Темы

Паэтэса з Дрыбіна Дзіна Рамадзіна: «Дзень беларускага пісьменства — яркая падзея ў жыцці нашай краіны»

Паэтэса з Дрыбіна Дзіна Рамадзіна: «Дзень беларускага пісьменства — яркая падзея ў жыцці нашай краіны»

У першую нядзелю верасня ў нашай краіне будзе аздначацца Дзень беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У гэтым годзе ўдзельнікаў і гасцей святочнай падзеі будзе прымаць горад Ліда Гродненскай вобласці. У гэтым старажытным горадзе захаваўся сярэдневяковы замак-кастэль — унікальны помнік абарончага дойлідства XIV ст. Ён стаў правобразам сусветна вядомага Мірскага замка. Ураджэнцамі Лідскага краю з’яўляюцца яркія асобы беларускай культуры, сярод якіх паэтэса Данута Бічэль-Загнетава, пісьменнік Віктар Праўдзін і многія іншыя. Сваё імя ў гісторыю горада і ўсёй краіны назаўсёды ўпісаў Валянцін Таўлай — таленавіты паэт і літаратуразнавец, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, разведчык, рэзідэнт партызанскага штаба на службе ў нямецкіх акупацыйных улад і кіраўнік антыфашысцкай агентурнай сеткі на захопленых ворагам тэрыторыях. Сёння ў горадзе працуе Дом Валянціна Таўлая — філіял Лідскага дзяржаўнага гісторыка-мастацкага музея, а ў Дзень беларускага пісьменства будзе адкрыты помнік майстру слова і сапраўднаму патрыёту.

Калі прасачыць гісторыю станаўлення беларускага пісьменства, пачынаючы яшчэ з Х стагоддзя, то становіцца відавочным, што на шляху свайго развіцця яно сустрэла мноства перашкод, але ўсё ж да нашых дзён дайшло шмат літаратурных твораў, якімі па праву ганарыцца кожны беларус. І зараз мы працягваем захоўваць і памнажаць спадчыну беларускай культуры, падтрымліваючы новыя таленты і не забываючы творы мінулых пакаленняў.

Сёння асабліва важна далучыць за захавання духоўнай спадчыны нашага народа моладзь, каб яны не толькі шанавалі мілагучнае беларускае слова, але і ўзбагачалі літаратурную скарбонку нашай краіны.

Дзякуючы сучасным тэхналогіям мы маем унікальную магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю класікаў беларускай літатаруры: пачуць іх думкі, творы ў асабістым выкананні, адчуць подых даўніны… Тэлеканал АНТ спецыяльна да Дня беларускага пісьменства прадставіў новую песню “Зорка Венера” па аднаіменным вершы Максіма Багдановіча і з дапамогай штучнага інтэлекту выпусціў кліп з віртуальным вобразам паэта. Цікавую сустрэчу са знакамітымі беларускімі пісьменнікамі арганізавала “Мінская праўда”: у відэа яны самі  расказваюць пра свой час, дзеляцца  думкамі, якія гучаць сёння так моцна, як і стагоддзі назад, чытаюць свае творы.

Прыемна адзначыць, што свой творчы ўклад у захаванне вялікай духоўнай спадчыны народа ўносяць таленавітыя жыхары нашага раёна. Сярод іх наша вядомая мясцовая паэтэса Дзіна Рамадзіна:

— За 31 год свайго icнавання свята — Дзень беларускага пісьменства — стала яркай падзеяй у жыццi нашай краiны, — адзначае Дзіна. — Яно мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне, бо ciмвалiзуе сабой непарушнае адзiнства беларускага друкаванага слова з гiсторыяй нашага народа, адлюстроўвае развiццё кнiгадрукавання ў Беларусi i яго цесную сувязь са славянскiмi вытокамi, а таксама павышае прэстыж пісьменства як асновы нашай шматвекавой культуры i ўзмацняе яе ролю ў духоўным жыццi грамадства. Падчас правядзення святочных мерапрыемстваў, такiх як фестываль кнiгi i прэсы, навукова-практычныя канферэнцыi, работа творчых пляцовак i круглых сталоў з удзелам лiтаратараў, усе наведвальнiкi маюць магчымасць адчуць пераемнасць пакаленняў праз друкаванае слова i аддаць данiну павагi вядомым беларускiм асветнiкам.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Фота Таццяны АДЫЛОВАЙ

Последние новости

Профилактика и безопасность

Опасность ловли рыбы в водоемах вблизи линий электропередачи

23 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сборщик молока Андрей Дорожкин: «Моя работа — это доверие людей и строгий график»

23 июля 2026
Читать новость
Общество

Замечания, вопросы, предложения по работе торговли: куда обращаться 23 июля

23 июля 2026
Читать новость
Общество

Кому для пенсии достаточно всего 5 лет страхового стажа, ответили в Минтруда

22 июля 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко заслушал доклад министра обороны

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Почему важно соблюдать сроки строительства? Глава района Дмитрий Чигирь провел личный прием граждан

22 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем