Темы

Любімыя беларускія стравы прапануе сваім наведвальнікам кафэ-бар «Малахіт» у Дрыбіне

Любімыя беларускія стравы прапануе сваім наведвальнікам кафэ-бар «Малахіт» у Дрыбіне

У рамках праекта «Кожную пятніцу — роднае, сваё», накіраванага на папулярызацыю айчынных тавараў, падтрымку беларускіх вытворцаў, сёння мы наведваліся ў кафэ-бар «Малахіт» таварыства з абмежаванай адказнасцю «АлексБар». Адмысловыя беларускія стравы тут гатуюць, безумоўна, не толькі па пятніцах, кожны дзень у меню ўстановы можна знайсці пазіцыі, якія зацікавяць і прыйдуцца даспадобы аматарам нацыянальнай кухні. Як кажуць, у дадатковай рэкламе кафэ не мае патрэбы. І многія мясцовыя жыхары, і госці Дрыбіна прыходзяць сюды з задавальненнем, как адпачыць і добра падсілкавацца. Але ж было цікава даведацца, чым парадуюць менавіта сёння сваіх наведвальнікаў кухары «Малахіта»?

— Заўважана, што беларусы свае нацыянальныя кулінарныя традыцыі вельмі паважаюць, шануюць і, бадай, менавіта ім аддаюць перавагу, — дзеліцца сваімі назіраннямі дырэктар кафэ Яна Краўчанка. — Таму сапраўды, аснова нашага меню — стравы вядомыя, любімыя, хатнія, канешне ж, прыгатаваныя з мясцовых прадуктаў і, што асабліва важна, з душой, заўсёды свежыя і смачныя. Напрыклад, на гарнір —  некалькі варыянтаў з бульбы: пюрэ, бульба па-вясковаму, дранікі і іншыя прысмакі. Заўсёды ў нас можна пакаштаваць наліснікі (тонкія бліны) з тварагом, піражкі ды смажанкі, катлеты на розны густ і іншыя мясныя стравы. Сытныя і наварыстыя супы — грыбны, расольнік, салянка, боршч, капусны суп, у тым ліку з квашанай капусты — таксама ўжо сталі неад’емнай часткай  беларускай кухні, як і разнастайныя салаты з гародніны.

Пакуль мы размаўлялі з Янай Аляксандраўнай, у гэты час на кухні ва ўсю «чаравалі» майстры кухонных спраў, і прыемныя пахі ўзбуджалі апетыт.

— Сёння, напрыклад, мы можам накарміць наведвальнікаў гарбузовым супам, расольнікам па-хатняму, салатам «Палескі», мяснымі гнёздамі  з грыбамі ды іншымі беларускімі стравамі. З напояў параім заказаць кампот з сухафруктаў, па-іншаму ўзвар — гэта і своеасаблівы дэсерт, і знаёмы з дзяцінства смак, —  прапаноўвае повар  ТАА «АлексБар» Жанна Аўласенка. — Але ж увогуле, што б мы ні гатавалі, наша галоўнае жаданне, каб госці адчувалі сябе тут, як дома, утульна, каб ежа не толькі наталяла голад, але і прыносіла сапраўднае задавальненне.

Можам толькі пацвердзіць словы суразмоўцы на ўласным вопыце: калектыву «Малахіта» гэта ўдаецца на выдатна.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Фота Ігара КОЛАБАВА

Последние новости

Профилактика и безопасность

Осторожно, мошенники!

13 июня 2026
Читать новость
Официально

17 июня будет проводить прием граждан и прямую телефонную линию Мартинович Тимофей Владимирович

13 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

В чем счастье женщины рассказала жительница Дрибина Лариса Кочина

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Команда МТК «Черневка» нацелена на эффективную работу

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 июня 2026 года: что обещают астрологи

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Поезд «Детство. Юность-2026» двинулся в путь: в Дрибинском районе прошел большой выпускной бал

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем