Темы

Народныя святочныя звычаі захоўваюць і перадаюць дзецям майстры Кароўчынскага Дома рамёстваў

Народныя святочныя звычаі захоўваюць і перадаюць дзецям майстры Кароўчынскага Дома рамёстваў

Прыйшлі Калядкі — зімовыя святкі!

У календары беларусаў шмат свят, якія спакон вякоў суправаджаюць адмысловыя традыцыі і каларытныя абрады. Бадай, адным з самых важных і ўрачыстых сярод іх з’яўляюцца Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён. У некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.

Калядкі ў Кароўчына
Сама назва «Каляды» мае язычніцкае паходжанне. Лічыцца, што яна ўтварылася ад слова «кола», што азначае «сонца». Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага. Святкаваць пачыналі 25 снежня, а заканчвалі 6 студзеня. Але калі на нашыя землі прыйшло хрысціянства, свята ўвабрала ў сябе новыя рысы: пачаткам Каляд стала Раство, а канцом — Вадохрышча. Зараз каталікі святкуюць Каляды па старых датах, а праваслаўныя вернікі адзначаюць свята з 6 па 19 студзеня.

Так гістарычна склалася, што язычніцкія карані з хрысціянскімі матывамі моцна перапляліся ў адно цэлае, і сёння гэта трэба ўспрымаць не інакш як адметнасць нашай багатай нацыянальнай культуры, якую трэба берагчы, шанаваць і захоўваць для нашчадкаў. Менавіта гэтым паспяхова і займаюцца ў Кароўчынскім Доме рамёстваў.

Не толькі сакрэты старадаўняга рука-дзелля, але і здабыткі духоўнай культуры нашых продкаў, цесна звязаныя з іх вераваннямі і традыцыямі, знайшлі свой прытулак у сценах гэтай установы. Так, разам з мясцовай дзетварой супрацоўнікі Дома рамёстваў штогод ўзгадваюць і праводзяць абрады, ладзяць гульні і забавы, звязаныя са святкаваннем Каляд.

— Мы найперш імкнемся расказаць дзецям, як праводзілі гэта свята нашы продкі, чым займаліся, растлумачыць хрысціянскую і язычніцкую сутнастць тых ці іншых абрадаў, — расказвае майстар Дома рамёстваў Жанна Жорава. — А разам з тым перадаць святочны настрой і атмасферу таго часу, калі людзі збіраліся на вячоркі, весяліліся, танчылі, гулялі, бо працаваць у гэты перыяд, падчас святак, якія доўжыліся ад Каляд да Вадохрышча, было нельга.

Калядкі ў Кароўчына

Здавалася б, здзівіць сучасных дзяцей, якія ў большасці сваёй не ўяўляюць жыцця без тэлефонаў і іншых высокатэхналагічных гаджэтаў, старадаўнімі традыцыямі, на першы погляд, — крыху наіўнымі і простымі, складана, але, кажа суразмоўца, ім гэта ўдаецца. І многія вучні насамрэч з нецярпеннем чакаюць такіх сустрэч, актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, самі просяць іх правесці.

— Раней мы часта збіраліся ў Доме рамёстваў, — працягвае размову Жанна Іванаўна, — але апошнім часам найчасцей самі прыходзім у школу. Пачынаецца наша сустрэча з традыцыйнай размовы пра гісторыю і значэнне свята, а працягваецца правядзеннем абрадаў і гульняў, што дзецям асабліва падабаецца. Як вядома, з 7 па 14 студзеня нашы продкі варажылі. Калядныя дні лічыліся магічнымі, таму варажба была іх абавязковым атрыбутам. Займаліся ёй ў асноўным маладыя дзяўчыны, каб даведацца, калі пойдуць замуж і як будзе выглядаць іх жаніх. Часам варажылі і сталыя жанчыны, якія клапаціліся пра дабрабыт у сям’і. І нават хлопцы хацелі даведацца пра сваіх нявест.

Вось і мы з дзецьмі варожым, безумоўна, у жартаўлівай форме, але між тым імкнемся прыгадаць, як гэта рабілі ў мінулым. Напрыклад, у вялікі таз складваем боцікі, затым раскручваем да той пары, пакуль абутак не пачне вывальвацца. Чый боцік першы выляціць — тая дзяўчына першая і замуж выйдзе. Альбо на пальцы круцім лапаць: у які бок паляцеў — адтуль і жаніх ці нявеста. Пішам імёны на паперках, і жаночыя, і мужчынскія — дзеці затым выцягваюць, каб даведацца, як будуць зваць суджаных. Мы наўмысна выбіраем старадаўнія імёны, каб вучням было цікавей і весялей. Кідалі і валёнкі праз вароты, і плот абдымалі, ды многа ячшэ ёсць спосабаў варажыць, стараемся кожны раз прыгадаць нейкі новы.

Жанна Іванаўна расказвае, што абавязкова падчас Каляд разам са школьнікамі яны праводзяць абрад пад назвай «Багацце ў хату». Гэты абрад вядомы маёй суразмоўцы яшчэ з дзяцінства, і да нас яна прывезла яго з суседняй Краснапольшчыны. Сутнасць у тым, што старэйшыя з дамачадцаў збіраюць дзяцей, тыя садзяцца кругам на падлозе. Дарослыя загадзя перамешваюць у кошыку семя гарбузоў, сланечніку, арэхі ды цукеркі, а затым сыпяць іх у круг пасярэдзіне і прыгаворваюць: «Як гарэзяць нашы дзеткі, так гарэзяць у хляве парасяткі, кураняткі, цяляткі (прыгадваюць па чарзе ўсіх хатніх жывёл), каб усе яны былі такія гарэзлівыя і здаровыя, як дзеткі». Хто больш пры гэтым сабярэ пад сябе семак ды цукерак, той будзе самым багатым у надыходзячым годзе.

— Нашым дзяўчаткам ды хлопчыкам вельмі падабаецца абрад, — смяецца Жанна Жорава. — Ёсць такія спрытныя і хуткія, што паспяваюць забраць сабе большую частку прысмакаў, але ў канцы абавязкова падзеляцца з астатнімі, каб тым не было крыўдна. Дарэчы, смецце, якое заставалася пасля лузання семак ды арэхаў, па традыцыі з хаты не прыбіралі тры дні. Сучасным дзецям, якія у большасці сваёй прывыклі да камфорту і чысціні, гэтая традыцыя здаецца дзіўнай.

Каляды заўсёды былі вельмі папулярнымі ў моладзі, менавіта яна больш за ўсіх удзельнічала ў разнастайных забавах, гульнях, танцах. Хлопцы і дзяўчаты аб’ядноўваліся ў групы і пераапраналіся ў розныя маскарадныя касцюмы. Была «каза», «конь», «бусел», «мядзведзь». Часам кампанію ўзначальваў «павадыр» — стары сівы дзядок, які вадзіў на павадку «казу». Таксама ў кампаніі калядоўшчыкаў былі музыкі, «цыган» і іншыя каларытныя персанажы. Усе апраналіся ў вывернутыя кажухі, «цыганы» вымазывалі твар сажай, павязвалі каляровыя хусткі.

У старажытнасці пераапранутых калядоўшчыкаў успрымалі як душы памерлых продкаў, якія вярталіся ў вёску і заглядалі ў кожную хату, каб даведацца, як жывуць іхнія нашчадкі. Пажаданні дабрабыту калядоўшчыкамі — гэта пажаданні душ продкаў, памерлых гаспадароў зямлі. Менавіта таму такім доўгачаканым гасцям немагчыма было адмовіць у падарунках.

З часу распаўсюджвання хрысціянства калядаванне пачало набываць іншы сэнс. Калядоўшчыкі пачалі ўспрымацца як старажытнаіўдзейскія валхвы, якія былі сведкамі з’яўлення на небе Віфлеемскай зоркі, што прывяла іх да месца нараджэння Сына Божага. Цяпер яны хадзілі па вёсках і апавяшчалі пра цудоўную падзею — Раство Хрыстова.

— Мы таксама з дзецьмі калядавалі, — узгадвае майстар Кароўчынскага Дома рамёстваў. — Праўда, не хадзілі па хатах, а праводзілі абрад прама тут, на месцы, пераапраналіся, абавязкова была сярод нас Каза. Адны выконвалі ролю шчодрых гаспадароў, іншыя былі калядоўшчыкамі, затым усе разам збіраліся за багатым сталом і частаваліся «назбіранымі» прысмакамі, пілі духмяную гарбату. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у святочнай сустрэчы.

Не абыходзіліся калядныя дні і без гульняў-забаў на вуліцы. І тут існуюць свае нязменныя і добрыя традыцыі.

— Ладзілі і мы забавы на свежым паветры, — кажа Жанна Іванаўна, — бралі «казу» — хто не ведае, такое падручнае прыстасаванне для катання па снезе, санкі, а то і мяшкі, набітыя сенам, ды ішлі гуляць. Найлепшы адпачынак у зімовы час!

Юныя жыхары Кароўчынскай акругі, асабліва тыя, што займаюцца ў аматарскіх аб’яднаннях і ўзорным дзіцячым гуртку «Лапаточак» пры Доме рамёстваў, бо найперш яны становяцца ўдзельнікамі святочных мерапрыемстваў, з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч. А нагод для іх на працягу года даволі шмат, наступныя — Масленіца і Саракі, ў народным календары беларусаў гэтыя каларытныя святы займаюць таксама пачэснае месца. Будзе цікава, але, як кажуць, гэта ўжо іншая гісторыя.

Калядкі ў Кароўчына

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

26 апреля 2024
Общество

«Жизнь пришлось строить заново». Житель Коровчино Александр Авчинников — о чернобыльской трагедии и любви к родной земле

26 апреля 2024
Официально

26 апреля — День памяти чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

В преддверии Дня Победы в Дрибинском районе чествовали ветерана Великой Отечественной войны Владимира Аксенкова

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Вербное воскресенье-2024 приближает христиан к завершению Великого поста и Пасхе

25 апреля 2024
Президент

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: Беларусь не отрицает прогрессивные формы западноевропейской демократии

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко: в Беларуси не отделяют власть от народа

24 апреля 2024
Президент

Лукашенко о ВНС: славянское вече в современном облике

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

С 18 по 20 апреля пройдет Международная весенняя ярмарка туристических услуг «ОТДЫХ – 2024»

15 апреля 2024
Общество

Сегодня жители Дрибинского района плодотворно трудятся на главном субботнике страны

20 апреля 2024
Президент

Лукашенко – руководителям областей: не будет результата в этом году – ждите жесточайших репрессий

17 апреля 2024
Официально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко представил Олега Стельмашка в должности своего заместителя

23 апреля 2024
Калейдоскоп

Пора сажать лук и чеснок. Лучшие сорта и благоприятные дни по лунному календарю в апреле 2024 года

16 апреля 2024
Официально

В Дрибинском районе прошел Единый день информирования

18 апреля 2024
Официально

С какими вопросами обратились к руководству района жители Покутья?

17 апреля 2024
Официально

Итоги социально-экономического развития за первый квартал 2024 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

19 апреля 2024