Темы

Паважаныя жыхары Дрыбіншчыны!

Паважаныя жыхары Дрыбіншчыны!

Віншуем вас з Днем беларускага пісьменства і друку!

Гэта свята — знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа.

Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.

Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаем даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова.

Продкі пакінулі нам неацэнны скарб — родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа.

Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.

Жадаем вам здароўя, шчасця, згоды, поспехаў і творчага натхнення.

Дзмітрый ЧЫГІР, старшыня Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта
Цімафей МАРЦІНОВІЧ, старшыня Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў

Последние новости

Официально

10 сентября будет проводить прием граждан Чигирь Дмитрий Павлович

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

В первое воскресенье сентября свой праздник — День работников нефтяной, газовой и топливной промышленности в Беларуси, как и более 30 лет назад, празднуют труженики Дрибинского РГС филиала ПУ «Горкигаз»

7 сентября 2025
Читать новость
Официально

Поздравление с Днем газовой и топливной отрасли от районной власти!

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Дзень беларускага пісьменства —  жывая сувязь пакаленняў

7 сентября 2025
Читать новость
Официально

С днем образования Белорусского республиканского союза молодежи!

7 сентября 2025
Читать новость
Официально

Паважаныя жыхары Дрыбіншчыны!

7 сентября 2025
Читать новость