Темы

Юныя ўдзельнікі студыі «Катрушнік» Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея ведаюць і паважаюць свае традыцыі

Юныя ўдзельнікі студыі «Катрушнік» Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея ведаюць і паважаюць свае традыцыі

У рамках акцыі «Кожную пятніцу — роднае, сваё» юныя ўдзельнікі ўзорнай дзіцячай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Катрушнік», што дзейнічае пры Дрыбінскім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі, правялі сустрэчу, прысвечаную тэме народных беларускіх рамёстваў. Галоўным з іх для нашага раёна, безумоўна, з’яўляецца шапавальства, традыцыі і гісторыю якога дзеці вывучаюць на занятках у студыі.

Шапавальства ў традыцыйным значэнні гэтага слова і аўтэнтычным яго разуменні азначае перш-наперш працэс вырабу валёнак, шапак-магерак, рукавіц, асвоіць які вучням на практыцы ў сілу свайго ўзросту досыць складана. Аднак змайстраваць сувенірныя валёнкі ці паразмаўляць на «катрушніцкім лемезне» — адмысловай мове шапавалаў — задача для іх лёгкая і нават цікавая. Тым больш, што «Катрушнік» цесна супрацоўнічае з аматарскім аб’яднаннем  «Шапавал». І гэтыя творчыя стасункі прыносяць свой плён.

— Нашы выхаванцы добра ведаюць, што дрыбінскія валёнкі самыя доўгавечныя і прыгожыя, — расказвае кіраўнік студыі, супрацоўніца музея Вольга Красніцкая. — У карпатлівым, працаёмкім працэсе вырабу гэтага адмысловага абутку нашы майстры-шапавалы задзейнічаюць толькі воўну і свае ўмелыя рукі — ніякіх дабавак і спецыяльных механічных прыстасаванняў. Бадай, у гэтым і хаваецца просты сакрэт тэхналогіі, якая ўжо на працягу многіх год перадаецца мясцовымі шапаваламі з пакалення ў пакаленне.

Самім наведвальнікам студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Катрушнік» больш падабаецца працаваць у тэхніцы сухога валяння (фільцавання), дзякуючы якой можна зрабіць забаўныя цацкі альбо сувеніры з фарбаванай, рознакаляровай  воўны. Гэта па сутнасці сучасная інтэрпрэтацыя валяльнага промыслу, якая атрымала шырокое распаўсюджанне ў аматараў рукадзелля. Аднак у аснове ўсё роўна ляжаць векавыя народныя традыцыі.  

— У нашай студыі займаюцца дзеці рознага ўзросту, на заняткі яны прыходзяць з задавальненнем, асабліва прыемна ім бачыць вынікі сваёй працы, — адзначае Вольга Красніцкая. — І што самае  важнае, праз гэтыя заняткі — а мы спалучаем практыку з тэорыяй — вучні далучаюцца да нацыянальнай культуры, пераймаюць багатыя традыцыі роднай зямлі. І хочацца спадзявацца, будуць іх захоўваць для наступных пакаленняў.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Фота Ігара КОЛАБАВА

Последние новости

Профилактика и безопасность

Как защитить себя от домашнего насилия: инструкция к действию

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси на срочную военную службу отправятся около 10 тыс. человек

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля 2026 года: что обещают астрологи

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует: для физических лиц доступно официальное мобильное приложение «MNS Mobile»

22 апреля 2026
Читать новость
Приемы граждан и прямые телефонные линии

25 апреля личный прием граждан и прямую телефонную линию проведет Павловский Владимир Сергеевич

22 апреля 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 19 по 25 апреля 2026 года в Республике Беларусь проводится Европейская неделя иммунизации

22 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем