыторыі былога СССР. Цяпер у Саюзе знаходзяцца больш як 700 чалавек.

Наша Дрыбінская зямля шчодрая на таленавітых людзей. Яркі след у сэрцах землякоў пакінуў Сцяпан Гаўрусёў, які належыць да пісьменніцкай плеяды беларускай літаратуры, стаіць побач у паэтычным сузор’і з Рыгорам Барадуліным, Нілам Гілевічам, Міхаілам Стральцовым, Еўдакіяй Лось, Алегам Лойкам і інш. Праслаўляюць наш раён члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Віктар Кудлачоў і Ніна Кавалёва — аўтары добра вядомых кніг «Прызнанне ў каханні», «Добры дзень, дзеці», «Лодка кахання», «Са скрыпачкай ды з дудой»; член Саюза пісьменнікаў Украіны Міхаіл Казакоў – аўтар кніг «Вянок васільковы», «Вечная крыніца» і іншыя. Творчасць нашых землякоў прасякнута любоўю да Радзімы, да землякоў, да ўсяго, што іх агортвала, хвалявала, натхняла на творчасць. Яны — наш гонар. Яны — нашы класікі…

Уладзімір Пятровіч Бутрамееў

Нарадзіўся 20.03.1953 г. у в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1970 г. скончыў Раснянскую сярэднюю школу, у 1974 г. — геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута, у 1987 годзе — сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых двухгадовых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. Працаваў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі ў школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў, на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. З 1987 года — член Саюза пісьменнікаў СССР. Друкаваўся ў раённай  газеце «Ленінскі шлях», рэспубліканскім друку. Па творах У. Бутрамеева зняты фільмы, пастаўлены п’есы. Зараз жыве ў Маскве.

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Нарадзіўся 10.05.1931 г. у в. Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларускі паэт, крытык, перакладчык. Пачаткам літаратурнай працы лічыцца 1948 г. 1955 г. — першы зборнік паэзіі «Паходныя кастры». На беларускую мову пераклаў шэраг твораў савецкіх аўтараў. Творы С. Гаўрусёва перакладзены на рускую і іншыя мовы, многія вершы пакладзены на музыку. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1955 г. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.Куляшова (1987). Памёр 12.03.1988 г.

Уладзімір Фаміч Ермалаеў

Нарадзіўся 02.01.1933 г. у в. Галавічы Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, пісь-меннік. Друкавацца пачаў з 1962 г., пераважна ў перыядычных выданнях. Выступаў у друку з вершамі. Асаблівага поспеху дамогся як парадыст. Аўтар шматлікіх літаратурных пародый амаль на ўсіх сучасных паэтаў. Першыя кніжкі выдаў у серыі «Бібліятэка “Вожыка» («Хто не смяецца, той не есць» (1994), «Пераход колькасці ў колькасці» (1997), у 1998 г. выйшла кніга гумару і сатыры «Радком па кумпалу» (выд-ва «Мастацкая літаратура»). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998). Папулярнасць прынеслі кнігі «Дулі будуць апасля» (2004), «Смехам закаханыя» (2008) і інш. Узнагароджаны вышэйшай адзнакай СПБ-медалём «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013). Паспеў падрыхтаваць кнігу выбраных твораў «Смех у мех, а сум у торбу», якая выйшла ў 2015 г. Памёр 12.12.2014 г.

Міхаіл Аўрамавіч Казакоў

Псеўданімы: М.Бярозкін, К.Мі-хайлаў; нарадзіўся 08.10.1938 г. у в. Халіпы Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, паэт, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Украіны (1984). У 1964 г. пераехаў у Крым. Узнагароджаны медалём, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета УССР. Першыя вершы на рускай мове надрукаваны ў крычаўскай раённай газеце «Шлях сацыялізма» (1956). У беларускім рэспубліканскім друку ўпершыню выступіў у 1958 г. Яго вершы — прызнанне лірычнага героя-сучасніка ў любові да Радзімы, прысяга на вернасць бацькоўскім заветам. Пісаў гумарыстычныя вершы. Займаўся перакладамі твораў на рускую і беларускую мовы. Памёр 16.03.2000 г., пахаваны ў г. Ялта (Украіна).

Барыс Казанаў, сапраўднае імя Барыс Міхайлавіч Лапіцкі

Нарадзіўся 26.12.1938 г. у в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. У гады Вялікай Айчынный вайны знаходзіўся ў дзіцячым доме на Урале. Пасля вайны скончыў Раснянкую СШ, Магілёўскі педінстытут (1962). У 1962-64 гг. служыў матросам на параходзе «Бранск» на далёкім Усходзе. Завочна скончыў Уладзівастоцкую мараходную школу (1963). Друкавацца пачаў з 1962 г. у рэспублі-канскіх і ўсесаюзных часопісах «Нёман», «Полымя», «Юность», «Дальний Восток» і інш. Асноўная тэма творчасці — мора. Член Саюза журналістаў Беларусі з 1971 г., Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1987 г. Памёр 03.11.2016 г.

Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва

Нарадзілася 28.07.1949 г. у в. Еськаўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, паэтэса. З 1997 г. — член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.  Пісаць вершы пачала з 1980 г. Друкуецца ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку. Яе вершы ўключаны ў зборнікі «Петя Зяблик и его кораблик» (1980), «Первая встреча» (1989), «У кого какие сны» (1991), якія выйшлі ў Мінску. Аўтар зборнікаў: «Напиток певчих птиц» (1993), «Отдайте ближнему долги» (1996), «Ликующий полет» (1999), «Моей души колокола» (2000), «Лодка кахання» (2011) і інш. У сваіх вершах спрабуе асэнсаваць векавыя праблемы чалавецтва: каханне, дабро, узаемаадносіны чалавека і свету, чалавека і грамадства, чалавека і Бога. Памерла 16.03.2020 г.

Вiктар Сямёнавiч Кудлачоў

Нарадзіўся 15.01.1936 г. у  в. Сласцёны Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, паэт. Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1970 г. Друкуецца на старонках абласной газеты «Гродзенская праўда», рэспубліканскіх газет «Зорька», «Настаўніцкая газета». Аўтар шматлікіх зборнікаў для дзяцей. Асобныя яго вершы ўключаны ў школьныя падручнікі. Кніга «Нарисую город Гродно» знаходзіцца ў дзесяці найбольш вялікіх бібліятэках свету, у тым ліку Бібліятэцы Кангрэсу ЗША. Лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А. І. Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1991). Зараз паэт жыве ў Гродна.

Святлана Алегаўна Цмугунова

Нарадзілася 28.11.1984 г. у г. Гарадок Віцебскай вобласці. З 2004 года пражывае ў г.п. Дрыбін. Друкуецца ў раённай газеце «Савецкая вёска». Аўтар зборнікаў «Быть может то моя дорога…» (2015), «Жыві, Радзімы родны кут» (2019), «Я краінай сваёй ганаруся» (2021), а таксама аўтар падрыхтавала зборнік для дзяцей «Прывітанне, дзетачкі» (2023). Член клуба творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2023).

Святлана Алегаўна падзя-лiлася сваiмi думкамi:

— Для мяне членства у СПБ — высокая адзнака якасці творчасці, мару, каб гэтак і заставалася надалей. Мне пашчасціла прадстаўляць Магілёўскае аддзяленне СПБ. Заўсёды вельмі падабаюцца мерапрыемствы, якія адбываюцца з удзелам пісьменнікаў і паэтаў: заўжды цікавыя, карысныя, пазнавальныя для слухачоў і для аўтараў.

Хочацца пажадаць нашай грамадскай суполцы адзінства, братэрскіх зносін, лепшых творчых праектаў. А кожнаму асобна — моцнага здароўя і сіл, каб разам ісці да новых літаратурных вяршынь.

Таццяна АДЫЛОВА

Последние новости

Общество

Хрупкая девушка из деревни Никольск работала трактористкой, мастерски управляя техникой наравне с мужчинами

14 августа 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: Беларусь рассчитывает на успешную реализацию проектов с Пакистаном

14 августа 2025
Читать новость
Калейдоскоп

✅ Гороскоп для всех знаков на 14 августа 2025 года ♈️♉️♊️♋️♌️♍️♎️♏️♐️♑️♒️♓️

14 августа 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

На Дрибинщине продолжается чествование героев жатвы

13 августа 2025
Читать новость
Официально

14 августа проведет прямую телефонную линию Подъяловский Виктор Викторович

13 августа 2025
Читать новость
Прием граждан

Глава Дрибинского района провел личный прием граждан

13 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем