Темы

Памёр Генадзь Бураўкін

Памёр Генадзь Бураўкін

buravkin_genadzyСёння раніцай памёр паэт Генадзь Бураўкін. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Генадзю Мікалаевічу было 77 гадоў.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 верасня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі».

З’яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу.

У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі. Аўтар дзвюх кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакументальных аповесцей «Тры старонкі з легенды» (1971), выступаў у друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма «Полымя» (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым). Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за 1972 год. За кніжку паэзіі «Варта вернасці» (1978) у 1980 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.

Последние новости

Общество

Своим опытом армейской жизни поделился дрибинчанин Егор Огай

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Белорусам заранее выдадут пенсии и пособия за 9 мая: смотрим график

6 мая 2026
Читать новость
Калейдоскоп

30 апреля 2026 года в Рясненской средней школе прошло  заседание районного  МО, где обсуждались  как вырастить юного белоруса здоровым

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Перечень мест массового отдыха граждан у воды в Дрибинском районе

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Неделя консультирования «Всё для семьи» пройдет с 11 по 15 мая

6 мая 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Что нужно съесть на ужин чтобы быстро уснуть и какие природные средства помогают заменить таблетки

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем