Темы

Разам за добрую справу!

Разам  за добрую справу!

Насельніцтва Дрыбіншчыны на мінулым тыдні актыўна працягнула працу па добраўпарадкаванню. Жыхары дрыбінскай зямлі збіралі смецце з вуліц населеных пунктаў, рамантавалі і фарбавалі агароджы, бялілі дрэвы, наводзілі парадак у парках і скверах. Арганізацыі, за якімі замацаваны грамадзянскія могілкі, выканалі асноўны фронт працы, чысцячы аб’екты ад леташняй лістоты і сухой травы.

Возера Багнава ў Дрыбіне цяпер апраўляюць 220 саджанцаў ліп і клёнаў, якія высадзілі прадстаўнікі шматлікіх арганізацый раёна на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Гатоўчыкам, аддаючы тым самым даніну прыродзе.

Некалькі дзён прайшло з таго часу, як супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях добраўпарадкавалі крынічку па вуліцы Гагарына. Дрыбінцы даўно аблюбавалі гэта мястэчка з чыстай вадой і ўжо паспелі ацаніць усю праведзеную працу. Байцы РАНС дэмантавалі старыя парэнчы, памяняўшы іх на новыя, і збудавалі дыхтоўную лесвіцу з бетоннай пліткі.

Прылеглая тэрыторыя дзіцячай школы мастацтваў літаральна за два дні змяніла сваё аблічча. Тут выкарчавалі стары ядловец і высадзілі 18 туй, а крыху пазней вольнае месца засеяць газоннай травой.

Работнікі падраздзяленняў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама члены раённай арганізацыі Беларускага фонду міру папрацавалі каля Чарнобыльскага памятнага знака, а таксама высадзілі працоўны дэсант у аграгарадку Расна, дзе прывялі ў парадак будынкі гісторыка-культурнай спадчыны: панскую сядзібу і касцёл Святога Казіміра. Азмрочыла ўсю працу няўдзячнае стаўленне асобных індывідумаў — назаўтра стужка, якой касцёл абнеслі, была парэзана. Так, будынак стары, і патрабуе дагляду, але ў Расне менавіта на яго едуць паглядзець… Што тут скажаш, абсурд, — безкультур’е побач з помнікам архітэктуры.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля 2026 года: что обещают астрологи

24 апреля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

Мастер тонкой лирики и народных образов. 140 лет со дня рождения Змитрока Бядули

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

Утверждены сроки проведения «Славянского базара в Витебске» в 2026 году 

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

Социально-экономическое положение Дрибинского района в январе-марте 2026 г.

23 апреля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко подписал указ об автомобильных перевозках пассажиров в нерегулярном сообщении 

23 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем