Темы

На Дрыбіншчыне пачалося святкаванне Дня беларускага пісьменства

На Дрыбіншчыне пачалося святкаванне Дня беларускага пісьменства

Гэтыя дні наша краіна жыве вялікай і вельмі значнай з’явай у жыцці беларускага народа — Днём беларускага пісьменства, які праходзіць у гэтым годзе на нашай роднай Магілёўшчыне ў горадзе Быхаве, знакамітым вялікімі культурнымі традыцыямі і гістарычнай спадчынай.
З 28 жніўня па 1 верасня адбываецца вельмі важная падзея — Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. У яе складзе навукоўцы, дзеячы культуры, святары, уцаркаўлённыя людзі, вернікі. Цікавы маршрут экспедыцыіі. З Мінску, атрымаўшы благаслаўленне Патрыарха Філарэта, а таксама лампадку з Благадатным Агнём, паломнікі адправіліся да Святога Поля каля вескі Загор’е, дзе была знойдзена святая ікона Божай Маці, да вескі Сталавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Затым іх шлях пралёг у горад Стоўбцы, п. Міханавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Потым паломнікаў прымала магілёўская зямля — г.п. Круглае, адкуль дарога прывяла іх у в. Пудаўня, затым у г.п. Дрыбін, потым у в. Расна Дрыбінскага раёна. З нашага раёна члены навукова-асветніцкай экспедыцыі рушылі ў г. Чавусы, в. Гамарня і в. Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці і ў апошнюю кропку на шляху іх падарожжа — горад Быхаў, дзе будуць праходзіць асноўныя падзеі свята — Дня беларускага пісьменства.
У чацвер вечарам жыхары вёскі Пудаўня задоўга да прызначанага часу сабраліся каля сваёй царквы ў чаканні вернікаў. Царква зіхацела трапяткімі агеньчыкамі запаленых свечак, а людзі ўсё ішлі і ішлі да царквы: сталыя і малыя, здаровыя і хворыя, дзеці і старыя. Як асцярожна і з вялікай любоўю неслі яны дадому запаленыя ад Благадатнага Агню ад Гроба Гасподня свечкі і лампадкі!.. І вялікае цуда: ні водная свечачка не загасла, бо раптам сціх ветрык і наступіла благадатная цішыня і спакой на вуліцы.
Шмат людзей чакала членаў экспедыцыі ў райцэнтры каля святога для дрыбінцаў месца — брацкай магілы воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, каб мы жылі пад мірным небам. Сустрэча пачалася літыёй ля брацкай магілы, дзе была передана Экспедыцыі асвячоная дрыбінская зямля. Сардэчна вітаў гасцей на дрыбінскай зямлі старшыня раённага выканаўчага камітэта П.І. Панасюга, які адзначыў, што находжанне членаў экспедыцыі ў г.п. Дрыбін — гэта пачэсная падзея для яго жыхароў.
— Вы не толькі прынеслі Благадатны Агонь на нашу зямлю, —узрушана сказаў Петр Іванавіч. — Вы запоўнілі нашы сэрцы цяплом і жыватворным агнём хрысціянскай любві да людзей. Вы дазволілі нам прытуліцца да Святынь беларускага народа, да істокаў духоўнасці.
Кіраўнік раёна падкрэсліў вялікую ролю сумесных з царкоўнымі прыходамі мерапрыемстваў, напраўленных на дабрыню і міласэрнасць. Усе значныя падзеі ў раёне не адбываюцца без Божага благаслаўлення, без удзела ў іх вернікаў. У Хрэсным ходзе “Пад Пакровам Святой Багародзіцы,” які адбыўся ў 2011 годзе, прынялі ўдзел звыш чатырох з паловай тысяч жыхароў нашага раёна. Вялікім святам для нас стала асвячэнне Спаса – Прэабражэнскага Храма епіскапам Мсціслаўскім і Магілёўскім Сафроніем.
Няхай разам з намі заўсёды будзе Бог, а над ўсімі нашымі справамі будзе Божая міласць і благадаць.
Дзейнасць Экспедыцыі на маршруце нагадвае гучанне царкоўных званоў. Як гэты звон склікае людзей пакінуць свецкую мітусню, будзіць іх ад духоўнай спячкі, так і ўдзельнікі Экспедыцыі нясуць добрую вестку, сведчаць сваімі справамі, працаю, творчасцю, навуковымі адкрыццямі аб праўдзе жыцця, аб міласці Божай да беларусаў. Кіраўнік Экспедыцыі Ніна Сямёнаўна Загорская пачала сваё прывітанне з просьбы да Бога благаславіць гэтую сустрэчу, бо людзі прыйшлі сюды з чыстым сэрцам і адкрытай душой, поўнай любві да Госпада. Па словах Ніны Загорскай, яны прывезлі дзве святыні ў Дрыбін — Благадатны Агонь ад Гроба Гасподня і цудатворную ікону Божай Маці “Загор’е – Сталавічскай”, шляхаводнай пуцевадзіцельніцай Экспедыцыі. Ікона 30 год таму назад з’явілася ў першым каўшы экскаватара, які капаў аснову пад дарогу Мінск — Масква ў Загор’е. З таго часу яна знаходзіцца у Дамавым Храме ў келлі мітрапаліта Філарэта, прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы, які благаславіў збор сродкаў на будаванне Храма гэтай іконы. На пяць дзён яна выходзіць разам з Благадатным Агнём і ідзе па Белай Русі разам з удзельнікамі Экспедыцыі «Дарога да Святыняў». Дзве традыцыі па благаслаўленню мітрапаліта Філарэта зарадзіліся на нашай зямлі: ассіянне Благадатным Агнём вёсак і гарадоў Беларусі і насаджэнне садоў Малітвы пад пакровам Святой Багародзіцы, якая будзе весці людзей да новых вяршынь. Народ наш неўміручы, нязломны, які сее хлеб, працуе на зямлі і на прадпрыемствах, які шануе сваю Айчыну, сваю Радзіму, богалюбівы, працавіты і міласэрны…
Ад помніка загінуўшым воінам Хрэсны ход рушыў у Спаса – Прэабражэнскі Храм, дзе прайшоў малебен і адбылася перадача Благадатнага Агню на свечы прыхажан.
Раніцою 30 жніўня жыхары Дрыбіна і ўдзельнікі Экспедыцыі пасля малебна пасадзілі сад Малітвы каля храма, які потым быў асвечаны.
Нашы госці пабывалі ў дзіцячым садку «Светлячок» г.п. Дрыбіна, у раённым гісторыка – этнаграфічным музеі, дзе пазнаёміліся з выставай ікон, потым убачылі нашу раённую бальніцу. У раённай бібліятэцы за круглым сталом даведаліся аб Дрыбіншчыне праваслаўнай. Далей іх шлях ляжаў у Расна (аб гэтым мы распавядаем нашым чытачам у наступным нумары газеты).
Кацярына Цішкевіч
Фота аўтара

Последние новости

Общество

Ограничение на посещение лесов действует во всех районах Могилевской области

2 мая 2024
Общество

Гран-при и четырех Дипломов лауреата I степени удостоен образцовый хореографический ансамбль «Забава»

2 мая 2024
Сельское хозяйство

Заведующая МТФ «Трилесино» ОАО «Трилесино-агро» Татьяна Прудникова — лучший работник агропромышленного комплекса

2 мая 2024
Общество

Торжественно и весело встретили Первомай в Дрибине

2 мая 2024
Общество

Делегация Дрибинского района приняла участие в торжественной церемонии занесения передовиков на областную Доску почета в Могилеве

1 мая 2024
Официально

Руководство Дрибинского района поздравляет с Праздником труда

1 мая 2024
Президент

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Сельское хозяйство

Вести с полей Дрибинского района на 30 апреля

30 апреля 2024
Общество

Беларусбанк оказал спонсорскую помощь ГУК «Дрибинская централизованная клубная система»

30 апреля 2024
Общество

В Дрибинском районе ведется уборка камней с полей сельхозпредприятий

30 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Общество

Изумрудную свадьбу отметили супруги Ефременко в Дрибинском отделе ЗАГСа

30 апреля 2024
Общество

«Жизнь пришлось строить заново». Житель Коровчино Александр Авчинников — о чернобыльской трагедии и любви к родной земле

26 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024
Общество

“Гремячая криница”. Природное наследие Дрибинщины

22 апреля 2024
Официально

Представители Дрибинского района 24 апреля отправятся на Всебелорусское народное собрание

23 апреля 2024