Темы

Вучні Дрыбінскага раёна прынялі ўдзел у мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы

Вучні Дрыбінскага раёна прынялі ўдзел у мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы

Расненская сярэдняя школа

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у школах Дрыбінскага раёна прайшло шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай важнай даты ў календары.

Вучні актыўна дэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, чыталі творы беларускіх аўтараў, ахвотна прымалі ўдзел у розных віктарынах, гульнях і конкурсах, рабілі падарожжы ў краіну мілагучнага роднага слова.

У некаторых установах адукацыі  ў гэты дзень гучалі беларускамоўныя песні, былі арганізаваны тэматычныя выставы, і яшчэ шмат цікавых сустрэч і сюрпрызаў было падрыхтавана для дзяцей. Галоўная мэта — звярнуць увагу школьнікаў да неабходнасці берагчы і шанаваць такую вялікую нацыянальную каштоўнасць, як родная мова.

Па водгуках вучняў, ім вельмі спадабалася такая творчая форма работы, і кожнае мерапрыемства пакінула пасля сябе шмат незабыўных уражанняў.

Пудаўнянская сярэдняя школа
Бельская сярэдняя школа Дрыбінскага раёна
Кароўчынская сярэдняя школа
Міхееўская сярэдняя школа

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Профилактика и безопасность

Опасность ловли рыбы в водоемах вблизи линий электропередачи

23 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сборщик молока Андрей Дорожкин: «Моя работа — это доверие людей и строгий график»

23 июля 2026
Читать новость
Общество

Кому для пенсии достаточно всего 5 лет страхового стажа, ответили в Минтруда

22 июля 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко заслушал доклад министра обороны

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Почему важно соблюдать сроки строительства? Глава района Дмитрий Чигирь провел личный прием граждан

22 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Заведующая Дрибинской центральной районной аптекой Галина Шинкарева 47 лет в своей профессии

22 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем