Темы

Віншаванні жыхарам Дрыбiнскага раёна з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2018 годам ад Аляксандра Яшэўскага, Біскуп Вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Віншаванні жыхарам Дрыбiнскага раёна з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2018 годам ад Аляксандра Яшэўскага, Біскуп Вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Набліжаецца радаснае хрысціянскае свята – Божае Нараджэнне! Ад свайго імя і ад імя ўсяго духавенства Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 
скіроўваю самыя сардэчныя віншаванні з 
Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2018 годам! У адвэнтавай рэфлексіі, у засяроджанасці пры спавядніцы, у цішыні чакання першай зоркі, у роздуме, якому спрыяе полымя свечкі, у больш павольным дыханні, аддаляючыся ад таго, што навокал, у іскрыстыя хвіліны спявання калядак няхай прыйдзе Пан у нашы гарачыя і адкрытыя сэрцы і ўмацуе нас сваім супакоем і ласкай, каб мы маглі раздаваць іх там, дзе чалавек перажывае смутак.

У маленькім святым Дзіцяці Бог дае нам збаўленне. Няхай Бэтлеемская зорка заззяе і ў нашых сэрцах, абвяшчаючы Добрую Навіну і ўзмацняючы надзею, каб жыць ёю ўвесь надыходзячы Новы 2018 год.

✠ Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Біскуп Вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці

Последние новости

Общество

Какими сельхозработами сейчас заняты аграрии Дрибинщины

20 октября 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

20 октября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

«Ботокс в банке» или пустышка? Почему косметика с пептидами часто не работает

20 октября 2026
Читать новость
Общество

Жительница Дрибинского района Полина Маликова побывала на торжественном приеме с участием губернатора

20 октября 2026
Читать новость
Общество

Кто в Беларуси может открывать благотворительные счета на лечение, рассказали в Минюсте

20 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Безопасность эксплуатации газоиспользующего оборудования в условиях понижения температуры наружного воздуха

20 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем