Темы

19 чэрвеня — гадавіна з дня народзінаў беларускага пісьменніка Васіля Быкава

19 чэрвеня — гадавіна з дня народзінаў беларускага пісьменніка Васіля Быкава

19 чэрвеня — гадавіна з дня народзінаў беларускага пісьменніка, літаратара сусветнага маштабу Васіля Уладзіміравіча Быкава. Ужо дзевяць год, як яго няма з намі, але разважанні герояў яго твораў, маральны выбар, што стаіць перад імі, — добры урок кожнаму і сёння.

«Трэцяя ракета», «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды», «Кар’ер», «Аблава», «Пакахай мяне, салдацік», «Ваўчыная яма», «Жоўценькі пясочак», «Балота»… Васіль Быкаў увесь час хацеў паказаць праўду — праўду вайны, праўду паводзінаў чалавека на вайне. Яго героі перад тварам смерці думаюць пра сваё жыццё, бачачы ўвесь абсурд яго сканчэння, і шукаюць адказ на пытанне «чаму?».

Пятрок і Сцепаніда са «Знака бяды», якія абараняюць сваю годнасць; і Сушчэня з аповесці «У тумане», якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі; і героі нашага часу ў аповесці «Ваўчыная яма» — салдат-дызерцір і бомж, якія паміраюць у чарнобыльскім лесе… У кожным творы Васіля Быкава — асобная жыццёвая гісторыя, чалавек у крытычных умовах перад складаным маральным выбарам, сам-насам з сабой, перад тварам смерці.

Магчыма, таму яго творы так балюча чытаць і таму немагчыма спыніцца, не даведаўшыся гэтай праўды.

Васіль Быкаў — наш нацыянальны скарб, выбітная асоба ў духоўным жыцці краіны. Яго творы трэба перакладаць на ўсе мовы свету, расказваць пра яго турыстам, вывучаць у школах, каб не забывацца на ўрокі мінулага.

Як пісаў літаратуразнаўца Міхась Тычына, «у нас ёсць Быкаў, і значыцца ёсць падставы для таго, каб ганарыцца сваёй Беларуссю. Быкаў ратуе нас ад прыніжэння і ганьбы, у якой мы сядзім, як у ваўчынай яме, саромеючыся, і небеспадстаўна, называцца ў цывілізаваным свеце, што мы беларусы».

Сёлета фільм-экранізацыя аповесці Быкава «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага кінафестываля. Фільм атрымаў прыз міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI, а таксама Гран-пры шостага міжнароднага кінафестываля імя Таркоўскага «Люстэрка».

Ці гэта не жыццё творчасці геніяльнага пісьменніка?..

ТУТ.BY 

Последние новости

Общество

ФОТОФАКТ: Жители Дрибинщины празднуют День Победы вместе!

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Память бережно храним: День Победы празднуют в Дрибине

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический конфликт зашел слишком далеко

9 мая 2026
Читать новость
Официально

Руководство Дрибинского района поздравляет с великим праздником — Днём Победы

9 мая 2026
Читать новость
Официально

Анатолий Исаченко и Александр Горошкин поздравляют жителей Могилевской области с Днем Великой Победы!

9 мая 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко в поздравлении с 9 Мая: Беларусь призывает все государства к диалогу вместо конфликтов 

9 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем