Темы

“Дарога да Святыняў” на Дрыбіншчыне

“Дарога да Святыняў” на Дрыбіншчыне

У мінулым нумары газеты мы расказалі нашым чытачам аб Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў”, што праходзіла і праз наш раён. Удзельнікі экспедыцыі правялі на дрыбінскай зямлі два дні. Аб праграме дня другога некалькі слоў у сённяшнім рэпартажы.
Пачнём з пасяджэння за “круглым сталом”, што адбылося ў раённай бібліятэцы. Адкрыла яго Т.С. Салтанава, дырэктар ДУК “Дрыбінская бібліятэчная сетка”, якая расказала гасцям пра духоўна-асветніцкую работу, што праводзіцца ў нашым раёне. Сваё выступленне Тамара Сяргееўна суправаджала паказам слайдаў, якія сведчылі пра разнастайнасць метадаў работы ў дадзеным напрамку, цеснае супрацоўніцтва выканаўчай улады, устаноў культуры і адукацыі з прадстаўнікамі царквы. Удзельнікі экспедыцыі ў сваю чаргу паведамілі пра мэты і задачы штогадовай навукова –асветніцкай экспедыцыі, пазнаёмілі з яе ўдзельнікамі.
Наступным пунктам плану прабывання ў нашым раёне стала наведванне Дрыбінскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Супрацоўнікі музея правялі экскурсію па выставачных залах, азнаёмілі з візітоўкай Дрыбіншчыны — шапавальствам, менавіта яно выклікала інтарэс у гасцей разам з іконамі, што размясціліся ў асобным зале музея. Аднак, доўга затрымлівацца не было часу, пакольку ўдзельнікаў экспедыцыіў Расне чакалі вернікі, каб данесці часцінку благадатнага агню да свайго храма.


Хрэсным ходам прайшлі госці нашага раёна разам з прыхажанамі расненскай царквы Святой Троіцы ад пачатку пасёлка да свяшчэннага месца — брацкай магілы, дзе адбылася літыя па загінуўшых салдатах.


На памяць пра сустрэчу ўдзельнікам Экспедыцыі была перададзена асвечаная зямля вёскі Расна, у сваю чаргу госці Дрыбіншчыны знакавымі падарункамі аддзячылі нашых землякоў. Напрыканцы малебна, які затым прайшоў у храме Святой Троіцы, усе жадаючыя мелі магчымасць дакрануцца да галоўнай святыні і сапраўднага цуду — Благадатнага Агню, перададзенага на свечы прыхаджан.


У гэты ж дзень на тэрыторыі Расненскай школы-інтэрната быў пасаджаны і асвечаны сад Малітвы, сімвал новага жыцця, новых дасягненняў і веры. У працяг сустрэчы ўдзельнікі экспедыцыі наведалі гэтую ўстанову адукацыі, сустрэліся з калектывам яе педагогаў і навучэнцаў, пабывалі таксама ў Расненскай сярэдняй школе.
Навукова-асветніцкая экспедыцыя, маршрут якой пралёг і па нашай зямлі, не проста святочнае мерапрыемства. Яна несумненна пакінула глыбокі след у душах і сэрцах вернікаў, натхніла на добрыя справы і абагаціла новымі ведамі і цікавымі знаёмствамі,сустрэчамі, падчас якіх можна было знайсці адказы на многія запаветныя і хвалюючыя кожнага з нас пытанні.
Марыя ШПАКАВА
Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Общество

Эстафета “Ганаруся роднымi сімваламi” стартовала в Беларуси

6 мая 2025
Читать новость
Общество

Учеба без телефона: гаджеты в школе запретят использовать с 1 сентября 2025 года

6 мая 2025
Читать новость
Президент

Указом Президента дополнены виды государственной финансовой поддержки

6 мая 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

6 мая 2025
Читать новость
Общество

Дрибин готовится к грядущему знаменательную событию — 80-летию Великой Победы в Великой Отечественной войне. ФОТО

5 мая 2025
Читать новость
80 лет Победы

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы — вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем