Темы

Знаёмімся з асартыментам беларускай касметыкі ў краме прамтавараў «Родны кут» у Дрыбіне

Знаёмімся з асартыментам беларускай касметыкі ў краме прамтавараў «Родны кут» у Дрыбіне

Сярод беларускіх тавараў са знакам якасці асаблівай увагі заслугоўвае беларуская касметыка, якая  карыстаецца папулярнасцю і попытам не толькі ў нашай краіне, яе добра ведаюць і ахвотна набываюць за мяжой.

Па дадзеных Белстата, у 2025 годзе жыхары краіны патрацілі на парфумерыю і касметыку больш за 3 мільярды рублёў. Рост у супастаўных цэнах у параўнанні з мінулым годам склаў 16 працэнтаў. Гэта, між іншым, вышэй, чым у фармацэўтыкі і бытавой хіміі. Касметыка становіцца адной з самых дынамічных нехарчовых катэгорый. Пры гэтым доля айчыннай прадукцыі ў агульным аб’ёме продажаў у 2025 годзе дасягнула 21% — амаль 654 мільёны рублёў. Гэта значыць, кожны пяты рубель на касметыку ў краіне траціцца на беларускія брэнды. Галоўныя прычыны, па якіх людзі выбіраюць касметыку беларускай вытворчасці: даступны кошт, хуткае з’яўленне навінак, працоўныя склады. Многія беларусы адзначаюць, што ганарацца лакальнымі брэндамі.

Сярод жыхароў нашага раёна таксама шмат аматараў бьюці-сродкаў ад айчынных вытворцаў. У рамках праекта «Кожную пятніцу — роднае, сваё» наведаліся ў аддзел «Адзенне і абутак» крамы прамтавараў «Родны кут». Менавіта тут можна знайсці досыць шырокі асартымент  розных сродкаў для догляду за валасамі, тварам, скурай. Як адзначае прадавец аддзела Святлана Жалязнова, многія жыхары і госці раёна прыходзяць сюды  мэтанакіравана, каб набыць беларускую касметыку.

— Прадукцыя ў асноўным прадстаўлена такімі беларускімі брэндамі, як «Беліта», «Вітэкс» — гэтыя кампаніі значна пашырылі свой асартымент, адаптаваўшыся  пад сучасныя сусветныя трэнды, а сярод навінак — парфума гродненскай кампаніі «Азалія», якую, дарэчы, многія пакупнікі ацанілі,  прыемны водар прыйшоўся да густу і асобныя пазіцыі ўжо заказала паўторна, — расказвае Святлана Васільеўна, рэкламуючы тавар. Для наведвальнікаў крамы яна часта выступае кансультантам. — У нас добры выбар геляў для душа, туалетнага мыла, шампуняў і бальзамаў, а таксама іншых сродкаў для валасоў і догляду за тварам — крэмы, пенкі для ўмывання, маскі, міцэлярная вада і іншыя, пры гэтым прадстаўлены асобныя лінейкі дзіцячай і мужчынскай касметыкі беларускай вытворчасці. Тавар запатрабаваны ў спажыўца, і фарміруючы заказ, я  ў першую чаргу арыентуюся на пажаданні наведвальнікаў крамы.  Асабіста я таксама аддаю перавагу айчыннай касметычнай прадукцыі і вельмі задаволена вынікамі.

Купляючы шампунь альбо духі з надпісам «Зроблена ў Беларусі», мы плацім не толькі за прымальны кошт і якасны склад. Мы плацім за гонар за сваю краіну, якая ўмее ствараць прыгажосць сусветнага ўзроўню. І кожны такі куплены флакон — гэта маленькая інвестыцыя ў нашу агульную будучыню. Магчыма, ваш новы любімы водар або крэм ужо стаіць на паліцы і чакае менавіта вас. Давайце выбіраць сваё!

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Фота Ігара КОЛАБАВА

Последние новости

Сельское хозяйство

Труженики зерносушильного комплекса в деревне Старокожевка ОАО «Дрибинрайагропромтехснаб» приводят в порядок каждый килограмм зерна

19 августа 2026
Читать новость
Приемы граждан и прямые телефонные линии

22 августа будет проводить прямую телефонную линию Лорченко Виктор Петрович

19 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 августа 2026 года: что обещают астрологи

19 августа 2026
Читать новость
Проиcшествия

В Дрибинском районе поездка на мопеде закончилась штрафом

18 августа 2026
Читать новость
Прокуратура информирует

В составе ОПГ сбывал психотропные вещества: прокуратура Дрибинского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении 32-х летнего жителя Дрибинского района

18 августа 2026
Читать новость
Президент

«Это основа любой армии». Лукашенко посетил уникальное отечественное производство стрелкового оружия

18 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем